РАУС устанаўлівае асобу чалавека, шкілетазаваныя астанкі якога выяўлены 30 красавіка ля вадаёма ў раёне вёскі Стальмакова. Па прыкметах гэта мужчына 30-45 гадоў ростам 170-175 сантыметраў, у ніжняй сківіцы 5-ы зуб справа паламаны, а такога ж злева няма. За 3 метры ад астанкаў знойдзены фрагменты майкі-цяльняшкі ў чорна-белую палоску.
Просім грамадзян, якія могуць дапамагчы ў ідэнтыфікацыі трупа, паведаміць гэта ў РАУС па тэл. 4-12-02 (дзяжурная часць), мабільнік 597-00-66; 4-13-04 (крымінальны вышук). Ананімнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца.
І. АСТАПКОВІЧ, крымінальны вышук.