18 лістапада міёрскія медработнікі адпрацоўвалі дзеянні на выпадак выяўлення ліхаманкі Эбола. Вучэнні пачаліся ў райпаліклініцы. Рух быў перакрыты, усе пацыенты перапісаны і размешчаны па кабінетах. Прадоўжыліся мерапрыемствы ў інфекцыйным аддзяленні ЦРБ. Прысутнічалі загадчык аддзялення асабліва небяспечных інфекцый абласнога Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Анатоль Сяргеевіч Ананьеў, выконваючы абавязкі галоўнага ўрача раёна Святлана Васільеўна Бірукова, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі Міхаіл Мікалаевіч Лысенка, галоўны санітарны ўрач раёна Рамуальд Уладзіміравіч Маліноўскі, урач эпідэміёлаг Алена Аляксееўна Танкавід.
Па легендзе, пацыентка тыдзень таму прыехала з Гвінеі, скардзіцца на ламату ва ўсім целе, дрыжыкі, тэмпературу, якая напярэдадні ў 18 гадзін была 38,2 градуса. Адчувае недамаганні другі дзень. Загадчыца паліклінічнага тэрапеўтычнага аддзялення Міраслава Антонаўна Кунцэвіч пасля правядзення агляду выказала меркаванне, што ў пацыенткі хвароба, выкліканая вірусам Эбола. Згодна са схемай апавяшчэння, інфармуюцца ўсе зацікаўленыя службы, кожная з якіх пачынае працаваць як вінцік адзінага механізма: знаходзяць людзей, якія кантактавалі з інфіцыраванай, праводзяць растлумачальную работу з насельніцтвам, збіраюць камісію па надзвычайнай сітуацыі і г.д. У ачаг накіроўваюць брыгаду хуткай меддапамогі ў супрацьчумных касцюмах.
Працяг у "МН" №93.
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К .БЛАЖЭВІЧА.