Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Здароўе » Уменьши риск
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Верасень 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
21-11-2013, 07:10 Здароўе  ] • Уменьши риск   |  
 
Назва: Зменшы рызыку      

21 лістапада — Сусветны дзень некурэння

 

Даследаванні навукоўцаў усяго свету сведчаць: штогод больш за 30% выпадкаў узнікнення рака звязана з незбалансаваным харчаваннем, слабай фізічнай актыўнасцю і шкоднымі звычкамі.

 

Самым распаўсюджаным і небяспечным з'яўляецца курэнне. Практычна палова тых, хто доўгі час не расстаецца з цыгарэтай, памірае ад прычын, звязаных з гэтай звычкай ва ўзросце — 35-69 год.

Ужо даўно выяўлена сувязь узнікнення цэлага шэрагу пухлін з курэннем тытуню. Узровень захворвання ракам лёгкіх больш чым у 20 разоў вышэй сярод курыльшчыкаў-мужчын і ў 12 разоў вышэй сярод жанчын з гэтай шкоднай звычкай. Выяўлена таксама, што ў 87% выпадкаў курэнне — галоўная прычына рака лёгкіх. З гэтым жа фактарам звязваюць высокую захворваемасць ракам поласці рота, глоткі, гартані, страўніка, шыйкі маткі, нырак, мачавога пузыра.

 

Адмаўленне ад курэння нават у сярэднім і старэйшым узросце дае станоўчы вынік: зніжаеццы рызыка ўзнікнення пухлін ад 5 да 15%, а таксама інфарктаў і інсультаў.

Разумныя адносіны да здароўя могуць дапамагчы пазбегнуць сур'ёзнага захворвання. Лепшы і самы надзейны сродак — гэта прафілактыка!

 

Калі вам здаецца вельмі складаным кінуць курыць адразу, то падрыхтуйце праграму па паступовым змяншэнні дозы нікаціну. Паспрабуйце не курыць на працоўным месцы. Адкладваць выкурванне першай цыгарэты на 10 хвілін пазней. Працягвайце так рабіць, пакуль працэс не зацягнецца да 3 гадзін пасля сну. Памятайце ўстаноўку: я хачу гэтага, я магу і зраблю. Што б не здарылася — не вяртайцеся да звычкі. Пазбаўцеся ад тытунёвых вырабаў і курыльных прылад. Паведаміце блізкім аб сваім намеры адмовіцца ад курэння.

 

Кожны раз, калі захочацца курыць, глыбока ўдыхніце паветра, расслабцеся, выпіце шклянку вады або гарбаты (з чабору, шалфею, палыну), ці соку, з'ешце яблык або моркву, пасмакчыце ледзянец.

Успомніце непрыемныя адчуванні, звязаныя з вашай першай цыгарэтай. Пазбягайце зносін з тымі, хто курыць. Калі вам прапануюць цыгарэту, скажыце катэгарычнае "НЕ" і адчуйце пры гэтым сваю сілу. Выкарыстоўвайце для ўмацавання свайго здароўя грошы, зэканомленыя на курэнні. Будзьце вышэй ілжэзадавальнення і замяніце яго фізічнымі практыкаваннямі, актыўным адпачынкам, вандроўкамі на свежым паветры і г. д. Радуйцеся поспехам у барацьбе з курэннем.

 

Калі вы не справіліся з сабой і закурылі, пачніце ўсё спачатку!

І памятайце, што курэнне прыводзіць да хуткага старэння і ранняй смерці.

 

Зоя БАРАНОЎСКАЯ, урач-анколаг.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar