Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Здароўе » Положительные тенденции
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Верасень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
15-10-2013, 09:03 Здароўе  ] • Положительные тенденции   |  
 
Назва: Станоўчыя тэндэнцыі      

Асаблівасцю раёна з'яўляецца мноства невялікіх вёсачак, у якіх жыве па 5-10 чалавек. Гэтым абумоўлена і сетка лячэбна-прафілактычных устаноў. Насельніцтва абслугоўваюць цэнтральная раённая бальніца, Дзісенская бальніца сястрынскага догляду з паліклінікай, Язненская ўчастковая бальніца з амбулаторыяй, тры амбулаторыі ўрача агульнай практыкі і 26 ФАПаў. У іх працуе 575 чалавек, у тым ліку 55 урачоў пры ўкамплектаванасці 80,8%, і 275 чалавек сярэдняга медыцынскага персаналу.

 

Сярод урачоў 12 спецыялістаў ці 21,8% агульнай колькасці — моладзь, дарэчы, усе яны забяспечаны службовым жыллём. 21 доктар ці 38,1% — пенсіянеры, яшчэ 6 (10,9%) маюць перадпенсійны ўзрост.

Сярод урачоў 78,1% з катэгорыямі, гэты паказчык вышэй сярэднеабласнога. Цяпер раёну востра патрэбны акушэр-гінеколаг і нарколаг.

Сярод сярэдняга медыцынскага персаналу маладыя людзі складаюць 17,8%, а пенсіянеры — 10,5% пры катэгарыйнасці ў 86,2% (у сярэднім па вобласці — 77,3%). Укамплектаванасць складае 89,9%.

На жаль, рэальнасцю з'яўляецца памяншэнне насельніцтва раёна пры павелічэнні колькасці людзей пенсійнага ўзросту, цяпер яны складаюць 30,6%. У працаздольным узросце 11662 чалавекі, з іх працуе 67,8%.

 

На працягу апошніх гадоў адзначаецца станоўчая дынаміка нараджальнасці, яна вырасла з 7,6 праміле да 11,6 летась. Сёлета ўжо нарадзілася 129 дзяцей, аднак прагнозны паказчык у 12,3 праміле не будзе дасягнуты. А вось смяротнасць памяншаецца, хаця і застаецца на высокім для вобласці ўзроўні  — 23,2% за мінулы год, а сёлета за 8 месяцаў усяго 13,3%. Пры гэтым непакоіць узровень смяротнасці насельніцтва ў працаздольным узросце — 7,2 на 1000 насельніцтва пры планавым паказчыку 5,2. Ужо сёлета жыццёвы шлях закончыўся ў 57 чалавек, пры гэтым сярэдні ўзрост памерлых ад знешніх прычын — 44 гады.

 

Калі асноўнымі прычынамі смерці ўвогуле з'яўляюцца хваробы сістэмы кровазвароту і старасць, то для памерлых у працаздольным узросце гэта знешнія прычыны: 61% мужчын злоўжывалі алкаголем і амаль кожны трэці быў нецвярозым у момант смерці.

Смерці немаўлятак за апошнія гады не дапушчана. І ўсё ж у раёне назіраецца натуральнае змяншэнне колькасці насельніцтва. Узровень смяротнасці вагаецца ад 8 праміле ў Туркоўскім сельсавеце да 27,1 у Завуццеўскім. У Міёрах ён 11,1 праміле, у Дзісне — 13,1.

Самая вялікая смяротнасць працаздольнага насельніцтва ва Узмёнскім сельсавеце.

 

Усе гэтыя лічбы сведчаць аб неабходнасці павышэння якасці ўсеагульнай дыспансерызацыі, своечасовага выяўлення хвароб і іх лячэння. У гэтым напрамку многае робіцца. Летась прайшлі медагляды 18471 чалавек ці 98% усіх жыхароў раёна. Сёлета нашы кабінеты на пачатак верасня ўжо наведалі 13403 чалавекі ці 72,2%. Вось толькі да першай групы здароўя аднесена 8,9%, да другой — 39,2%, да трэцяй — 51,9%.

 

Сярод эканамічна актыўнага насельніцтва ў медаглядах павінны былі ўдзельнічаць 11642 чалавекі, 70% ужо пабывалі ва ўрачоў. Пры тым прызнаны здаровымі 13,9%, да другой групы адносяцца 43,9%, да трэцяй — 42,2%. Маюць хранічныя паталогіі 54%, сёлета ўпершыню яны выяўлены ў 39,4%, прызначана базісная тэрапія для 3680 чалавек, 1928 прымаюць яе пастаянна.

 

На 20 верасня флюараграфічнае абследаванне прайшло 13312 чалавек ці 72,9%, летась — 97,3% неабходнага кантынгенту. Не наведала флюараграфію два гады і больш усяго 11 чалавек. А рабіць гэта трэба, бо толькі сёлета выяўлена 5 выпадкаў туберкулёзу лёгкіх, у тым ліку своечасова — чатыры. 87 чалавек мелі новаўтварэнні, у тым ліку 18 — запушчаныя.

Сёлета прызнаны інвалідамі 46 хворых, у тым ліку па анкалагічных хваробах 19, БСК — 6, траўмах — 4.

 

Захворваемасць з часовай стратай працаздольнасці сёлета за першае паўгоддзе склала 36,8 выпадка ці 383 дні на сто працуючых. Пераважна іх выклікалі хваробы органаў дыхання. Па гэтай прычыне раён згубіў больш, чым 3,4 мільярда рублёў, "кошт" вострых рэспіраторных інфекцый, грыпу, бранхітаў і іншых падобных хвароб —  больш чым 1,1 млрд. рублёў. Сама часта хваробы органаў дыхання ў разліку на сто працуючых выяўляліся ў ААТ "Мерыца" і санаторыі "Расінка".

 

Бюджэтнае фінансаванне аховы здароўя раёна штогод павялічваецца. На аднаго жыхара ў 2011-ым яно складала 542,3 тыс. рублёў, сёлета — 2315 тысяч. Пры гэтым удзельная вага выдаткаў на пярвічную медыцынскую дапамогу павялічваецца, а на стацыянарную — памяншаецца.

Павялічваюцца даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці медыцынскіх устаноў, ад экспарту медыцынскіх паслуг.

 

Цяпер працягваецца будаўніцтва новага будынка цэнтральнай раённай бальніцы, на 1 верасня асвоена 76% запланаваных на год сродкаў. Ідзе капітальны рамонт бальніцы сястрынскага догляду, Дрыгуцкага і Шарагоўскага ФАПаў. На працягу 2011-2013 гадоў набыта медыцынскага абсталявання больш, чым на мільярд рублёў. Гэта рэнтгенаўскі апарат, кардыёрэгістратар, эндаскапічная відэасістэма, стаматалагічны комплекс, санітарны аўтамабіль, камп'ютары і іншае. Тэрытарыяльная праграма дзяржаўных гарантый па забеспячэнні медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва раёна выконваецца. Мы маем 9,4 стацыянарных ложкаў на 1000 чалавек насельніцтва, што больш нарматыўнага паказчыка, аднак такая колькасць неабходна ў рэальнасці з улікам узроставага складу пацыентаў і хранічных паталогій.

 

Нам неабходна больш мэтанакіравана працаваць з эканамічна актыўным насельніцтвам і дзецьмі па захаванні і ўмацаванні здароўя. А гэта — якасная дыспансерызацыя з распрацоўкай індывідуальных рэкамендацый па карэкцыі здароўя, санітарна-асветніцкая работа. Прыярытэтнае развіццё будзе атрымліваць амбулаторна-паліклінічная дапамога. Плануем набываць аўтатранспарт, абсталяванне, умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу.

 

Алена СІВАЯ,

 галоўны ўрач ЦРБ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar