Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Афіцыйна » Бюджет района на 2012 год
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
13-01-2012, 11:26 Афіцыйна  ] • Бюджет района на 2012 год   |  
 
Назва: нет заглавия на бел языке      

Бюджэт раёна на 2012 год

 

Праект бюджэту Міёрскага раёна на 2012 год на сесіі раённага Савета дэпутатаў прадставіў начальнік фінансавага аддзела райвыканкама В. І. Пабяржын. Вось асноўныя палажэнні яго даклада.

 

Бюджэт раёна збалансаваны па расходах і даходах, яго плануецца выканаць без дэфіцыту пры радыкальным змяненні палітыкі падаткаабкладання прыбытку ад прадпрымальніцкай дзейнасці, захаванні якасці бюджэтных паслуг і сацыяльнай абароне пэўных катэгорый насельніцтва. З 2012 года зніжаецца стаўка падатку на прыбытак з 24 да 18% з адначасовым змяненнем падыходу да падатковага стымулявання інвестыцый, вызваляюцца ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць абароты па рэалізацыі замежнымі арганізацыямі работ і паслуг. Па таварах, якія вывезены з тэрыторыі рэспублікі, будзе рабіцца вылік сум ПДВ у поўным аб’ёме, памяншаецца падатковая нагрузка на суб’екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, пашыраюцца льготы пры вылічэнні падаходнага падатку. Кошт дзіцячых пуцёвак у санаторна-курортныя і аздараўленчыя ўстановы рэспублікі ў межах 1,75 млн. рублёў не будуць абкладацца падаходным падаткам. Велічыня стандартных вылікаў у абсалютных сумах павялічыцца на 65%.

 

Пашыраецца пералік асоб, якія маюць права падатковага выліку адначасова з плацельшчыкам, які ўзводзіць ці набывае жыллё. Выключаны з аб’ектаў абкладання падаткам на нерухомасць будынкі і збудаванні арганізацый культуры, культавыя будынкі і некаторыя іншыя.

 

Плацельшчыкамі адлічэнняў у інавацыйныя фонды з’яўляюцца гаспадарчыя таварыствы з доляй Рэспублікі Беларусь і (ці) яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак у іх статутным фондзе больш 50%.

З 2012 года ліквідуецца мэтавы бюджэтны фонд аховы прыроды.

 

Агульная сума даходаў бюджэту раёна без уліку бязвыплатных паступленняў на 2012 год прагназуецца ў 86,9 млрд. рублёў з ростам да чакаемай ацэнкі даходаў папярэдняга года на 70%. Яго асноўнымі крыніцамі з’яўляюцца ПДВ — 32%, падаходны — 40%, на прыбытак — 4%, на зямлю і нерухомасць — 11%.

 

Паступленні падаходнага падатку з фізічных асоб на 2012 год вызначаны ў 22,4 млрд. рублёў з ростам на 73%. Падатак на прыбытак павялічыцца на 83% пры стаўцы ў 18%, падатак на дабаўленую вартасць прадугледжаны з ростам на 80,1% пры стаўцы ў 20%. Сума ПДВ у бюджэце раёна складзе 16,9 млрд. рублёў.

Зямельны падатак на 2012 год разлічаны з улікам росту кадастравага кошту зямельных участкаў. Падатак на нерухомасць у 3,2 млрд. рублёў поўнасцю будзе залічаны ў бюджэт раёна.

 

Падаткі на ўласнасць складуць 5,7 млрд. рублёў. 40% экалагічных плацяжоў залічваецца ў рэспубліканскі бюджэт, астатняе — у абласны. Фінансаванне прыродаахоўных мерапрыемстваў будзе ажыццяўляцца толькі з абласнога бюджэту.

 

Пералік мясцовых падаткаў захоўваецца.

Датацыя з абласнога бюджэту прадугледжваецца ў 86,9 млрд. рублёў.

Расходы па кансалідаваным бюджэце раёна на 2012 год прагназуюцца ў 135 млрд. рублёў з ростам да папярэдняга года на 170%. Раённы бюджэт датацыйны на 64%, бюджэты сельсаветаў і Дзісенскага гарсавета — на 29%.

У 2012 годзе расходы бюджэту маюць сацыяльную накіраванасць. Сярэднямесячны заробак работнікаў бюджэтнай сферы ў сярэднім павялічыцца на 70,7%. Асаблівая ўвага надаецца ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы, мадэрнізацыі і рэканструкцыі ўстаноў аховы здароўя.

 

Рэзервовыя фонды на 2012 год вызначаны ў памеры 1% ад аб’ёмаў даходу.

На ўтрыманне раённай ветэрынарнай станцыі прадугледжваюцца асігнаванні ў 2 млрд. рублёў, інспекцыі дзяржтэхнагляду — 34 млн. рублёў, райпаліўзбыту — 1,8 млрд. рублёў. На развіццё бытавога абслугоўвання плануецца накіраваць 257 млн. рублёў, на выкананне мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця вёскі — 219 млн. рублёў. Для прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі выдзяляецца 13,3 млрд. рублёў. Ахова здароўя атрымае 30 млрд. рублёў. На развіццё фізічнай культуры і спорту накіроўваецца 1,9 мільярда, культуры — 7,4 мільярда, на падтрымку сродкаў масавай інфармацыі — 50 мільёнаў рублёў. Для адукацыі прадугледжаны асігнаванні ў 56,6 мільярда.

 

У праекце бюджэту выдзелены сродкі на пашырэнне аддзялення кругласутачнага знаходжання для састарэлых і інвалідаў, на стварэнне безбар’ернага асяроддзя накіроўваецца 50 млн. рублёў.

 

Бюджэт раёна на 2012 год сфарміраваны з прафіцытам у 7,2 млрд. рублёў для частковага пагашэння аблігацый і крэдытаў, атрыманых з іншых бюджэтаў.

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar