Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Здарэнні » Действия по сигналу "Внимание всем!"
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
28-05-2013, 14:24 Здарэнні  ] • Действия по сигналу "Внимание всем!"   |  
 
Назва: Дзеянні па сігнале "Увага ўсім!"      

Надзвычайная сітуацыя — гэта заўсёды рэальная пагроза жыццю і здароўю людзей. Адсутнасць апавяшчэння ў такім выпадку становіцца прычынай не толькі панікі, але і росту матэрыяльнага ўрону і, што самае страшнае, — чалавечых ахвяр. І стыхійнае бедства, якое адбылося летась у ноч на 7 ліпеня ў Краснадарскім краі, яркі таму прыклад. Больш за 170 загінуўшых і каля 5000 пацярпелых такі трагічны вынік паводкі, прычынай якой сталі праліўныя дажджы. Тэхнічны стан сістэмы апавяшчэння не дазволіў своечасова папярэдзіць мясцовых жыхароў аб небяспецы. Таму ўзнікае пытанне: што яна сабой уяўляе і як працуе ў Беларусі?

 

Сёння ў краіне створана і, што вельмі важна, удасканальваецца сістэма апавяшчэння на рэспубліканскім, тэрытарыяльным, мясцовым і аб'ектавым узроўнях. Яе асноўная задача — своечасова данесці інфармацыю аб усіх відах небяспекі і аб распараджэннях па правядзенні ахоўных мерапрыемстваў да насельніцтва і органаў кіравання, сіл ДСНС (дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый). Звесткі перадаюцца па радыё і тэлебачанні, правадной сувязі. Уключаюцца сірэны, выкарыстоўваюцца сігналы транспартных сродкаў і вулічныя гучнагаварыльнікі.

 

У першую чаргу для прыцягнення ўвагі людзей падаецца папераджальны сігнал "Увага ўсім!" Пазнаць яго можна па гуку электрасірэн і іншых сігнальных сродкаў працягласцю 3 хвіліны. Калі пачулі такое, адразу ўключайце радыёпрыёмнік або тэлевізар. У гэты час перадаюць экстранае паведамленне і даюць рэкамендацыі для далейшых дзеянняў.

 

Калі знаходзіцеся на рабоце, адключыце абсталяванне. Прывядзіце ў гатоўнасць вузлы праваднога вяшчання, уключыце радыё і тэлевізійныя станцыі. Раскажыце аб сігнале астатнім і падрыхтуйцеся да праслухоўвання моўнай інфармацыі.

Што да хімічна небяспечных аб'ектаў, то тут маюцца свае лакальныя сістэмы апавяшчэння, тэхнічныя сродкі якіх павінны знаходзіцца ў рэжыме пастаяннай гатоўнасці да перадачы сігналаў і інфармацыі. Акрамя таго, яны забяспечваюць аўтаматызаванае ўключэнне сродкаў апавяшчэння па сігналах тэрытарыяльнай сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння і ад дзяжурнага дыспетчара патэнцыяльна небяспечнага аб'екта. Інфармуецца не толькі кіраўнік і персанал аб'екта, але і насельніцтва, што трапляе ў зону магчымага паражэння.

 

Такім чынам, пры сігнале "Увага ўсім" на момант узнікнення аварыі, якая звязана з выкідам аварыйна хімічных небяспечных рэчываў, неабходна ўключыць радыё і тэлевізар для атрымання поўнай інфармацыі і рэкамендуемых дзеянняў; зачыніць вокны, адключыць электрабытавыя прыборы і газ. Часовае адсяленне людзей з тых жылых дамоў і ўстаноў, якія знаходзяццца ў зоне магчымага заражэння, плануецца загадзя па дадзеных папярэдняга прагнозу.

 

У выпадку прыняцця экстраных мер рэагавання, калі няма магчымасці вываду з зоны надзвычайнай сітуацыі, насельніцтва, што жыве або працуе паблізу, як правіла, не выводзіцца з небяспечнай зоны, а хаваецца ў жылых (вытворчых і службовых) будынках і збудаваннях. Праводзіцца герметызацыя памяшканняў: шчыльна зачыняюць дзверы, вокны, вентыляцыйныя адтуліны і коміны, а шчыліны заклейваюць паперай або скотчам. Выкарыстоўваюць сродкі індывідуальнай абароны органаў дыхання — процівагазы. Калі іх няма, патрэбны ватна-марлевыя павязкі або іншыя бытавыя рэчы, якімі можна прыкрыць рот і нос, увільготненыя 2,5%-ым водным растворам пітной соды (для аховы ад хлору) або 2%-ым водным растворам лімоннай або воцатнай кіслаты (ад аміяку).

 

Калі, напрыклад, пры пагрозе паводкі вы пачулі наступнае: "Увага! У сувязі з ліўневымі дажджамі і рэзкім павышэннем узроўню вады ў рацэ… чакаецца падтапленне дамоў па вуліцах… Насельніцтву, якое жыве ў зоне магчымага падтаплення, перанесці неабходныя рэчы, адзенне, абутак, прадукты харчавання на гарышчы, верхнія паверхі. Будзьце гатовы пакінуць хаты. Перад гэтым выключыце электрычнасць, газ, ваду, затушыце агонь у печах. Не забудзьцеся узяць з сабою дакументы і грошы. Паведаміце суседзям. Дапамажыце дзецям, састарэлым і хворым. Захоўвайце спакой і парадак. Калі вада застане вас у полі, у лесе, знайдзіце і ўзніміцеся на ўзвышанае месца або залезьце на дрэва. Выкарыстоўвайце ўсё, што можа ўтрымаць чалавека на вадзе — бярвенні, дошкі, кавалкі агароджаў, дзверы, бочкі, аўтамабільныя шыны. Сачыце за паведамленнямі". Канешне, другім надзвычайным сітуацыям адпавядаюць іншыя варыянты моўных паведамленняў.

 

Стаць сведкам падобных сітуацый не пажадаеш нікому, але, на жаль, стопрацэнтнай гарантыі, што з вамі гэтага не адбудзецца, даць немагчыма, таму важна ведаць, як весці сябе ў экстрэмальнай сітуацыі. Галоўнае — памятайце, што ваш галоўны вораг — паніка, якая часта прыводзіць да негатыўных наступстваў. Трымайце сябе ў руках, дакладна ацэньвайце абстаноўку і строга прытрымлівайцеся рэкамендацый, тады і выхад знойдзеце нашмат хутчэй!

 

П. ГНУЦЕНКА,

першы намеснік начальніка Цэнтра

прапаганды МНС.

 

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar