Сёлета ў першым паўгоддзі асаблівую актуальнасць для ўчастка граніцы, які ахоўвае Полацкі пагранічны атрад, набыла міграцыйная праблематыка.
Актыўнасць супрацьпраўнай дзейнасці ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ўзрасла ў пяць разоў. Пры гэтым дынаміка спроб парушэння граніцы незаконнымі транзітнымі мігрантамі мае тэндэнцыю штомесячнага павелічэння. У сакавіку затрымана 7 чалавек, у красавіку—14, у маі—29, у пачатку чэрвеня—16.
Усяго за мінулы перыяд бягучага года полацкімі пагранічнікамі за парушэнне заканадаўства аб Дзяржграніцы затрымана 89 іншаземцаў, з якіх выхадцаў з В'етнама—59 (66%), Ірака—11 (12%), Грузіі—10 (11%), Афганістана—9 (10%). Садзеянне ў перамяшчэнні і дастаўцы ў пагранічную зону аказвалі грамадзяне Беларусі (7), Расіі (8) і Таджы-кістана (3). Па фактах арганізацыі незаконнай міграцыі (ч.2 арт.371 КК РБ) пагранічным атрадам узбуджана 5 крымінальных спраў.
Спробы парушэння Дзяржаўнай граніцы ажыццяўляліся ў складзе 16 груп, пераважна ў Браслаўскім раёне.
Для дастаўкі мігрантаў з Расіі ў прыгранічныя раёны Беларусі, як правіла, прыцягваюцца замежныя грамадзяне з Рэспублікі Таджыкістан і прадстаўнікі Каўказскага рэгіёну Расіі (Рэспубліка Дагестан, Чачэнская Рэспубліка), якія працуюць у Маскве вадзіцелямі прыватных таксі.
У сувязі з гэтым кіраўніцтва Полацкага пагранічнага атрада звяртаецца да жыхароў прыгранічных тэрыторый з просьбай паведамляць у бліжэйшыя падраздзяленні пагранічнага атрада або па тэлефоне (0214) 45-20-75 пра знаходжанне паблізу граніцы ў лясных масівах і населеных пунктах невядомых асоб азіяцкай і каўказскай знешнасці.
Акрамя таго, інфармуем, што аказанне дапамогі мігрантам у незаконным перасячэнні дзяржграніцы можа кваліфікавацца як садзеянне ў ажыццяўленні незаконнай міграцыі. Адказнасць за гэта прапісана ў арт. 371 нат.1 КК РБ і прадугледжвае пакаранне ў выглядзе арышту, абмежавання ці пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці або без яе.
Полацкі пагранічны атрад.