І пацвярджэнне таму далёка шукаць не трэба.
Сёлета глыбокай майскай ноччу ў жылым доме аграгарадка Павяцце здарылася загаранне. Як было ўстаноўлена пазней, прычынай стала кароткае замыканне ў электрычным падаўжальніку. Аднак пажар не быў бы заўважаны своечасова і, магчыма, мог мець чалавечыя ахвяры, калі б не аўтаномны апавяшчальнік. Прыбор "паведаміў" гаспадарам пра дым у доме, і яны паспелі пакінуць памяшканне.
І пацвярджэнне таму далёка шукаць не трэба. Сёлета глыбокай майскай ноччу ў жылым доме аграгарадка Павяцце здарылася загаранне. Як было ўстаноўлена пазней, прычынай стала кароткае замыканне ў электрычным падаўжальніку. Аднак пажар не быў бы заўважаны своечасова і, магчыма, мог мець чалавечыя ахвяры, калі б не аўтаномны апавяшчальнік. Прыбор "паведаміў" гаспадарам пра дым у доме, і яны паспелі пакінуць памяшканне.
Міёрскі РАНС рэкамендуе ўстанавіць АПА ў кожным жылым пакоі. Набыць прыбор можна ў аддзяленнях паштовай сувязі і магазінах райспажыўтаварыства. Вельмі важна ўтрымліваць яго ў спраўным стане і своечасова мяняць элемент сілкавання.
Алег ПЕРАПЯЧАЕЎ, інспектар ІНіП РАНС.