У Друі абарвалася жыццё трох маленькіх дзяцей ад 4 да 8 гадоў. 28 чэрвеня іх знайшлі ў стаўку глыбінёй у 1,5 м. Вадаём, які не быў агароджаны, штучна створаны для ўпрыгожвання тэрыторыі ля мясцовага касцёла. Ёсць меркаванне, што самая маленькая дзяўчынка спрабавала сарваць кветку і звалілася ў ваду, а старэйшыя сястрычка з братам кінуліся ратаваць, але з-за вялікай глыбіні стаўка і слізкіх берагоў (высланы воданепранікальнай плёнкай) не змаглі ні яе выцягнуць, ні самі выбрацца. Хаця магчымы і іншыя версіі. Праваахоўчыя органы ўстанаўліваюць прычыны смерці.
Па дадзеных АСВОДа ў рэспубліцы на 28 чэрвеня ўтапіліся 280 чалавек (у Міёрскім раёне — 8), у тым ліку 22 — непаўналетнія. Галоўная прычына гібелі малых — недагляд, дарослых — грэбаванне правіламі бяспекі пры ўжыванні спіртнога.
Нярэдка бацькі, занятыя працай, накіроўваць летам малых у вёску да дзядуль і бабуль, у якіх, між тым, таксама шмат клопатаў па хатняй гаспадарцы, на агародах і сенакосах, а таму яны не заўсёды могуць удзяліць дзецям патрэбную ўвагу.
А. РУБАНІК.