газета Миорские новости > Здароўе > Расстояние от "Ничего хорошего ..." до "Все прекрасно!"

Расстояние от "Ничего хорошего ..." до "Все прекрасно!"


18-02-2015, 09:54. Разместил: gazeta

Расстояние от "Ничего хорошего ..." до "Все прекрасно!" Людзі з аптымістычным настроем і пазітыўным мысленнем заўсёды сімпатычныя іншым, маюць менш праблем са здароўем і дабіваюцца большых поспехаў у жыцці. Хочаце папоўніць рады бадзёрых і жыццярадасных? Тады на старт!

 

*Хопіць скардзіцца сабе і іншым на няўдачы і ўвесь час чакаць толькі дрэннага.
*Верная спадарожніца негатыву — зайздрасць. Развітайцеся з ёй назаўсёды!!! Замест таго, каб глядзець у чужое жыццё, вазьміцеся за ўдасканаленне свайго.
*Да сябе трэба адносіцца станоўча і не акцэнтаваць увагі на знешніх недахопах. Ад іх можна пазбавіцца або ператварыць у асабістыя адметнасці.
* "У мяне так ніколі не атрымаецца…" — выкіньце з галавы падобныя думкі і больш не пускайце іх у свядомасць. Пастаўце рэальныя мэты і пачніце да іх імкнуцца. 
*Штодня дазваляйце сабе невялікія радасці: паслухайце любімую музыку, з асалодай пачастуйцеся заварным пірожным, сустрэньцеся з добрай сяброўкай, пачытайце цікавую кнігу… Спаўненне маленькіх жаданняў верне страчаны пазітыўны настрой.


*Вучыцеся цаніць тое, што ў вас ёсць, і не думаць пра тое, чаго пакуль не маеце.
*Перастаньце адкладваць справы на потым і азірацца на ўчарашні дзень.
*Стаўцеся да няўдач і памылак як да каштоўнага вопыту. Ацаніце і прааналізуйце сітуацыю, зрабіце вывады і працягвайце ісці наперад.
*Глядзіце пазітыўныя фільмы: старыя добрыя камедыі або псіхалагічныя карціны, што нагадваюць пра каштоўнасць жыцця, кахання, дружбы і сапраўднае шчасце.
*Чытайце пра поспехі іншых людзей. Можа быць, гэта прымусіць паверыць у свае сілы і стане штуршком да дзеянняў.
*Калі бачыце перад сабой кубачак, напалову напоўнены вадой, лічыце, што ён напалову поўны, а не напалову пусты.


Вернуться назад