Warning: Use of undefined constant title - assumed 'title' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/mijoryby/public_html1/engine/modules/calendar.php on line 107

27 ліпеня закончаны сярэдні рамонт чарговага ўчастка чыгункі непасрэдна да станцыі ў Міёрах. Такім чынам ад пераезду на Наўгароды і да райцэнтра ўкладзены новыя рэйкі на жалезабетонных шпалах. За 2009-2010 гады гэта зроблена на 21 кіламетры і так, што гэта не перашкаджала звычайнаму руху паяздоў. Драўляныя шпалы вытрымлівалі 10-15 гадоў, а новыя разлічаны на паўстагоддзе. Іх укладку праводзілі спецыяльная тэхніка і спецыялісты пуцявой машыннай станцыі з Віцебска пры падтрымцы мясцовых рабочых.
Хочаце даведацца, як зарэгістраваць шлюб ці нараджэнне дзіцяці не проста ва ўрачыстай абстаноўцы, але і па індывідуальнаму сцэнарыю, жадаеце запрасіць работнікаў загс для рэгістрацыі шлюбу на месца правядзення ўрачыстасці? Або ў вас ёсць пытанні, як атрымаць паўторнае пасведчанне ці даведку, як памяняць прозвішча, уласнае імя і імя па бацьку, як устанавіць бацькоўства ці аформіць усынаўленне?
Тэлефануйце 5 жніўня з 9 да 13 гадзін на нумар 4-18-51. На ўсе вашы пытанні адкажа начальнік аддзела загс Ірына Леанідаўна Гушча.
З 16 па 23 чэрвеня ў горадзе Шклове Магілёўскай вобласці праходзіла рэспубліканская спартакіяда па розных відах спорту. Нас цікавіць валейбол, бо ў складзе Наваполацкай каманды з Міёраў гонар вобласці абараняла Ганна Пірог, вучаніца 9 класа СШ №1, наведвальніца секцыі па валейболу і капітан старэйшай каманды ДЮСШ. Менавіта яе выбралі з дзесятка іншых дзяўчат пад час абласных спаборніцтваў, якія праходзілі на працягу года.
Нашы вёскі Акунёва, Ліпаціна, Турчына, Сакалова, Паплавы абслугоўвае аўтамагазін, на якім працуе прадаўцом Аляксандр Рышардавіч Блажэвіч. Гэта вельмі ўважлівы і добразычлівы чалавек, да пакупнікоў адносіцца заўсёды з увагай, кожнаму дасць параду. Асартымент тавараў таксама ў дастатковай колькасці. Калі каму спатрэбіцца штосьці з таго, чаго не будзе ў наяўнасці, ці больш важныя прадметы, то на наступны раз абавязкова прывязе. За яго нялёгкую працу мы яму вельмі ўдзячныя і жадаем у ёй поспехаў.
Жыхары вёсак Акунёва, Лапаціна, Турчына, Сакалова, Паплавы: С. В. ТАЛАПІЛА, І. І. ГАНЕБНАЯ, З. В. МІШУТА, Т. П. КЛЯСЦЁНАК і іншыя (усяго 16 подпісаў).
Тры гады таму на радзіму ў невялічкі горад Дзісна прыехаў жыць і працаваць выдатны трэнер па валейболу Вячаслаў Казіміравіч Булаўскі. Сустракаліся з ім для размовы, калі яшчэ дзейнічаў летні аздараўленчы лагер у мінулым месяцы. Наведала трэніроўку і зразумела, што любоў да валейболу ён прывіў хлопцам і дзяўчатам уменнем проста і цікава данесці да свядомасці навуку, своеасаблівым “уласным гарэннем” гэтым відам спорту. Дзеці ўважліва, з іскрынкай у вачах слухалі наказы і павучанні настаўніка, вырашыць якое-небудзь пытанне—зноў да Вячаслава Казіміравіча. Вялікае значэнне мае сур’ёзны падыход да справы, але ён не пазбаўлены і гумару. Менавіта гэтымі хырактарыстыкамі адразу заваяваў сімпатыю і павагу ў вучняў вопытны трэнер.
Над гэтым пытаннем разважалі нядаўна на пасяджэнні “круглага стала”, якое арганізавала старшыня Дзісенскага гарвыканкама В. А. Мароз па ініцыятыве дырэктара прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Міёрскаму раёну І. А. Крук. Удзел у ім прынялі спецыяліст І катэгорыі Н. В. Шамшур, страхавы агент Р. І. Казлоўская, выканаўца абавязкаў начальніка пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №2 Дзісны П. В. Конах, старшыні вулічных камітэтаў Ф. Л. Шымуковіч, А. І. Рамашкоў, Г. Д. Мялешка.
Камітэт дзяржкантролю вобласці праверыў установы адукацыі па пытаннях эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў на капітальны рамонт. Выяўлены шматлікія факты фінансавання новых аб’ектаў, калі не закончаны работы на старых, якія пачаты 3-4 гады таму. Гэта тычыцца Сененскага раёна, г. Талачын, г.п. Ліёзна і абласнога цэнтра.
Міністэрства адукацыі не распрацавала тыпавыя штаты для ўстаноў пазашкольнай адукацыі, у выніку паўсямесна нагрузка на метадыста вызначаецца самастойна.
У рэдакцыю патэлефанаваў жыхар Рыкуноў Васіль Мікалаевіч Крот: калгасная тэхніка вазіла праз вёску кармы і ля мастка праз ручай так разбіла дарогу, што праехаць па ёй цяпер немагчыма, буксуюць нават магутныя трактары. У дадатак, пасля апошніх чэрвеньскіх дажджоў ціхая вадзіца з Ельні ператварылася ў бурны струмень, які размыў дарожны насып ля не надта добрага трубапераезду і затапіў прарэзаныя каляіны.
Віцебскі Дом дзіцяці разлічаны на 160 месц, цяпер 151 з іх занята насельнікамі ва ўзросце да 4 гадоў. Галоўны ўрач установы А. Ф. Шапкіна сведчыць, што выхаванцы—гэта ў асноўным дзеці з нядобранадзейных сем’яў.
Бацькі кінулі маленькіх, якім асабліва патрэбны ўвага і пяшчота. А яшчэ... памперсы, падгузнікі, паўзункі. Той жа падгузнік трэба мяняць не менш 4 разоў у дзень, а дзяржава выдзяляе ўсяго адзін.