Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» 70 год Перамогі » Молодость на полях сражений
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
7-05-2015, 16:27 70 год Перамогі  ] • Молодость на полях сражений   |  
 
Назва: Маладосць на палях бітваў      

Молодость на полях сражений Сёння, напярэдадні значнага для ўсёй краіны свята, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Генадзю Міхайлавічу Федарцу споўнілася дзевяноста два гады. Падзеі ваеннага ліхалецця ён памятае да апошняй дробязі — у памяці дагэтуль захаваліся імёны саслужыўцаў і мясціны, дзе давялося ваяваць. А ў безлічы эпізодаў таго часу ён знаходзіць месца для простай жыццёвай філасофіі і нават гумару. Мабыць, гэта і ратавала —  смеласць, знаходлівасць і, канечне, шанцаванне.

 

Усё пачалося з лодкі…
Як і большасць хлопцаў ваеннага часу, Генадзь Міхайлавіч стаў добраахвотнікам. У сямнаццаць год няхай і баявітага, але непаўналетняга хлопца, у армію не ўзялі. Таму супрацьстаяў ворагу, як мог. 
"Сорак другі год. Я разам з хлопцамі-аднавяскоўцамі быў на рацэ. Мінск і Смаленск на той час ужо занялі немцы. Па Дзвіне, з боку захопленых тэрыторый, прыплыў незнаёмы хлопец. Зразумела, мы абступілі яго з пытаннямі. Аказалася, што на крадзенай лодцы ён дабіраецца да родных мясцін. Удалося прыплыць ажно з Віцебска, мінуючы пантонны мост.


Як нам спадабалася яго новенькая лодка! У нас была самаробная, дрэнная. Па-прасілі памяняцца. Ён паабяцаў, што пакіне яе нам, калі даплывём з ім да заставы пад Луначарскам, адкуль новы знаёмы збіраўся ісці пешшу. Шлях па вадзе не вельмі далёкі—кіламетры чатыры. Мы пагадзіліся. Так у нас з'явілася ўласная новая лодка".
З гэтага дня хлопцы пачалі перавозіць людзей. Спачатку аднавяскоўцаў, бабуль, якім трэба было трапіць на рынак у Дзісну. За гэта нават мелі невялікую капейку.
"Аднойчы спаткалі на рацэ групу савецкіх дэсантнікаў. Яны папрасілі іх перавезці. Зразумела, не адмовілі. Паколькі нашы войскі трымалі між сабой сувязь, хутка пераправа ўжо карысталася попытам—партызанскія і вайсковыя групы сталі пераязджаць праз Дзвіну рэгулярна. Ці не страшна было, што даведаюцца ворагі? А чаго баяцца? Наадварот, не хава-ліся, перавозілі днём. Застава знаходзілася далёка, а немцы наведваліся рэдка".
Так доўжылася амаль год. А потым чуткі пра тое, што праз раку наладжана пераправа, дайшлі да вясковага старасты. Данос трапіў да немцаў, тыя ў сваю чаргу загадалі адагнаць лодку ў Дзісну. Хлопцы вельмі перажывалі, нават хацелі выкрасці яе, аднак так і не адважыліся. Пазней даведаліся, што савецкія салдаты сталі перапраўляцца ў другой вёсцы, але там іх хутка высачыла паліцыя. Нашы паспелі збегчы, а вось перавозчык расплаціўся за сваю дзейнасць жыццём.


Партызанская кемлівасць і першыя страты
Заставацца ўбаку ад барацьбы за свабоду Генадзь Міхайлавіч не збіраўся, ля вёскі кожны дзень праходзілі ўсё большыя партызанскія групы. Да адной з такіх далучыўся і ён. 
"Партызанская брыгада размяшчалася ў Полацкім раёне, у лесе нас жыло прыкладна семдзесят чалавек. Як толькі прыйшоў, камандзір пацікавіўся, ці ёсць зброя. Адкуль ёй узяцца? Тады мне выдалі вінтоўку са збітай мушкай. "А як я буду цэліць па ворагу?"—запытаўся я.—А ты падпускай яго бліжэй, а потым страляй, каб не прамахнуцца",—смяецца Генадзь Міхайлавіч, узгадваючы гэты дыялог.
Спачатку хлопца адпраўлялі на чыгунку, дзе сачыў за тым, каб не з'явіліся немцы, пакуль падрыўнікі за-кладалі міны, вартаваў тэрыторыю лагера. Пазней сталі давяраць больш сур'ёзныя заданні.


"Мяне разам з сябрам Гацікам накіравалі ў Быкаўшчыну. Ён добра ведаў тыя мясціны, бо яго бацька быў лесніком. Прыйшлі, спыніліся ў знаёмых, сталі чакаць вестак ад сваіх.
Увечары Гацік пайшоў адпачыць на стажарню, якая знаходзіліся даволі далёка ад хаты, а я застаўся за вартавога. Раніцай, калі прачнулася гаспадыня, пайшоў снедаць. Сеў ля печы і чую — нешта вуркоча. Паглядзеў у акно — ажно там немцаў дзесяць перапраўляецца праз раку на самаходцы. Адразу пабег папярэдзіць напарніка. Ворагі, убачыўшы мяне, сталі страляць.


Тым часам Гацік пачуў стрэлы і саскочыў са стажарні. Вясна, людзі пачалі сеяць агароды. Вяскоўцы пакідалі коней і разбегліся хто куды. Мой сябра не разгубіўся—схаваў у траве вінтоўку, узяў каня і пачаў баранаваць, нібыта тут і быў. Ворагі прайшлі міма".
Ратуючыся ад салдат, хлопцы згубілі адзін аднаго. Генадзь вырашыў шукаць сваіх. Спачатку пытаўся ў мясцовых, куды пайшоў атрад, потым сустрэў двух партызан, яны і падказалі ў якім накірунку трэба ісці. Так знайшоў сваіх. А вось сябра Гаціка больш сустрэць не давялося. Калі вярнуліся на былое месца дыслакацыі, яму паведамілі, што той падарваўся на міне. Па сваім баявым таварышы юны партызан вельмі гараваў.


Твар у твар з ворагам
Хутка брыгада набыла найменне "асаблівага прызначэння" і назву "Няўлоўная". І сапраў ды, ворагу ў рукі партызаны не даваліся. Не паспявалі немцы акружыць з усіх бакоў, як нашы салдаты ўжо на новым месцы. Праз некаторы час іх накіравалі ў Мінск на расфарміраванне. Так Генадзь Міхайлавіч стаў байцом войск НКУС. Цяпер ад яго патрабавалася знаходзіць на вызваленых тэрыторыях варожых салдат, паліцаяў і здраднікаў.
"Ці шмат было такіх? Поўна! Немцы займалі цэлыя вёскі, нават акопваліся на месцах былых партызанскіх атрадаў. Працавалі мы на Міншчыне, таму ўсю вобласць абышоў, ведаю там кожную сцежку.


Адночы спыніліся ў вёсцы за сем кіламетраў ад Мінска. Старэйшыя па званні паехалі ў горад або разышліся начаваць па хатах. Салдаты ляглі спаць непадалёк у нізінцы. Лета. Цёпла. Мяне пакінулі за вартавога. Світае. Чую, як гаспадыня пайшла ў хлеў даіць кароўку і раптам—нейкі грукат з боку дарогі. Гляджу, ажно па ёй у бок ручая, дзе спяць нашы, бягуць немцы. Што рабіць? Пакінуць месца варты не магу. Стрэліў у паветра, каб ўзнімаліся па трывозе. Усе як спалі, так і спяць. А нямецкія салдаты пабеглі ў бліжэйшы лясок.
Аднойчы нам паведамілі, што непадалёк ад адной вёскі знаходзіцца разбіты варожы батальён. Накіраваліся туды. Адзін з нашых палез на касцёл, каб агледзець мясцовасць зверху. Мы стаім унізе, размаўляем. Бачым, едзе ваенны бранявічок. Узрадаваліся—гэта ж разведчыкі, зараз скажуць, куды ісці! Пры-гледзеліся—поўная машына немцаў. Яны нас таксама заўважылі, спужа-ліся, далі газу і хутчэй адтуль. Ні ворагі па нас не стралялі, ні мы па іх. Не ведаю, каму тады больш пашчасціла".


На мірнай ніве
Падчас вайны быў паранены. Атрымаў кантузію — машына з салдатамі трапіла пад абстрэл і наехала на снарад. Выбуховай хваляй яе выкінула ў кювет. Тыя, хто быў з краю, вываліліся, а Генадзя Міхайлавіча, які сядзеў ля сцяны, прыдавіла астатнімі байцамі. Таму пра перамогу пачуў у шпіталі. 
Рэшткі ворагаў з тэрыторыі краіны выбіваў ажно да сорак сёмага. Потым дэмабілізаваўся і вярнуўся да мірнай працы — да самай пенсіі працаваў звеннявым у калгасе ў Мазурына. Нездарма акрамя воінскіх медалёў мае Ордэн ветэрана працы. 
Сярод мноства ўзнагарод ёсць і важная памятная рэч — карманны гадзіннік з гравіроўкай, заказаны некалі камандзірам атрада спецыяльна для некалькіх байцоў. З ім ветэран ніколі не расстаецца. Каштоўны падарунак цікае без перабояў, адлічваючы хвіліны да Перамогі, здабытай некалі і яго гаспадаром.


Арына БАРКОЎСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar