17 красавіка на Заходняй Дзвіне людзі прыкмецілі на падтопленым дрэве прыкладна за 10 метраў ад берага юнака і патэлефанавалі ў службу МНС. Выратавальнікі на лодцы накіраваліся да месца здарэння і хутка даставілі на сушу 13-гадовага "шукальніка прыгод". Ён расказаў, што катаўся на крызе і трапіў у ваду. Яму пашчасціла, што побач было дрэва, на якое і ўзабраўся. З дыягназам пераахаладжэнне арганізма падлетка накіравалі ў бальніцу. І гэта вельмі добры зыход, бо такая рачная "вандроўка" магла закончыцца трагічна.
Супрацоўнікі Міёрскай выратавальнай станцыі нагадваюць, што лёд на вадаёмах нетрывалы, а таму строга забараняецца выходзіць на яго. Нельга перабірацца з аднаго берага ракі на другі па крыгах. У час ускрыцця вадаёмаў ад лёду нельга карыстацца для перавозу людзей лодкамі, плытамі. У гэты перыяд трэба асабліва кантраляваць дзяцей, неабдуманыя ўчынкі якіх могуць прывесці да трагедый на вадзе.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.