Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Здарэнні » Огонь не прощает
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
24-01-2012, 14:51 Здарэнні  ] • Огонь не прощает   |  
 
Назва: нет заглавия на бел языке      

Агонь не даруе

 

Летась у раёне адбыліся 44 пажары.

 

Асноўныя іх прычыны:

-- неасцярожнае абыходжанне з агнём — 22 пажары (50%);

-- парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення — 8 (18,2%), электраабсталявання — 10 (22,7%), газавых установак — 1 (2,3%);

-- дзіцячае свавольства — 2 (4,5%);

-- падпалы — 1 (2,3%).

 

На пажарах у 2011 годзе загінула 6 чалавек.

Першы трагічны выпадак адбыўся 22 студзеня ў Дзісне: п’яны гаспадар жылога дома заснуў у ложку з запаленай цыгарэтай, што і прывяло да лятальнага зыходу. Здаецца, чалавек пенсійнага ўзросту павінен быў лепш за іншых ведаць правілы бяспекі, але, як бачна, праігнараваў іх і развітаўся з жыццём.

 

Па такой жа прычыне 15 сакавіка ў в. Іст загінуў мужчына, цела якога знайшлі ў пустуючым доме. Выяўлена, што чалавек задыхнуўся ў дыме ад тлеючай пасцелі, якая загарэлася ад непагашанай цыгарэты. Яшчэ адзін бяспечны курэц 26 сакавіка справакаваў узнікненне пажару ў жылым доме ў аг. Чапукі, загінулі 2 чалавекі.

 

У в. Горкі 29 чэрвеня ў жылым доме муж пакінуў у верандзе незатушаны акурак, з-за чаго і адбылося загаранне з далейшым распаўсюджваннем полымя на сцены і дах усёй пабудовы. У агні загінула жанчына.

 

21 снежня атруцілася дымам жанчына ў Каменполлі. Мяркуемая прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры распальванні печы.

 

З мэтай павышэння пажарнай бяспекі ў прыватных дамах, папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, інспекцыя дзяржпажнагляду правяла рэйды ў жылым сектары раёна. Абследавана больш 2000 пабудоў, праінструктавана звыш 3000 чалавек. Выяўлена, што далёка не ўсе домаўладальнікі турбуюцца пра ўласную пажарную бяспеку. З году ў год паўтараюцца парушэнні правілаў эксплуатацыі электраабсталявання (старая электраправодка і злучэнне пры дапамозе скрутак, выкарыстанне электрычных асвятляльнікаў без ахоўных каўпакоў) і пячнога ацяплення (наяўнасць трэшчын у печах і дымаходах, выкарыстанне ў якасці дымаходаў металічнай, азбестацэментнай ці керамічнай трубы, адсутнасць металічных лістоў перад дзверцамі ў печах і г. д.). Аштрафаваны за парушэнні, якія могуць стаць прычынай загаранняў, толькі ў снежні мінулага года 174 чалавекі.

 

Пераканаўчая просьба да ўсіх грамадзян строга захоўваць пажарную бяспеку, каб пазбегнуць непрыемных наступстваў і зберагчы не толькі ўласнае жыццё, але і жыццё родных.

 

С. СЛІЗЕНЬ,

галоўны дзяржаўны інспектар

Міёрскага раёна па пажарным наглядзе.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar