Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Здароўе » З ахвотай — на секцыю
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
18-03-2011, 15:15 Здароўе  ] • З ахвотай — на секцыю   |  
 
Назва:      

З ахвотай — на секцыюЗ лістапада мінулага года ў ФСК “Атлант” два разы на тыдні збіраецца група здароўя на секцыю па валейболу. 14 дзяўчат і жанчын розных узростаў — ад 20-ці да крыху больш за 40 гадоў — і розных прафесій: бухгалтар-касір, журналіст, мастак-афарміцель, загадчыца магазіна і іншыя, з ахвотай спяшаюцца на трэніроўку ў панядзелак і чацвер. Узровень падрыхтоўкі таксама розны: адны яшчэ ў школьныя гады займаліся ў спартшколе, другія на аматарскім узроўні гулялі ў валейбол, але аб’ядноўвае ўсіх запал і цікавасць да гэтага інтэлектуальнага віду спорту. І не дарэмна, бо заўсёды карысна ўмацоўваць сябе фізічна, загартоўваць, а, безумоўна, ніякае добрае развіццё яшчэ нікому не шкодзіла.

Займаецца з новай “кагортай” валейбалістак добра вядомы ў раёне і за яго межамі трэнер з Верхнядзвінска Уладзімір Віктаравіч Вішнякоў. Што ж падштурхнула да думкі стварыць у Міёрах жаночую каманду па валейболу?—пытаюся ў трэнера.
— Матывы дастаткова простыя і зразумелыя, — адказвае ён. — У першую чаргу гэта папулярызацыя валейбола сярод розных узроставых груп, а на аснове масавасці — спрасціць працу ў ДЮСШ. Маецца на ўвазе, што жанчына, якая займаецца на секцыі, накіруе і сваю дачку ў спартшколу, па яе прыкладзе, магчыма, так зробяць знаёмыя і калегі. Зараз у дзяцей вельмі шмат спакусаў, а перш-наперш—камп’ютар, таму яны пераважна пасля школы бавяць час вольны менавіта за ім. Аднак ёсць выпадкі, што нават бабулі, якія ў маладосці гулялі ў валейбол, прыводзяць да мяне сваіх унучак.

Не ўсе дзеці, якія займаюцца на секцыі, здольныя паказваць высокі спартыўны вынік, бо да гэтага трэба мець і пэўныя здольнасці. Хочацца бачыць у групах больш дзяўчат высокага росту, бо такіх у райцэнтры хапае, толькі вось прыцягнуць іх да валейбола дастаткова складана. Гэтая праблема стала актуальнай ва ўсіх райцэнтрах. Бацькі ахвотней аддаюць сваіх дзяцей у школу мастацтваў, а не ў ДЮСШ. Адпаведна статыстыцы, восем з дзесяці высакарослых школьнікаў маюць адхіленні ў здароўі, а перш за ўсё гэта скаліёз. Нашы ж выпускніцы — стройныя, прыгожыя дзяўчаты, з добрай паспяховасцю ў агульнадукацыйнай школе і, як правіла, яны пасля паступаюць у ВНУ. Такім чынам, практыка паказвае, што трэніроўкі пазітыўна адбіваюцца не толькі на здароў’і, але і на вучобе і быце.
Цяпер запрашаю на секцыю дзяўчынак 1998 года нараджэння і маладзей, пажадана рослых.

У красавіку плануецца праводзіць у нашым горадзе ўжо традыцыйны міжраённы турнір. На ім выступіць ад горада і каманда групы здароўя.

Цікава, што фарміруюцца цэлыя пакаленні валейбалістак. Напрыклад, Вольга Паршута і Валянціна Алісеенка без праблем у свой час адпусцілі дачок Паліну і Ксенію займацца валейболам у ДЮСШ. Дзяўчаты ў складзе сваіх каманд ездзяць на спаборніцтвы і радуюць матуляў поспехамі і ўзнагародамі. Расказаць асабістую перадгісторыю “шляху да валейбола”, што даюць ім трэніроўкі і некаторым іншым жанчынам, якія ўваходзяць у склад групы здароўя, мы папрасілі іх саміх.

Вольга Паршута, бухгалтар-касір УП ЖКГ:З ахвотай — на секцыю

— Калі вучылася ў школе, займалася з 1983 па 1989 гады на секцыі ў ДЮСШ у Антона Сяргеевіча Козела. Таму любоў да валейбола сфарміравалася з малых гадоў. Неяк раней хацелі са знаёмымі стварыць каманду, калі ўжо працавалі, але проста прыходзілі і гулялі, выступалі на раённых спаборніцтвах. Нам тады не хапала прафесійных трэніровак. Пашчасціла, з намі згадзіўся займацца Уладзімір Віктаравіч Вішнякоў. Безумоўна, рэгулярныя і правільныя заняткі ўмацоўваюць здароўе, тут адпачываеш ад работы і псіхалагічна разгружаешся. Трэніроўкі праходзяць эмацыянальна. Уладзімір Віктаравіч вялікую ўвагу ўдзяляе размінцы, падчас яе выконваем практыкаванні з улікам асаблівасцяў жаночага арганізма і ўзросту, нагрузку атрымліваюць розныя групы мышцаў. Трэба адзначыць, што цікавасць да валейбола за чатыры месяцы заняткаў не знікла, наадварот — да нас далучаюцца новыя людзі.

Дачка Паліна зараз вучыцца ў 7 класе СШ №3, ёй 13, а займаецца яна на секцыі яшчэ толькі два гады. Заўважаю, што трэніроўкі дапамагаюць ёй выхоўваць у сабе трываласць, маральную вытрымку, упэўненасць, умацоўваюць фізічна, прычым, гэта станоўча ўплывае і на паспяховасць у школе. Шчыра выказваю падзяку трэнеру Уладзіміру Віктаравічу за нераўнадушша і энтузіязм да заняткаў валейболам, якія перадае і нам.

Паліна да маміных слоў дадае: “Прыемна было заваяваць трэцяе месца на абласным турніры, які праходзіў напярэдадні Каляд. Хочацца ўсё часцей выязджаць і гуляць з камандамі іншых гарадоў.”






Валянціна Алісеенка, бухгалтар-касір рэдакцыі “Міёрскія навіны”, маці дваіх дзяцей:З ахвотай — на секцыю


— З дзевяці год пачала займацца ў ДЮСШ і менавіта ў Уладзіміра Віктаравіча. Калі праводзіўся набор, то пераважна прыйшлі на секцыю старшакласнікі. З прыемнасцю прыгадваю, што ў той час праводзілася абласная спартакіяда сярод школьнікаў і наша каманда ў ёй удзельнічала. Увогуле цяпер валейбол выклікае цікавасць, мяркую, уся наша група здароўя чакае з нецярпеннем заняткаў. Па магчымасці і далей буду трэніравацца. Ксенія, напэўна, пад уплывам маіх расказаў таксама пасля заканчэння харэаграфічнага аддзялення школы мастацтваў абрала валейбол. І недарэмна, бо гэта дапамагае ёй цяпер правільна арганізаваць і распланаваць дзень, што ў адзінаццатым класе вельмі важна.









Наталля Мятла, начальнік аддзела кліенцкага менэджменту ААТ “Белаграпрамбанк”:З ахвотай — на секцыю


— З 5 па 11 клас займалася ў Антона Сяргеевіча Козела, памятаю як цяпер, што з нецярпеннем чакалі трэніровак і вельмі любілі ездзіць на розныя турніры ў іншыя гарады. Практычна так адбываецца і цяпер: у нядзелю чакаеш панядзелка, а пасля — хутчэй бы чацвер. Трэніроўкі не толькі запоўнілі вольны час вечарам, але і дапамаглі некаторыя жыццёвыя прыярытэты расставіць па-іншаму. Нават адчуваю некаторую зайздрасць калег, што вечар магу правесці з карысцю для здароўя. Разумею, што і тыя трэніроўкі з 5 па 11 клас не прайшлі дарэмна, бо ўзгадваюцца атрыманыя раней навыкі, ад гэтага — і задавальненне. Сын Арцём, сямікласнік, аматар футбола. Не маю нічога супраць, галоўнае — вучобе не замінае.











Святлана Гайлевіч, загадчыца магазіна, зараз знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску па догляду за дзіцяці:З ахвотай — на секцыю


— На трэніроўкі адпускае муж Аляксандр, бавіцца з дачушкай Настачкай. Любоў да спорту з маленства: лыжы, баскетбол і тэніс. Заўсёды ўдзельнічала ў розных спаборніцтвах па гэтых відах ад Павяцкай СШ і нават займала прызавыя месцы. Наведванне секцыі па валейболу таксама ўваходзіла ў расклад дня. Трэніроўкі цяпер не толькі ўмацоўваюць здароўе, але ўносяць цікавасць і разнастайнасць у будні.














Алена Северына, кладаўшчык раённых электрасетак, шматдзетная маці — тры сыночкі і лапачка дачка:З ахвотай — на секцыю


— У школьныя гады займалася ў секцыі па баскетболу. Цікавасць выклікаў і валейбол. Вельмі добра, што такая секцыя стала працаваць на базе спартшколы і для нас, жанчын. Вось ужо чацвёрты месяц знаходжу дзве гадзіны на трэніроўкі, хаця з вялікай сям’ёй гэта зрабіць бывае складана. Спорт не дае застаяцца арганізму, адчуваеш палёгку і прыліў сіл.

Гутарыла Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar