Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Здарэнні » Ад катлоў небяспека вялікая
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
29-03-2011, 09:56 Здарэнні  ] • Ад катлоў небяспека вялікая   |  
 
Назва:      

Размова пойдзе пра эксплуатацыю паравых з ціскам не больш 0,7 бар і вадагрэйных з тэмпературай нагрэву не вышэй 115 градусаў і магутнасцю менш 100 кВт катлоў, якія не належаць рэгістрацыі ў органах Дзяржпрамнагляду. На жаль, з наступленнем ацяпляльнага сезона яны з’яўляюцца прычынамі няшчасных выпадкаў з цяжкімі вынікамі.
Трэба адзначыць, што шматлікія парушэнні патрабаванняў бяспекі пры іх абслугоўванні дапускаюцца як пацярпелымі, так і адказнымі асобамі. За апошнія чатыры гады ў рэспубліцы яны прывялі да 5 няшчасных выпадкаў, у выніку якіх 4 чалавекі загінулі і адзін атрымаў цяжкія траўмы. Прычым, усе ахвяры знаходзіліся ў нецвярозым стане. Звярніце на гэта ўвагу!

Як сведчыць практыка, кацельнае абсталяванне з’яўляецца аб’ектам павышанай небяспекі і не церпіць абыякавасці. Так, у магазіне Салігорскага райпа пры выбуху катла загінуў п’яны качагар. Выявілася, што ў сістэме ацяплення ўтварылася “ледзяная пробка”, а на катле не было папераджальнай арматуры і прыбораў вымярэння.

Выбух катла ў аптэцы вёскі Цімкавічы Копыльскага раёна адбыўся з-за закупоркі іржой і граззю трубаправода расшыральнага бака. Сістэма не выкарыстоўвалася больш года і была запушчана ў эксплуатацыю без тэхнічнага агляду і гідраўлічных выпрабаванняў. Пры гэтым дырэктар мясцовага энергасервісу атрымаў вялікія апёкі, ад якіх праз некалькі дзён памёр у бальніцы.

Смяртэльную траўму чалавеку нанёс выбух катла на цвёрдым паліве ў гандлёвым цэнтры Гродзенскага райпа. Прычыны: не было папераджальнага клапана, а качагар знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Яшчэ адзін выбух катла адбыўся ў аўтатранспартным прадпрыемстве Оршы. У ім не дзейнічала аўтаматыка бяспекі, не было папераджальнага клапана і расшыральнага бачка, а сістэмы абслугоўваў вартаўнік, які не меў спецыяльнай падрыхтоўкі. Ён у нецвярозым стане і перакрыў вывадны патрубак, што каштавала яму жыцця.

Летам 2009 года два работнікі “Гроднааблтранса” вырашылі спаліць макулатуру ў катле ацяплення, у якім не было папераджальных клапанаў. Гэтыя асобы не мелі ўяўлення аб эксплуатацыі кацельнага абсталявання і не адкрылі венцілі на ўвадным і вывадным патрубках. Як вынік, кацёл выбухнуў, а людзі атрымалі траўмы.

Прыклады сведчаць, што ў аснове ўсіх няшчасных выпадкаў ляжаць як тэхнічныя, так і арганізацыйныя прычыны. Прычым, “чалавечы фактар” перабольшвае. Пры тым да тэхнічных няспраўнасцяў абсталявання прывяло невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да іх бяспечнай эксплуатацыі.
Полацкая міжраённая інспекцыя працы прапануе кіраўнікам прадпрыемстваў усіх форм уласнасці, якія маюць вадагрэйныя катлы, што не належаць рэгістрацыі ў органах Дзяржпрамнагляду, забяспечыць наступныя патрабаванні:

- выконваць Правілы ўстройства і бяспечнай эксплуатацыі катлоў, якія зацверджаны пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ад 25.01.2007 г. №5;
- прызначыць адказных за спраўны стан і бяспечную эксплуатацыю катлоў з ліку спецыялістаў, якія прайшлі спецыяльнае навучанне;
- не дапускаць да эксплуатацыі і абслугоўвання кацельнага абсталявання персанал, які не прайшоў спецыяльную падрыхтоўку;
- забяспечыць рабочыя месцы персаналу, які абслугоўвае паравыя і вадагрэйныя катлы, вытворчымі інструкцыямі;
- арганізаваць інструктаж, стажыроўку і перыядычную праверку ведаў па пытаннях аховы працы персаналу, які эксплуатуе і абслугоўвае кацельныя ўстаноўкі;
- забяспечыць тэхнічны стан катлоў патрабаванням Правілаў, асаблівая ўвага наяўнасці і стану абаронных і папераджальных прыстасаванняў, аўтаматыцы бяспекі;
- праводзіць штогадовы тэхнічны агляд катлоў, рамонтныя работы даручаць арганізацыям, якія маюць спецыяльны дазвол (ліцэнзію) Дзяржпрамнагляду;
- не дапускаць у кацельні пабочных асоб;
- строга катраляваць захаванне работнікамі працоўнай і вытворчай дысцыпліны.

Ю. ШАБАЛІН,
галоўны дзяржаўны
інспектар працы Полацкай МІП.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar