Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Афіцыйна » Планомерно, каждый день
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
3-02-2012, 14:54 Афіцыйна  ] • Планомерно, каждый день   |  
 
Назва: нет заглавия на бел языке      

Планамерна, штодзённа

 

25 студзеня пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама М. М. Баніфатавай адбылася нарада-вучоба намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце. Аб выніках гэтай дзейнасці летась і задачах актыву на сёлета гаварыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы Т. А. Стальмачонак. Яна адзначыла планавасць і ўзаемаўвязанасць намаганняў ідэалагічнага актыву, дэпутатаў усіх узроўняў, старэйшын, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў. Рэгулярна праходзілі сустрэчы кіраўнікоў раёна з насельніцтвам, “прамыя лініі”, выступленні інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. На кантроль было ўзята 117 заўваг і прапаноў насельніцтва, усе яны выкананы. Як вынік, у райвыканкам было толькі 306 зваротаў, што на 98 менш папярэдняга года.

 

Для ідэалагічнага актыву праводзіліся семінары, нарады, кансультацыі, на базе ААТ “Пад’ельцы” адбылося вывучэнне вопыту выхаваўчай работы з людзьмі. Значныя магчымасці ў гэтым напрамку прадастаўляе вучэбна-метадычны кабінет райвыканкама. Належным чынам арганізавана ідэалагічная работа на камбікормавым заводзе, ва УП ЖКГ, Міёрскім ПМС, ААТ “Дрыгучы” і “Пад’ельцы”, УП “Міёрскі”, райаграсервісе, на раённым вузле паштовай сувязі і ў шэрагу іншых калектываў. У гэтым заслуга кіраўнікоў і іх намеснікаў.

 

У значнай ступені адноўлена падпіска на перыядычныя выданні, у тым ліку на раённую газету, аднак і рэзервы ў гэтым вялікія.

Цяпер нададзены новы імпульс рабоце па ўвекавечанню памяці абаронцаў Айчыны. У сувязі з юбілеем абласной ветэранскай арганізацыі больш увагі трэба надаваць падтрымцы пажылых людзей.

 

Сярод праблем, над якімі трэба настойліва працаваць, — прапаганда здаровага ладу жыцця і супрацьдзеянне алкагалізацыі, нядобранадзейныя сем’і. У гэтай рабоце неабходна выкарыстоўваць маральны аўтарытэт царквы.

У цэнтры ідэалагічнай работы павінен заўсёды знаходзіцца чалавек-працаўнік, сем’янін, жыхар горада і вёскі. На іх і трэба нацэльваць усе масавыя мерапрыемствы і індывідуальную выхаваўчую работу.

 

Ролі грамадскіх аб’яднанняў у захаванні стабільнай грамадска-палітычнай сітуацыі і стварэнні здаровага мікраклімату ў працоўных калектывах прысвяцілі выступленні галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы М. М. Чалала, які пракансультаваў аўдыторыю з патрабаваннямі заканадаўства да дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў і праінфармаваў аб практычных здабытках у гэтым напрамку, старшыня раённага савета ветэранаў Ч. С. Кашкур, начальнік аддзела па справах моладзі Д. У. Радзіхоўскі, начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС У. А. Уткін.

 

Варта напомніць, што 24 лютага ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбудзецца сход ветэранскай арганізацыі з нагоды яе 25-годдзя. А ў раёне яна мае 40 пярвічак, якія аб’ядноўваюць 1700 членаў. Іх можна назваць актывам вялікай арміі пенсіянераў і пажылых людзей, многім з якіх патрэбна падтрымка і дапамога грамадства. Інтарэсы ветэранаў, у першую чаргу на вёсцы, павінны быць абаронены спецыяльнымі раздзеламі ў калектыўных дагаварах.

 

Нямала добрых спраў на рахунку раённай арганізацыі БРСМ. Аднак і задач па патрыятычным выхаванні моладзі, фарміраванні здаровага ладу жыцця нямала.

 

Сакратар раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” І. Ч. Ляскоўская расказала аб дзейнасці гэтага грамадскага аб’яднання на Міёршчыне. Падкрэсліла, што ўсе сродкі фонду, сабраныя ў раёне, выкарыстоўваюцца на ажыццяўленне мясцовых праграм. Яна ўручыла падзякі бюро Віцебскага абласнога аддзялення ГА “Беларускі фонд міру” за важкі ўклад у міратворчы рух, развіццё традыцый дабрачыннасці ў імя міру, дабра і згоды ў грамадстве калектывам ДУ “Міёрскі РЦГЭ” (галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Р. У. Маліноўскі), установы аховы здароўя “Міёрская ЦРБ” (галоўны ўрач А. Ф. Сівая), упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (начальнік Т. М. Рымша), УП ЖКГ (дырэктар У. І. Мяцеліца), аддзела адукацыі райвыканкама (начальнік В. А. Драба), раённага аддзела ўнутраных спраў (начальнік С. М. Лонь), прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Міёрскім раёне (дырэктар І. А. Крук), УП “Міёрскае ПМС” (начальнік У. П. Нікалаёнак).

 

Значная ўвага на нарадзе нададзена пытанням арганізацыі і правядзення падпіскі на перыядычныя выданні, у тым ліку на раённую газету, развіцця мясцовых сродкаў масавай інфармацыі, а таксама сайтаў. Аб гэтым гаварылі намеснік начальніка раённага вузла паштовай сувязі Г. А. Курыльчык, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы А. В. Ашурка і галоўны рэдактар раённай газеты Л. А. Матэленак.

Заключная частка нарады была прысвечана вядзенню дакументацыі.

 

Леанід  МАТЭЛЕНАК.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar