Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Есть сомнения — не бери »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Здароўе » Есть сомнения — не бери
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

13-08-2013, 08:47 Здароўе  ] • Есть сомнения — не бери   |  
 
Назва: Ёсць сумненні — не бяры      

Есть сомнения — не бери
Усе ведаюць бледную паганку і мухамор, яд якіх не разбураецца і не раствараецца пры хімічнай апрацоўцы або засолцы. Аднак ёсць і такія грыбы, што ў сырым выглядзе неядомыя і нават ядавітыя, аднак пад уплывам высокай тэмпературы шкодныя рэчывы з іх знікаюць. І пры правільнай апрацоўцы атрымліваецца смачная страва. Існуюць і такія грыбы, уласцівасці якіх практычна не вывучаны з-за таго, што яны рэдка сустракаюцца, хаця некаторыя і адносяцца да вядомых родаў і груп.

 

Атручванні грыбамі вельмі распаўсюджаныя. Часта прычынай становіцца няўменне адрозніваць ядавітыя ад ядомых. Атруціцца можна і сапсаванымі або недаваранымі грыбамі. Спажыванне алкаголю разам з дарамі лесу таксама можа быць небяспечным. Прычым атручванне тады праяўляецца нетыповым вобразам. А яшчэ ёсць людзі, у якіх алергія на грыбы. І, нарэшце, у наш час гэтыя дары лесу могуць утрымліваць шкодныя для здароўя цяжкія металы і радыёактыўныя рэчывы.

 

Да групы неядомых адносяцца неядавітыя грыбы, якія маюць непрыемны смак або пах. Напрыклад, жоўцевы, перачны, смярдзючы страчок і іншыя.

Бледная паганка — самы небяспечны грыб, які выклікае смяртэльнае атручванне. Яна бывае трох відаў: белая, жоўтая і зялёная. Утрымлівае фалаідзін. Яго колькасці з аднаго грыба дастаткова, каб смяртэльна атруціцца дваім людзям. Адварванне, засол, сушка не знішчаюць ядавітых уласцівасцяў паганкі.

Сімптомы атручвання з'яўляюцца праз 6-8 гадзін і больш, пасля паступлення яда ў арганізм. Магчымы пастаяннае ванітаванне, колікі ў жываце, сутаргі. Наступае каматозны стан (страта прытомнасці). На 2-3 дзень развіваецца пячоначная хвароба і ныркавая недастатковасць.

 

Атручванне мухаморам наступае праз 30-40 хвілін. Яго прыкметы: павышанае пота- і слінавыдзяленне, звужэнне зрэнак. Зрэдку ўзнікае каматозны стан.

 

Ілжывыя апенкі ўмела маскіруюцца пад звычайныя. Аднак пры ўважлівым аглядзе ў іх можна заўважыць больш яркі, з ярка-жоўтымі або чырванаватымі адценнямі колер шляпкі. У сапраўднага апенка яна сціплая, густа пакрытая дробнымі цёмнымі лускавінкамі, якія ідуць ад сярэдзіны да краю. У ілжывага грыба плёнка, што звязвае край шляпкі з ножкай, бурая або карычневая, у арыгінала — амаль белая. Пры атручванні можа ўзнікнуць гастраэнтэрыт (запаленне страўнікава-кішачнага тракту) з ванітаваннем, млоснасцю, колікамі.

 

Часцей за ўсё бываюць атручванні ўмоўна ядомымі грыбамі — ваўнянкамі, свінушкамі. Яны ўзнікаюць як вынік няўмелага прыгатавання: іх перад смажаннем неабходна вымачыць і адварыць.

Прыкметы такога атручвання — ванітаванне, млоснасць, панос — наступаюць хутка. Выздараўленне пры своечасова аказанай дапамозе звычайна наступае праз суткі.

 

Трэба памятаць, што атруціцца можна і ядомымі грыбамі. У старых разам з карыснымі рэчывамі ўтрымліваюцца і шкодныя. Акрамя таго, у іх могуць быць чэрві і насякомыя, якія выдзяляюць яд. Таму перад варкай грыбы старанна чысцяць і мыюць. Прычынай атручвання можа быць няправільна нарыхтаваны або сапсаваны сушаны або кансерваваны прадукт. Ні ў якім выпадку нельга марынаваць або саліць грыбы ў ацынкаваным посудзе.

 

Парады грыбніку:

 

- збірайце толькі ядомыя грыбы, якія не выклікаюць сумненняў;

 

-грыбы перабірайце адразу, бо яны хутка псуюцца;

 

-не рэкамендуецца купляць не рассартаваныя па відах грыбы, за межамі рынкаў, у месцах несанкцыянаванага гандлю;

 

-пласціністыя грубы неабходна купляць толькі з ножкамі, па іх можна пазнаць бледную паганку, якая мае клубнепадобнае патаўшчэнне ножкі "каўнерык";

 

-не ігнаруйце правілы прыгатавання ўмоўна-ядомых грыбоў: іх неабходна двойчы адварыць, кожны раз не менш за 50 хвілін, і двойчы прамыць пад праточнай вадой;

 

-не закрывайце слоікі герметычнымі крышкамі — пры гэтым ствараюцца ўмовы для размнажэння батулінічнай палачкі;

 

-дзецям да 3-х гадоў і асобам, якія маюць хваробы пячонкі і абмену рэчываў, нельга есці грыбы.

 

Пры з'яўленні першых сімптомаў атручвання грыбамі адразу звяртайцеся за медыцынскай дапамогай!

 

Галіна ФЕДУКОВІЧ,

урач-гігіеніст па гігіене харчавання.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar