Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Здарэнні » В прокуратуре района
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
6-05-2013, 11:00 Здарэнні  ] • В прокуратуре района   |  
 
Назва: У пракуратуры раёна      

Адным ударам
Дзевяць год пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму — такі прыгавор вынесены саракавасьмігадовай жанчыне, вінаватай у забойстве свайго сужыцеля.
Вольга і Сяргей (імёны зменены) жылі разам другі год. Гасцей да сябе не запрашалі, суседзям не перашкаджалі, але ціхім і спакойным іх сумеснае пражыванне назваць нельга. Абодва злоўжывалі спіртным. Раней Вольга была пазбаўлена бацькоўскіх правоў у адносінах да трох дзяцей. Мужчына раўнаваў сужыцельніцу, з-за гэтага здараліся сваркі і скандалы. Неаднаразова знаёмыя, у якіх прасілася пераначаваць жанчына, заўважалі на яе целе сінякі і ранкі. Пабоі былі лёгкімі, таму за медыцынскай дапамогай Вольга ніколі не звярталася.


У тую лістападаўскую нядзелю Вольга і Сяргей збіраліся з раніцы паехаць на могілкі. Аднак не знайшлі транспарт, і накіраваліся ў госці да знаёмых. Там у кампаніі распівалі спіртное, затым вярнуліся дадому.
Распачатую раніцай справу вырашылі працягнуць пасля абеду. Толькі ўжо ўдваіх. Меліся дзве бутэлькі віна. Калі закончыліся цыгарэты, Сяргей адправіўся ў магазін. Па дарозе сустрэў знаёмага, які нагаварыў шмат непрыемнага пра яго сужыцельніцу Вольгу. Вярнуўшыся дадому, разагрэты алкаголем і пачутымі словамі, Сяргей стаў сварыцца. Стараючыся не звяртаць ўвагі, Вольга сядзела на ложку і наразала каўбасу. Раптам—удар кулаком у вуха. Жанчына таксама не адрэагавала. Тады сужыцель схапіў яе за каўнер світэра. Каб пазбегнуць новых удараў, Вольга паспрабавала выйсці ў другі пакой, але Сяргей не збіраўся яе адпускаць. У руках жанчыны быў нож. Адным ударам у шыю яна вызвалілася з рук сужыцеля і пазбавіла яго жыцця. Усвядоміўшы, што здарылася, Вольга пабегла да знаёмых, з якімі раніцай выпівалі. Адтуль выклікалі міліцыю.

 

На судзе сваю віну Вольга прызнала поўнасцю, аднак з вынесеным пакараннем не згадзілася. Падала скаргу з просьбай зменшыць тэрмін пакарання. Абласная судовая калегія па крымінальных справах вызначыла, што няма аб'ектыўных прычын змяняць прыгавор.

 

За крок ад забойства
Пасля працоўнага дня мужчына выпіваў. Дадому вярнуўся познім вечарам і вырашыў яшчэ дабавіць. Усплеск энергіі, атрыманай ад алкаголю, выліўся ў сямейны скандал. У сварцы з жонкай, мужчына ўдарыў яе кулаком у грудзі. Ад удару яна ўпала на канапу. Наваліўшыся зверху, муж стаў сціскаць жонцы шыю, пагражаючы забойствам.
Сваю віну на судзе прызнаў поўнасцю, папрасіў прабачэння ў пацярпелай. Жонка даравала. За свой учынак галава сям'і і бацька двух непаўналетніх дзяцей атрымаў тры месяцы арышту.

 

Святлана РАМАНОЎСКАЯ,
намеснік пракурора.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar