> Здароўе > Першая дапамога? Лёгка!

Першая дапамога? Лёгка!


27-05-2011, 11:05. : gazeta
Першая дапамога? Лёгка!
У рамках тыдня здароўя ў раёне праводзіўся шэраг мерапрыемстваў. Накіраваныя яны
былі на выхаванне ў школьнікаў любові да здаровага ладу жыцця і адмоўнага стаўлення да шкодных звычак.
У спартшколе прайшоў матч па міні-футболу, а ў агульнаадукацыйных — урокі забаўляльна-пазнавальнага характару
і сустрэчы-гутаркі са спецыялістамі: медыкамі, міліцыяй і святарамі. У прыватнасці, практычна кожны дзень СШ №2 быў
адзнаменаваны нейкай невялікай падзеяй. Распачала тыдзень віктарына па здароваму ладу жыцця сярод усіх класаў,
праводзіла яе псіхолаг Валянціна Францаўна Слізень. Асабліва спадабаліся вучням практычныя навыкі, якія засвойвалі
з інструктарам-валеёлагам Ганнай Віктараўнай Лісковай.
Спачатку спецыяліст паказвала, як трэба правільна бінтаваць
і пры якіх траўмах, калі рану апрацоўваць зялёнкай, а калі ёдам, і таксама як правільна гэта рабіць, каб не нанесці шкоду.
Уважліва выслухаўшы Ганну Віктараўну, і пад яе пільным наглядам вучні 3-4 класаў практыкавалі атрыманыя навыкі на
сябрах. Асабліва весяліла іх апрацоўка зялёнкай “фальшыва намаляванай” ранкі. Вось так цікава праходзіў урок для вучняў
пачатковых класаў па засвойванні ведаў аказання сабе і іншаму першай медыцынскай дапамогі. Урок закончыўся, застанецца
толькі не разгубіцца пры складаных абставінах.

Першая дапамога? Лёгка!
У фае на першым паверсе была арганізавана спецыяльная выстава “Здаровы лад жыцця”. Тэма аказалася дастаткова шырокай у праяўленні дзіцячай фантазіі. Удзельнікі-класы атрымалі падзякі, а кожны юны мастак — памятку, як трэба ўмацоўваць здароўе.
У СШ №3 праходзіла сустрэча са спецыялістамі раёна: медыкамі, трэнерамі фізкультурна-аздараўленчага комплексу і некаторымі іншымі.
Тыдзень здароўя — важны і карысны час мерапрыемстваў для вучняў школы, для якіх актыўнасць фізічная павінна з’яўляцца разгрузкай і частковым адпачынкам ад разумовай дзейнасці.
Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.