Warning: Use of undefined constant title - assumed 'title' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/mijoryby/public_html1/engine/modules/calendar.php on line 107

15 ліпеня на стадыёне ля спартыўнай школы адбылося спаборніцтва санітарных дружын раёна. Каманды з ЛПДС “Дзісна” і мясакамбіната дэманстравалі сваю гатоўнаць да дзеянняў у складаных умовах пры стыхійных бедствах, вытворчых аварыях і катастрофах. Гэта выпрабаванне нельга назваць лёгкім. Прафесійнае журы ў складзе медыцынскіх работнікаў ЦРБ і райЦГЭ ацэньвала як тэарэтычныя веды ўдзельнікаў, так і іх практычныя навыкі.
19-22 ліпеня пройдзе “гарачая лінія” па пытаннях прафілактыкі сардэчна-сусудзістых захворванняў. Па тэлефоне 4-26-95 з 14 да 16 гадзін вас выслухае і дасць неабходныя парады загадчыца тэрапеўтычным аддзяленнем паліклінікі Міраслава Антонаўна Кунцэвіч.
Тэхналогіі, якасці і тэмпам правядзення комплексу летніх палявых работ быў прысвечаны семінар кіраўнікоў і галоўных аграномаў гаспадарак, які адбыўся на базе СВК “Пад’ельцы” і “Любінова” ў суботу, 17 ліпеня. Зразумела, што ў першую чаргу размова, а яе вялі начальнік райсельгасхарчу В. А. Бялько і яго намеснік па раслінаводству В. У. Гагалінскі, ішла пра жніво. На рапсавым полі за Загор’ем узгадалі пра рэгуліроўкі камбайнаў і асаблівасці абмалоту крыжакветкавых. Азімага рапсу засталося толькі 623 гектары.
Прычынай аварый летам нярэдка становіцца гарачыня: высокая тэмпература паветра і прамыя сонечныя промні негатыўна ўплываюць на стан машыны, вадзіцеля. За некальні гадзін стаянкі салон аўтатранспарту пры зачыненых вокнах ператвараецца ў духоўку. Між тым, чалавек нават пры тэмпературы 27 градусаў вельмі стамляецца і за рулём становіцца менш уважлівым, часткова губляе кантроль за сітуацыяй на дарозе. Калі ў салоне +35, у вадзіцеля запавольваецца рэакцыя на 20 працэнтаў. Уявіце, якім будзе яго стан пры +60—да такой адметкі ўздымаецца тэмпература, калі няма кандыцыянера. Гарачыня не толькі “тармозіць” мысленне кіроўцаў, не менш небяспячна, што пацеюць рукі і пры кіраванні можа выслізнуць руль.
У Міёрскім раёне нарколагам пастаўлена на ўлік 700 чалавек, з дыягназам хранічны алкагалізм—462. Сярод залежных 117 жанчын (штогод іх более на 1,5%). І хаця, на шчасце, няма падлеткаў сярод “штатных” пацыентаў, падстаў для заспакаення няма, бо праблема ўжывання алкагольных і слабаалкагольных напіткаў, піва непаўналетнімі і моладдзю існуе і з’яўляецца актуальнай. У адпаведнасці з дадзенымі сацыялагічнага апытання, праведзенага інфармацыйна–аналітычным цэнтрам пры адміністрацыі прэзідэнта, у пачатку 2010 года выяўлена, што з ліку рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў 39,5% п’юць піва па некалькі разоў у месяц, а 12,5%—некалькі разоў на тыдні, 1%—штодзённа. Да таго ж, 24% апытаных ужываюць больш моцны алкаголь некалькі разоў у месяц, а 2%—некалькі разоў на тыдні.
5 ліпеня вечарам у небе над Міёрамі з’явіліся дэльтапланы. Пяць апаратаў прыляцела да нас з Магілёва, Чашнікаў, Оршы, Мінска і нават Смаленска. Яны прыпынілся на полі СВК “Чэрасы” на ўскрайку райцэнтра. Ініцыятар збору гэтых звышлёгкіх лятальных апаратаў Ігар Букштынаў з Чашнікаў сцвярджае, што мерапрыемства праводзіцца з мэтай дэманстрацыі і прапаганды тэхнічных відаў спорту, уцягнення ў іх моладзі.
150 гадоў таму генетыкі адкрылі неверагодную для навуковага свету з’яву—тэлеганію. Вучоныя выявілі, што на генафонд патомства кожнай жанчыны ўплывае першы ў яе жыцці мужчына. Менавіта той, хто парушыў нявіннасць, становіцца генным бацькам усіх будучых дзяцей жанчыны.