Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» 70 год Перамогі » Приходите время военное вспомнить ...
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
7-05-2015, 16:16 70 год Перамогі  ] • Приходите время военное вспомнить ...   |  
 
Назва: Прыходзьце час ваенны прыгадаць...      

Приходите время военное вспомнить ... Да сустрэчы юбілейнай гадавіны Вялікай Перамогі ў Музеі гісторыі Дзісны падрыхтаваліся загадзя і 9 мая сустрэнуць гасцей у поўнай гатоўнасці. Як расказала адна з кіраўнікоў музея Вольга Смаршчок, тут пройдуць два мерапрыемствы, прысвечаныя 70-годдзю Перамогі, наведаць якія зможа кожны, хто пажадае.

 

"Іх подзвіг мы ў сэрцы захоўваем"
Пад такой назвай распрацавана экскурсія-рэквіум. Імёны герояў, падзеі і факты, упісаныя ў ваенную гісторыю Дзісны, прыгадаюць экскурсаводы Яўгеній Протас і Святлана Баброўская. Юныя знаўцы мясцовай гісторыі апрануць ваенную форму.
Экспазіцыя "Вялікая Айчынная вайна" займае асобнае месца ў зале "Гісторыя горада ад старажытнасці да сучаснасці". Са-браны матэрыял пра ахвяр фашызму, франтавікоў, партызан і падпольшчыкаў, вызваліцеляў Дзісны, настаўнікаў, якія змагаліся за Радзіму.
Адна з самых трагічных па-дзей ваеннай пары ў Дзісне — расстрэл 3800 мірных жыхароў горада яўрэйскай нацыянальнасці. Экспазіцыя ў памяць пра іх аформлена ў асобнай зале "Яўрэйская трагедыя ў гісторыі горада". Матэрыял — копіі дакументаў, прадметы быту, літаратура — па крупінках збіраўся ў 90-я гады ХХ-га стагоддзя. Вялася перапіска з Дзісенскай дыяспарай у Іерусаліме. З іх дапамогай і пры падтрымцы суайчыннікаў, што пражывалі ў ЗША, Канадзе і іншых краінах сабралі інфармацыю пра землякоў, іх жыццё і ўклад у развіццё горада. Ёсць у гэтай зале нацыянальны сцяг Ізраіля, падораны музею адным з гасцей, што прыязджаў ушанаваць памяць родных і блізкіх на 70-ю гадавіну з дня расстрэлу.


Усіх жадаючых пагартаць старонкі ваеннай гісторыі Дзісеншчыны чакаюць у музеі пасля мітынгу ў горадзе.
Прысвячэнне маленькай Дзісне і Вялікай Перамозе
На гэты святочны дзень запланавана адкрыццё выставы мясцовага мастака Уладзіміра Дзмітрыевіча Расанца. 
На большасці палотнаў — дзісенскія пейзажы мінулага і цяперашняга. Паром, руіны касцёла, парк і іншыя адметныя рысы, з якіх складаецца партрэт самага маленькага горада Беларусі.
Уладзімір Дзмітрыевіч родам з Бешанковіцкага раёна, аднак Дзісеншчына даўно стала яго другой радзімай, якая натхняе на творчасць. Прадстаўленыя работы напісаны акварэллю і маслам. Сярод іх толькі адна на ваенную тэму, астатнія — увасабленне міру і прыгажосці, якімі мы абавязаны Вялікай Перамозе і тым, хто яе здабываў.
Дарэчы, майстэрству жывапісу Уладзімір Расанец вучыўся ў свайго земляка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, беларускага мастака Івана Цімафеевіча Бабаедава, які быў узнагароджаны двума ордэнамі Вялікай Айчыннай вайны І ступені і медалём "За адвагу". Ветэран і творца пайшоў з жыцця ў 2002-м годзе, а яго вучні працягваюць удасканальваць калісьці атрыманыя веды і навыкі.
Занятасць на працы — а Уладзімір Дзмітрыевіч настаўнічае ў Сіцькоўскай ДС-СШ і вядзе гурткі ў дзісенскім філіяле Цэнтра дзяцей і моладзі — не становіцца перашкодай для творчасці. 
Выстава працягнецца да пачатку чэрвеня, таму ў жыхароў і гасцей Дзісны дастаткова часу бліжэй пазнаёміцца з творчай асобай Ула-дзіміра Расанца. Адна з карцін застанецца ў музеі на "пастаяннае месца жыхарства". Прычым гэта не першы падарунак мастака.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar