Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Афіцыйна » Зямля для падсобнай гаспадаркі
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
11-06-2010, 14:44 Афіцыйна  ] • Зямля для падсобнай гаспадаркі   |  
 
Назва:      

Зямельныя ўчасткі для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі прадастаўляюцца толькі грамадзянам Рэспублікі Беларусь, што зарэгістраваны ў сельскіх населеных пунктах, у якіх знаходзяцца ўгоддзі. Для іх атрымання неабходна звярнуцца ў мясцовы сельвыканкам з заявай.

Памер участка, які прадастаўляецца ў сельскім населеным пункце для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі ў прыватную ўласнасць, пажыццёвае спадчыннае ўладанне, не можа перабольшваць 1 гектар з улікам угоддзяў, выдзеленых для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома ў гэтай жа вёсцы. Але дадаткова можна атрымаць у арэнду да трох гектараў уключна.

Сельвыканкам на працягу 7 рабочых дзён разглядае заяву, дае дазвол арганізацыі па землеўпарадкаванню (г. Віцебск, вул. Праўды, 32, тэл. 8-0212-47-63-99, начальнік групы па Міёрскаму раёну Валянціна Георгіеўна Ткачэнка) на распрацоўку праекта адводу або прымае рашэнне аб адмове ў выдзяленні.

Адвод зямельнага ўчастка ажыццяўляецца на падставе дагавора падраду, які заключаецца арганізацыяй па землеўпарадкаванню з грамадзянінам за кошт яго сродкаў на працягу трох рабочых дзён пасля атрымання дазволу сельвыканкама. Адпаведны праект распрацоўваецца не больш чым за 15 рабочых дзён пасля аплаты грамадзянінам работ. Узгоднены праект адводу ўчастка і праект рашэння сельвыканкама аб выдзяленні зямлі перадаюцца ў землеўпарадкавальную службу (г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 17, тэл. 4-18-06, начальнік Іван Міхайлавіч Сафронаў). Гэтая служба на працягу пяці рабочых дзён разглядае праект адводу і ўносіць яго ў сельвыканкам для прыняцця неабходнага рашэння. І яно прымаецца на працягу такога ж часу, а потым накіроўваецца землеўпарадкавальнай службе на працягу трох рабочых дзён для ўстанаўлення граніц угоддзяў на мясцовасці.

Граніцы ўчастка ўстанаўліваюцца ў тэрмін, які вызначаны ў дагаворы падраду землеўпарадкавальнай службы з грамадзянінам, і за яго кошт. Гэта робіцца ў яго ў прысутнасці грамадзяніна. Пасля афармляецца землеўпарадкавальная справа ў тэрмін, вызначаны ў дагаворы падраду, а затым на працягу двух рабочых дзён пасля вырабу перадаецца гаспадару для звароту за дзяржаўнай рэгістрацыяй участка і ўзнікнення права на яго ў арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі (г. Міёры, вул. Камуністычная, 52, тэл. 4-18-40). Дзяржаўная рэгістрацыя ажыццяўляецца ў тэрмін да сямі рабочых дзён, пасля адпаведнае пасведчанне выдаецца грамадзяніну.

І. САФРОНАЎ,
начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar