Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Матэрыялы за 25.09.2015
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Верасень 2015    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
25-09-2015, 16:42 Навіны  ] • Запасы сырья увеличиваются
Запасы сырья увеличиваются Трасту новага ўраджаю льнозавод пачаў прымаць 12 верасня. У работу паступова ўключыліся дзве варашылкі і ўсе шэсць прэсаў непасрэдна прадпрыемства. Потым да іх далучыліся яшчэ два прэсы з гаспадарак. Дзякуючы такім сілам  да вечара 17 верасня ў шаху былі ўкладзены 364 тоны сыравіны ў рулонах. Гэта азначае, без выкарыстання ручной працы. На наступную раніцу працоўны напал толькі павялічыўся, аднак прывычных чэрг гружаных машын і трактароў ля варот завода няма. Чаму? Для запрасаванай трасты патрэбна значна менш транспарта.
25-09-2015, 15:55 Адукацыя і выхаванне  ] • Посвящение в читатели
Посвящение в читатели Кніга  выхоўвае найлепшыя і найважнейшыя якасці—чуласць, дабрыню, сяброўства, павагу  да старэйшых, смеласць, шчырасць, спагаду, любоў да прыроды, людзей, Радзімы, узаемадапамогу, адказнасць. У бібліятэцы Язненскай сярэдняй школы адбылося пасвячэнне ў чытачы вучняў 2 класа, якое  правяла бібліятэкар Алена Паўлаўна Чэпікава. Дзецям спадабалася экскурсія па бібліятэцы, уразілі паліцы з кнігамі, падшыўкі газет і часопісаў, цацкі ў куточку для самых маленькіх. 
25-09-2015, 15:52 Культура  ] • Читали ... и с фонариком под одеялом
Читали ... и с фонариком под одеялом Мясцовыя бібліятэкары, як заўжды, малайцы. Не толькі забяспечваюць нас цікавымі выданнямі, але і ладзяць слаўныя мерапрыемствы. Нават у сваё прафесійнае свята стварылі адпачынак чытачам, прапаноўваючы бясплатныя друк, ксеракапіраванне,  інтэрнэт, друкаванкі з камерцыйнага фонду. У дадатак—чай і кава з ласункамі. У аўторак, 15 верасня, тут адчыніла дзверы кніжная кавярня, куды міярчане не праміналі зазірнуць. І перш за ўсё, каб павіншаваць паважаных культработнікаў са святам. 
25-09-2015, 15:41 Здарэнні  ] • На железной дороге повышайте бдительность
На железной дороге повышайте бдительность Наезд цягніка на чалавека і два наезды на жывёлу адбыліся з пачатку года на Варапаеўскай дыстанцыі шляху. Другога чэрвеня ў раёне станцыі Шаркаўшчына, пад'язджаючы да чыгуначнага пераезда, брыгада цягніка заўважыла людзей, што рухаліся, не зважаючы на гукавую і светлавую сігналізацыю.  Машыніст аўтаматрысы падаў гукавы сігнал і знізіў хуткасць. Пешаходы пакінулі пераезд, аднак да яго набліжалася яшчэ адна жанчына. 
25-09-2015, 15:37 Моладзь / Год моладзі  ] • Яблоко — символический знак

Яблоко — символический знак Моладзь Віцебшчыны дала старт рэспубліканскай акцыі "Наш год — наш выбар!", сімвал якой — яблык, перавязаны стылізаванай стужачкай у колерах нацыянальнай сімволікі. Міёрскія актывісты прынялі непасрэдны ўдзел і частавалі садавінай прахожых у знак таго, што наш выбар — мірная і квітнеючая будучыня незалежнай Беларусі! Гэта працяг рэспубліканскай патрыятычнай кампаніі БРСМ "Кветкі Вялікай Перамогі", падчас якой маладыя людзі ў розных кутках нашай краіны пасадзілі яблыневыя сады. Іх квецень стала яркім акцэнтам і аб'яднала беларусаў у памятны час.

 

25-09-2015, 15:31 Навіны  ] • Привлекательная составляющая таинственной Беларуси
(Заканчэнне. Пачатак на 1-й стар.)
Гледачоў віталі вядучыя Васіль Мядзюха і Святлана Яроменак. Яны нагадалі, што непаўторнасць і прыгажосць нашым мясцінам разам з густымі лясамі і прасторнымі лугамі надае ўнікальнае верхавое балота "Ельня", якому мы абавязаны свежым чыстым паветрам і карыснымі журавінамі. Пацвердзіць гэта і распачаць свята запрасілі пастаяннага прадстаўніка ПРААН у Рэспубліцы Беларусь Санака Самарасінха і старшыню райвыканкама Ігара Кузняцова. 
Привлекательная составляющая таинственной Беларуси Урачыстыя гукі музыкі раздаліся са сцэны паўвострава і паклікалі ўдзельнікаў і гасцей свята, захопленых вандроўкамі па казачных падвор'ях сельскіх Саветаў, бліжэй да глядзельнай пляцоўкі. Пачыналася афіцыйнае адкрыццё чацвёртага экалагічнага фестывалю "Жураўлі і жура-віны Міёрскага краю". Гледачоў віталі вядучыя Васіль Мядзюха і Святлана Яроменак. Яны нагадалі, што непаўторнасць і прыгажосць нашым мясцінам разам з густымі лясамі і прасторнымі лугамі надае ўнікальнае верхавое балота "Ельня", якому мы абавязаны свежым чыстым паветрам і карыснымі журавінамі. Пацвердзіць гэта і распачаць свята запрасілі пастаяннага прадстаўніка ПРААН у Рэспубліцы Беларусь Санака Самарасінха і старшыню райвыканкама Ігара Кузняцова. 
25-09-2015, 15:25 Навіны  ] • Экологической тропой прошли дипломаты
Экологической тропой прошли дипломаты Балота "Ельня" даўно даспадобы шэрым журавам. Штогод яны спыняюцца тут на адпачынак падчас асенняй міграцыі. І гэта з'ява надта прываблівае турыстаў. Паназіраць за птушкамі ў натуральным асяродку іх знаходжання, проста пабываць у краявідах, якія даўно ва ўсіх на слыху, імкнуцца не толькі беларусы з буйных гарадоў. Як сцвярджае дырэктар ландшафтнага заказніка "Ельня" Іван Іванавіч Барок, акрамя расіян, літоўцаў і латышоў, праяўляюць цікаваць немцы, італьянцы, палякі. А літаральна ў мінулую суботу на балота наведаліся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Брус Бакнелл і Павераны ў справах ЗША у Рэспубліцы Беларусь Скот Роланд са сваёй другой палавінай. Перад гэтым пачэсныя госці нанеслі візіт у райвыканкам, сустрэліся са старшынёй Ігарам Валер'евічам Кузняцовым. 
25-09-2015, 15:11 Навіны  ] • Подворьи способны удивлять
Подворьи способны удивлять Экалагічны фестываль "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" паступова набывае рэспубліканскую вядомасць, пра яго адкрыццё пісалі многія цэнтральныя газеты. Упэўнены, што кожны мясцовы наведвальнік і прыезджы госць захавае ў памяці нешта адметнае. 

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar