Наезд цягніка на чалавека і два наезды на жывёлу адбыліся з пачатку года на Варапаеўскай дыстанцыі шляху. Другога чэрвеня ў раёне станцыі Шаркаўшчына, пад'язджаючы да чыгуначнага пераезда, брыгада цягніка заўважыла людзей, што рухаліся, не зважаючы на гукавую і светлавую сігналізацыю. Машыніст аўтаматрысы падаў гукавы сігнал і знізіў хуткасць. Пешаходы пакінулі пераезд, аднак да яго набліжалася яшчэ адна жанчына.
Калі прагучаў паўторны сігнал, яна спынілася на адлегласці каля двух метраў ад крайняй рэйкі. Тэхніка працягвала рухацца, і калі праз пераезд праехала прычэпная платформа аўтаматрысы, жанчына раптам нахілілася і атрымала траўму галавы. Пацярпелую даставілі ў бальніцу. Ёй аказалася жыхарка аг. Пялікі Шаркаўшчынскага раёна 1971 года нараджэння. Прычынай няшчаснага выпадку сталі асабістая неасцярожнасць у зоне павышанай бяспекі.
7 мая на перагоне Падсвілле-Круляўшчызна пасажырскім цягніком было збіта 18 цялят, што належалі філіялу СВК "Каралі" ААТ "Глыбоцкі мясакамбінат". Убачыўшы на шляху жывёлу, машыніст прымяніў экстранае тармажэнне, аднак невялікая адлегласць і дрэнныя ўмовы надвор'я не дазволілі прадухіліць наезд.
21 чэрвеня на перагоне Паставы-Лынтупы прыгарадны цягнік наехаў на карову, што выйшла на чыгуначны шлях. Гаспадар жывёлы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і пакараны штрафам.
Нагадваем, што ў зоне чыгункі трэба быць асабліва асцярожнымі і абавязкова выконваць правілы бяспекі.
К. КАНАШ, намеснік начальніка дыстанцыі.
Калі прагучаў паўторны сігнал, яна спынілася на адлегласці каля двух метраў ад крайняй рэйкі. Тэхніка працягвала рухацца, і калі праз пераезд праехала прычэпная платформа аўтаматрысы, жанчына раптам нахілілася і атрымала траўму галавы. Пацярпелую даставілі ў бальніцу. Ёй аказалася жыхарка аг. Пялікі Шаркаўшчынскага раёна 1971 года нараджэння. Прычынай няшчаснага выпадку сталі асабістая неасцярожнасць у зоне павышанай бяспекі.7 мая на перагоне Падсвілле-Круляўшчызна пасажырскім цягніком было збіта 18 цялят, што належалі філіялу СВК "Каралі" ААТ "Глыбоцкі мясакамбінат". Убачыўшы на шляху жывёлу, машыніст прымяніў экстранае тармажэнне, аднак невялікая адлегласць і дрэнныя ўмовы надвор'я не дазволілі прадухіліць наезд.21 чэрвеня на перагоне Паставы-Лынтупы прыгарадны цягнік наехаў на карову, што выйшла на чыгуначны шлях. Гаспадар жывёлы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і пакараны штрафам. Нагадваем, што ў зоне чыгункі трэба быць асабліва асцярожнымі і абавязкова выконваць правілы бяспекі.
К. КАНАШ,
намеснік начальніка дыстанцыі.