> Здарэнні > Жертвы воды

Жертвы воды


16-04-2013, 16:02. : gazeta

Летась на вадаёмах нашага раёна трапілі ў бяду 20 чалавек. Работнікі выратавальнай станцыі аказалі дапамогу 12 пацярпелым. Утапіліся 8 грамадзян, з іх 5 паднялі са дна рэк і азёр мясцовыя вадалазы. Прычыны гібелі людзей: пераварочванне плавальных сродкаў 1, суіцыд 1, па неасцярожнасці 1, па нявысветленых прычынах 2, з-за знаходжання ў нецвярозым стане 3.  Месцы трагічных здарэнняў: на рацэ 3, на возеры 4, на меліярацыйным канале 1.  Сярод тапельцаў 3 жанчыны і 5 мужчын.

 

З мэтай папярэджання бедстваў на вадзе за мінулы год супрацоўнікамі Міёрскай выратавальнай станцыі праведзены 62 прафілактычныя мерапрыемствы. Перыядычна праз раённую газету і мясцовае радыё асводаўцы расказвалі насельніцтву пра правілы паводзін на вадаёмах у розныя перыяды года, умовы карыстання плавальнымі сродкамі, аказанне першай дапамогі пры ўтапленнях і выратаванні людзей, інфармавалі пра прычыны няшчасных выпадкаў на вадзе. Шмат карыснай інфармацыі пачэрпнулі вучні школ раёна на практычных занятках на базе выратавальнай станцыі. Праведзена 139 індывідуальных гутарак, у тым ліку з дзецьмі — 37.

 

Перад купальным сезонам адпаведна заключаных з прадпрыемствамі і арганізацыямі дагавораў выратавальнікі правялі абследаванне дна вадаёмаў ля пляжаў на азёрах Абстэрна (санаторый "Расінка"), Важа (база адпачынку "Актам-Норд"), Асінаўка (УП ЖКГ), Міёрскае  (УП ЖКГ), на возеры ля вёскі Мурашкі (па прыватнай заяве) і рацэ Заходняя Дзвіна (УП ЖКГ г. Верхнядзвінск), а таксама месцаў водазабору УП ЖКГ г. Міёры, АТП №15, Міёрскага вытворчага ўчастка ААТ "Полацкі малочны камбінат".

 

А. РУБАНІК,

начальнік Міёрскай

выратавальнай станцыі.