Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» 70 год Перамогі » Память дает право Человеком зваться
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
13-05-2015, 12:56 70 год Перамогі  ] • Память дает право Человеком зваться   |  
 
Назва: Памяць дае права Чалавекам звацца      

74 гады таму ўсё было, як сёння: спявалі птушкі, расцвіталі кветкі, гулялі закаханыя пары, адчуваўся водар лета. І вось 22 чэрвеня роўна ў чатыры гадзіны раніцы без аб'яўлення вайны нямецка-фашысцкія войскі напалі на Савецкі Саюз.
— Каб ніколі не забыцца, трэба ў першую чаргу ведаць", — гаварыла вядучая мерапрыемства Ірына Томка. Вучні 9 "Б" з СШ №3 разам са сваім класным кіраўніком Ларысай Лапкоўскай 6 мая завіталі ў дзіцячую бібліятэку, каб болей даведацца пра вайну, паслухаць кранальныя гісторыі і прасякнуцца імі. А паколькі школьнікі сабраліся таленавітыя—выступалі і самі. Фотапрэзентацыя, выставы тэматычных кніг, ваенных рэчаў і баявых узнагарод надавалі імпрэзе асаблівы каларыт.

 

Раённы ваенны камісар падпалкоўнік Сяргей Жабёнак нагадаў пра юбілейную дату, вялікія беды, гісторыю ліхалецця. За ўсю вайну беларускія партызанскія атрады знішчылі больш за паўмільёна варожых салдат і афіцэраў, пусцілі пад адхон вялікую колькасць тэхнікі. Нямецкім войскам на нашай тэрыторыі прыходзілася трымаць вялікія сілы для аховы сваіх гарнізонаў, чыгуначных і шасэйных шляхоў. Словам, ім тут жыццё мёдам не здавалася. Сяргей Іванавіч паказаў гасцям кнігу пра партызанскія фарміраванні Беларусі ў гады Вя-лікай Айчыннай, дзе апісаны ўсе брыгады і 4-я, якая дзейнічала на Ельні. Сяргей Іванавіч адзначыў, што народ, які не ведае сваёй гісторыі, не мае будучыні. Пасля Айчыннай вайны 1812 года з Францыяй мінула 200 гадоў. Здаецца, невялікі прамежак часу. Аднак мы да яе мала звяртаемся, хоць яна таксама праходзіла па нашых месцах, вяліся баі з французамі. У гады Вялікай Айчыннай нашы партызаны выкарыстоўвалі тактыку папярэдніх. Памяць трэба перадаваць з пакалення ў пакаленне, кожнае цяперашняе ў адказе за наступнае, для таго каб не дапусціць падобнага ліхалецця. Ветэранаў менее — яшчэ ў 1994-м іх было на Міёршчыне 800 чалавек. Праз 20 гадоў засталося толькі — 24 і 38 вязняў. Сяргей Іванавіч займаецца пошукам і ўвекавечаннем абаронцаў і мірных грамадзян, якія загінулі ад рук фашыстаў. У Дзісне з 3800 невядомых чалавек удалося ўстанавіць каля тысячы, і 106 — у Міёрах. Ваенкам паказаў пахаронкі ваенных гадоў, расійскі каляндар да Дня Перамогі, дзе ўказаны нормы франтавога пайка.


Калі пачалася вайна, Тамары Васілеўне Пашкевіч было 11. Жанчына расказала сваю сумную гісторыю, як разам з сястрой і мамай пакутвалі ў германскай вязніцы, працавалі на фабрыцы. Кармілі зняволеных раз у дзень. Пасля вызвалення ішлі пешшу да мяжы з Польшчай. Трапілі дадому — а там ні кала, ні двара. "Не дай Бог такое перажыць яшчэ",— гаворыць відавочца. 
Адказны сакратар райсавета ветэранаў Зоя Родзіна расказала, што ў 2011 годзе Пастановай Савета Міністраў на Міёршчыне створана арганізацыя беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў. "Нашы абавязкі — клопат, даследаванне матэрыяльна-бытавых умоў жыцця падапечных, іх патрабаванні, запыты. Стараемся наведаць кожнага вязня і ўдзельніка вайны, віншуем са святамі, арганізуем мерапрыемствы. Не застаюцца без увагі і ветэраны працы", — гаворыць сакратар. Тата Зоі Васілеўны ваяваў нядоўга — 5 месяцаў, быў моцна паранены, страціў шмат крыві, меў вагу — 45 кг, цэлы год пралячыўся ў Маскоўскім шпіталі і вярнуўся дадому. У яго не ставала 7 рабрын, скарочана правае лёгкае. Нягледзячы на кепскае здароўе, увесь час быў заняты ў гаспадарцы.


"Сям'я маёй мамы з Аляксандраўскай вобласці, дзе ў 30-х гадах панаваў голад. Пераехалі на Украіну, працавалі на шахце, затым жылі ў Кіргізіі. Калі пачалася вайна, мой дзядзя Міхась пайшоў на фронт. У 1944 загінуў і пахаваны на хутары ў Шаркаўшчынскім раёне. Пасля вайны мама выйшла замуж і пераехала ў Міёры. За ёй дзядуля перавёз усю сваю сям'ю. Колькі ні стараліся, магілу брата знайсці не ўдавалася. Высветлілі, што родны чалавек пахаваны на Брацкай магіле ў Шаркаўшчыне", — расказвае Любоў Зінкевіч.


Дырэктар раённага гісторыка-этнаграфічнага музея Аксана Лагунёнак запрасіла на ваенную экспазіцыю ініцыятыўнага навуковага супрацоўніка Аляксандра Рынкевіча, які збіраў рэчы сваімі сіламі — купляў праз інтэрнэт, мяняўся з зацікаўленымі людзьмі, атрымаў у спадчыну ад родных і блізкіх. Аляксандр Рынкевіч паказаў савецкую салдацкую запальнічку, посуд, нямецкія ўзнагароды і іншае. 
Класны кіраўнік 9 "Б", унучка партызана Ларыса Лапкоўская расказала пра свайго дзядулю, які быў цудоўным мастаком, музыкам. У 1941-м разам са сваім татам і братамі ён пайшоў на фронт.
Удзельнікі сустрэчы дзякавалі бібліятэкарам за запрашэнне, захаванне і абуджэнне памяці ў свядомасці юнакоў і дзяўчат.

 
Алена БАСІКІРСКАЯ. 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar