Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» 70 год Перамогі » "В те незабываемые дни ... "
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
13-05-2015, 12:58 70 год Перамогі  ] • "В те незабываемые дни ... "   |  
 
Назва: "У тыя незабыўныя дні…"      

"В те незабываемые дни ... " Дрыжачымі і аслабелымі рукамі міярчанка Кацярына Уладзіміраўна Гляк стараецца знайсці старонку ў кнізе "Люди Нарочанского края", дзе падкрэслена стрыжнем яе дзявочае прозвішча Трамбіцкая. Яна — ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Яшчэ маладой дзяўчынай разам з сяброўкай Вольгай Максімовіч далучыліся да партызанскай брыгады "За Родину" для барацьбы супраць фашыстаў у якасці разведчыц.

 

"В те незабываемые дни ... " У згаданай кнізе змешчаны ўспаміны ўдзельнікаў рэвалюцыйнай барацьбы і Вялікай Айчыннай вайны. На 464 старонцы чытаем "У тыя незабыўныя дні" камандзіра партызанскай брыгады Мікалая Уладзіміравіча Кандрашчанкі, для якой разведвала і Кацярына Уладзіміраўна:
"Для борьбы с партизанами гитлеровцы стремились насадить как можно больше своих гарнизонов. Командование бригады "За Родину" решило в течении зимы и весны 1944 года уничтожить гарнизоны в Густатах, Красном, Шарковщине и тем самым полностью очистить район от фашистов. Наши разведчицы Екатерина Трамбицкая и Ольга Максимович из деревни Замошье Браславского района установили количество гитлеровцев в Густатах, их вооружение, расположение огневых точек. Этот гарнизон служил врагу для обеспечения безопасного движения по дороге Шарковщина-Браслав, а для нас был как кость в горле. Его мы и решили ликвидировать в первую очередь.
Гарнизон насчитывал до двухсот гитлеровцев, вооружённых автоматами, пулемётами и карабинами. В начале апреля 1944 года три отряда бригады двинулись на Густаты… Гарнизон противника был разгромлен…"


Можна толькі здагадвацца, што адчувалі маладыя дзяўчаты, якія бясстрашна займаліся падлікам варожых салдат і тэхнікі, дакладна павінны былі запомніць і далажыць пра размяшчэнне гарнізонаў. На іх ускладалася вялікая адказнасць. Ад здабытых звестак, можна лічыць на 99% залежыў поспех партызанскіх аперацый у ліквідацыі варожых лагераў.


"В те незабываемые дни ... " Кацярына Уладзіміраўна прыгадвае, што геаграфія іх з Вольгай Максімовіч разведвальных "вандровак" была досыць вялікая. Праходзілі яны сцяжынкамі і дарогамі Міёр-скага, Браслаўскага, Шаркаўшчынскага раёнаў. Кожны дзень рызыкавалі. І вось аднойчы, у чарговы раз накіраваліся ў бок вёскі Слабодка, што на Браслаўшчыне. У непрадбачанай сітуацыі Вольга загінула ад фашысцкай кулі, а Кацярыне ўдалося ўцячы. Расказчыца заціхае, бачна што страшныя, далёкія ў часе, але такія блізкія ў памяці ўспаміны вельмі яе ўсхвалявалі і, разам з тым, стамілі. Перажытыя гора і беды забралі шмат сілаў. У 91 год жыцця хваробы прыкавалі былую разведчыцу да ложка.  
Праз некалькі хвілін Кацярына Уладзіміраўна ціха дадае: "Вайна—гэта вельмі страшна… Аднак разуменне, што наступны дзень можа быць апошнім у жыцці, прымушае не баяцца, а проста крочыць наперад. Я жадаю, каб больш ніколі не паўтарылася вайна, а было толькі мірнае неба над галавой…"
Да ветэрана якраз прыйшла медсястра з паліклінікі праверыць яе стан, даць неабходныя лекі, каб аблегчыць боль, які церпіць былая разведчыца Кацярына Уладзіміраўна…

 

 

Раённы савет ветэранаў з вялікім жалем паведамляе, што доўгі жыццёвы шлях Кацярыны Уладзіміраўны Гляк закончыўся пасля працяглай хваробы 8 мая. Шчырыя спачуванні яе родным і блізкім.


Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar