Warning: Use of undefined constant title - assumed 'title' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/mijoryby/public_html1/engine/modules/calendar.php on line 107

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10
Днямі ён з'явіўся ў Міёрскай СШ №3. Тут у калідоры першага паверха размешчана 18 маляўнічых плакатаў і вялікае пано "Ад экалогіі прыроды — да экалогіі душы". Матэрыялы для іх падабралі свае настаўнікі біялогіі і іншыя работнікі, а вось увасобіць задуму ў жыццё дапамаглі спецыялісты полацкага "Мастаксэрвісу". Прафінансаваў стварэнне прыродаахоўнай нагляднасці экалагічны фонд.
Утульная дзіцячая бібліятэка зноў распасцерла свае абдымкі для юных чытачоў, з панядзелка ў ёй стартаваў тыдзень кнігі. І кожны дзень прадугледжваў цікавую імпрэзу. Так, 23 сакавіка адбыўся дзень адчыненых дзвярэй, калі юныя кнігалюбы прыходзілі ў кніжны храм, каб назаўсёды пасябраваць з крыніцай дабрыні і мудрасці. У сераду мерапрыемства прысвячалася беларускаму пісьменніку, рэдактару часопіса "Вясёлка" Уладзіміру Ліпскаму. Акрэслілі яго літаратурны партрэт не без нагоды, бо ў маі літаратару спаўняецца 75. У чацвер у бібліятэцы наладзілі экалагічную вандроўку па Міёрскім краі, а пятніца запомнілася юным чытачам новымі ведамі па краязнаўстве да 75-годдзя нашага раёна.
У 2015 годзе да тыдня кнігі дзіцячая бібліятэка вызначыла сваіх лепшых чытачоў, спіс якіх багаты. Пра што гэта сведчыць? Верагодна, пра любоў да кніг, што, несумненна, радуе. Прычым сярод актывістаў — дзеці не толькі невялікага ўзросту, але і старшакласнікі. З задавальненнем іх называем і жадаем далейшых поспехаў у вандроўках па кніжным свеце і лабірынтах жыцця.
Прычыны парушэння заканадаўства пры прыватызацыі жылых памяшканняў разгледжаны на сумесным пасяджэнні калегій пракуратуры вобласці і Камітэта дзяржаўнага кантролю. Сумесныя з падраздзяленнямі Камітэта дзяржкантролю праверкі паказалі, што ў 2013-2014 гг. мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі праведзена прыватызацыя больш за 31 тысячы аб'ектаў нерухомасці. Прычым не заўсёды выконваліся нормы заканадаўства ў гэтай сферы.
Комплекс прафілактычных мерапрыемстваў пад назвай "Аўтобус прафілактыкі" праходзіць на тэрыторыі вобласці і раёна. Мэта — папярэдзіць надзвычайныя здарэнні і правапарушэнні з удзелам непаўналетніх. Актывізацыю прафілактычнай работы выклікалі здарэнні, ахвярамі якіх сталі дзеці.
Аддзел прымусовага выканання Ірына Вадзімаўна Глебка ўзначальвае з 2 снежня мінулага года. За адносна невялікі прамежак часу паспела ўнікнуць у курс справы і адчуць падтрымку хоць і невялікага, але надзейнага калектыву. Усяго ў аддзеле 5 супрацоўнікаў. Разам з начальнікам выкананнем пастаноў і рашэнняў суда, прымусовым спагнаннем штрафаў і пазык займаюцца судовыя выканаўцы Наталля Аркадзеўна Камісарава і Вольга Валер'еўна Граноўская. У справаводаў Ганны Рыгораўны Пацеенак і Анастасіі Сяргееўны Марцінкевіч асноўны абавязак — работа з дакументацыяй.
Такая прафілактычная мера як ахоўнае прадпісанне была ўведзена Законам "Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў" ад 4 студзеня 2014 года. У адносінах да аднаго з жыхароў раёна гэтая мера ўжо прымянялася.
Чарговая крымінальная справа па крадзяжы веласіпеда скончана раённым аддзелам Следчага камітэта. У кастрычніку мінулага года ад аднаго з дамоў па вуліцы Камуністычнай у райцэнтры быў скрадзены веласіпед. Як тлумачыў злачынца, у дзень учынення крадзяжу ён, пахмяліўшыся пасля ўчарашняга, з раніцы паехаў на асабістым веласіпедзе ў адну з дзяржустаноў. Калі выходзіў з будынка, забыўся, дзе пакінуў веласіпед, і палічыў, што яго скралі. Замест таго каб звярнуцца ў міліцыю, вырашыў пайсці больш простым шляхам — забраць чужога "жалезнага каня".
Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці нагадвае, што на найбольш небяспечных участках дарог функцыянуе сістэма фотафіксацый парушэнняў хуткаснага рэжыму. Перавышэнне хуткасці караецца штрафам: 90 000 беларускіх рублёў давядзецца заплаціць за "лішнія" 10-20 км/г...