Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Здароўе » Выпадковых кантактаў — пазбягайце
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
25-03-2011, 10:39 Здароўе  ] • Выпадковых кантактаў — пазбягайце   |  
 
Назва:      

Выпадковых кантактаў — пазбягайцеГутарка з урачом-дэрматавенеролагам В. А. Гайбовіч дазволіла праліць дадатковае святло на далікатную тэму — прафілактыку інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам.
— Валянціна Адамаўна, зыходзячы з уласнай практычнай дзейнасці, які ўзрост пацыентаў лічыце найбольш небяспечным?
— Найбольшая доля інфекцыйных захворванняў, перадаваемых палавым шляхам, выпадае на моладзь — ад 15 да 29 гадоў. Аднак у раёне быў выпадак, калі пацярпеў і... 82-гадовы дзядуля (вынік сумеснага распіцця алкагольных напояў з сумніўнай асобай).

— Можаце назваць канкрэтныя лічбы захварэўшых?
— За 2010 год сіфіліс быў зарэгістраваны ў 4 чалавек, ганарэя — у 5, трыхаманоз — у 83, хламідыёз — у 8, баквадыноз — у 13. Наогул, за год ахвярамі кахання сталі 122 чалавекі. Усе яны пацярпелі ад інфекцый, перадаваемых палавым шляхам.

— Як выглядае гэтая лічба ў параўнанні з папярэднім годам?
— У 2009 годзе было зарэгістравана 126 хворых.

— Небяспечныя інфекцыі перадаюцца не толькі праз палавыя кантакты?
— Сапраўды. Сіфілісам і ВІЧ-інфекцыяй можна заразіцца пры прымяненні нестэрыльных шпрыцоў і іголак. Акрамя таго, сіфіліс перадаецца і бытавым шляхам, бо ёсць выпадкі заражэння малалетніх дзяцей ад хворых бацькоў. Нават у цяжарнай хворай жанчыны дзіця можа нарадзіцца з інфекцыяй. Аднак усё ж асноўная доля выпадкаў заражэння—праз сексуальныя кантакты.

— Першыя прыкметы захворвання ўзнікаюць хутка?
— Не зусім. Як і ў іншых інфекцыйных захворванняў, існуе інкубацыйны перыяд. Сіфіліс можа заявіць пра сябе праз 3-4 тыдні пасля заражэння, ганарэя — праз 2-7 дзён. Першыя прыкметы трыхаманозу могуць узнікнуць праз 4 дні, ці нават праз тры тыдні праяўленне герпетычнай інфекцыі палавых органаў зацягваецца да 3 месяцаў.

— Што павінна насцярожыць? І якія прыкметы?
— Пры сіфілісе ўзнікаюць язвачкі на палавых органах, высыпанні — на скуры. З цягам часу паражаюцца жыццёваважныя органы, што прыводзіць да інваліднасці. Пры ВІЧ-інфекцыі — павышаецца тэмпература цела, узнікае ламота ў суставах, горле. Характэрны высыпанні на скуры, павялічваюцца лімфатычныя вузлы. Потым развіваюцца слабасць, патлівасць, дыярэя, памяншаецца вага цела. ВІЧ-інфекцыя патрабуе лячэння на працягу ўсяго жыцця. Пры ганарэі, трыхаманозе з’яўляюцца гнойныя выдзяленні з палавых шляхоў, адчуваюцца боль і рэзь пры мочаспусканні. Пры хламідыёзе і ўрэаплазмозе — часам турбуюць слізістыя выдзяленні з мочапалавых шляхоў, пры кандыдозе — зуд, пякота.

— Як пазбегнуць заражэння небяспечнымі хваробамі?
— Па-першае, сексуальныя адносіны разумна мець толькі з адным партнёрам, які здаровы і не дапускае выпадкаў здрады. Па-другое, нельга ўступаць у падобны кантакт з чалавекам, які вядзе вольны лад жыцця і можа мець блізкасць з многімі асобамі. Па-трэцяе, чым больш сексуальных партнёраў, тым вышэй рызыка сустрэць хворага і заразіцца самому. Пры кожным палавым акце мэтазгодна прымяняць прэзерватыў, аднак і ён не можа гарантаваць 100-працэнтнай абароны ад заражэння інфекцыйнай хваробай.

—Што рабіць, калі нежаданы кантакт усё ж адбыўся, або няма ўпэўненасці, што выпадковы партнёр здаровы?
— На працягу дзвюх гадзін пасля выпадковай палавой сувязі можна прайсці прафілактычную апрацоўку ў пунктах экстраннай супрацьвенерычнай дапамогі, якія кругласутачна адчынены ў раённай бальніцы і скурвендыспансерах.

— Падкажыце, як дзейнічаць тым, хто не зусім упэўнены ў сваім здароўі?
— Абследавацца. Сучасныя метады ІФА, РІФ, ПЦР дазволяць атрымаць дакладныя звесткі. Сучасная апаратура ёсць і ў нашай раённай бальніцы.

— Як паводзіць сябе тым, хто пачаў лячэнне?
— Ні ў якім разе не ўступаць у палавыя кантакты. Толькі пасля праходжання кантролю вылечвання, што пацвердзіць поўнае выздараўленне, гэтыя абмежаванні могуць быць зняты.

— Што параіце чытачам?
— Весці здаровы лад жыцця, асабліва моладзі. Запомніце, ніколі не губляйце кантроль за сваімі паводзінамі. Перш чым адважыцца на сексуальныя адносіны — падумайце, каб не давялося расплачвацца здароўем за хвіліннае задавальненне.

Гутарыла Э. БАГДАНОВІЧ.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar