Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Гісторыя краю / 75 год раёну » Сустрэча з ветэранам
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
11-06-2010, 16:08 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Сустрэча з ветэранам   |  
 
Назва:      

Залу дзяцячай бібліятэкі запоўнілі вучні пачатковых класаў з СШ №1 і №2. Яны завіталі разам з настаўнікамі, каб сустрэцца з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Сяргеем Іосіфавічам Жуком. Сярод гасцей прысутнічалі дырэктар гісторыка-этнаграфічнага музея Т. Л. Мішчышына і старэйшы навуковы супрацоўнік А. М. Лагунёнак.

Напачатку бібліятэкар І. Г. Томка распавяла дзецям пра далёкую жудасную вайну, у якой загінуў кожны чацвёрты беларус. Вядома, што самы лепшы расказ пра тыя падзеі з вуснаў сведкі. Ветэран нарадзіўся ў вёсцы Гаране Новапагосцкага сельсавета. Было 19 гадоў, калі пачалася вайна і яго з братам мабілізавалі.

—Ваяваў сапёрам,—расказвае Сяргей Іосіфавіч.—Вядома, што сапер толькі раз у жыцці памыляецца. Даводзілася выходзіць з акружэння, губляў сяброў, многіх калечыла, было вельмі цяжка. Санітаркі, маладзенькія дзяўчаткі, выносілі з поля бою па трыццаць параненых. Вада ў рэках была чырвоная ад крыві…

Песні спявалі рэдка, не было часу, але вядомыя “Кацюша” і “Над Дняпром” дапамагалі ў цяжкія хвіліны. У кожны бой ішлі з думкамі пра перамогу, баяцца не было калі. У 1944-1945 гадах нават не быў пад дахам хаты. Зімой прыходзілася начаваць спецыфічным спосабам: у лесе разграбалі снег, палілі яловыя галінкі, затым тое месца засцілалі палаткай, каб зямля захавала цяпло, і шчыльна адзін каля аднаго клаліся спаць на 2-3 гадзіны, затым уставалі і крочылі далей (на вачах ветэрана ад успамінаў з’яўляюцца слёзы). Жадаю, вам дзеткі, каб ніколі не давялося такога перажыць, а над галавой пастаянна было толькі мірнае неба.

Вестцы пра Перамогу былі бязмерна радыя, але работы па аднаўленню было шмат…
У гісторыка-этнаграфічным музеі захоўваецца дзённік Барыса Рыгоравіча Макавейчука. Пра яго падрабязна расказала прысутным старэйшы навуковы супрацоўнік А. М. Лагунёнак. У ім змешчана апісанне тых падзей, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашага раёна. Партызанскі рух, будаўніцтва аэрадрома і спіс людзей, хто ўдзельнічаў ў ім. На пажоўклых старонках—кожны дзень трагічнай вайны. У музеі шмат рэчаў тых далёкіх часін, таму вучняў Аксана Мікалаеўна шчыра запрасіла пазнаёміцца з экспазіцыямі на свае вочы.

Ветэрана павіншавалі юныя дэкламатары вершаў, прызёры школьнага конкурсу на лепшага чытальніка з СШ №2 Вераніка Атрашкевіч, Аня Савуць і Кірыл Турчановіч, словы ўдзячнасці выказала ў адрас Сяргея Іосіфавіча іх настаўніца Вольга Нікандраўна Масальская. Школьнікі падаравалі ветэрану шмат кветак.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
Сустрэча з ветэранам

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar