Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Да настаўніцы на юбілей
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
17-05-2011, 16:17 Грамадства  ] • Да настаўніцы на юбілей   |  
 
Назва:      

Да настаўніцы на юбілейЧарговы дзень нараджэння для Ніны Сямёнаўны Лебедзевай з вёскі Орцы Павяцкага сельсавета быў асаблівым — юбілейным: за плячыма восем дзесяцігоддзяў, якія адзначаны шматлікімі падзеямі.

Нарадзілася яна ў вёсцы Лябёды Віцебскага раёна. Да вайны закончыла 2 класы. Калі родныя мясціны вызвалілі ад захопнікаў, прадоўжыла вучобу — адразу ў чацвёртым класе Старасельскай сямігодкі. У Віцебскім педвучылішчы з 1948 да 1952 года асвойвала прафесію настаўніка. Уся яе працоўная дзейнасць звязана з Орцаўскай школай. Пачынала выкладчыцай пачатковых класаў у васьмігодцы. За парты прыходзілі не толькі вясковыя дзеці, але і пазнаўшыя гора, ваеннае ліхалецце выхаванцы Александроўскага дзіцячага дома, які мясціўся ў суседняй вёсцы. Да гэтых школьнікаў быў асаблівы падыход і большая ўвага.
У 1965 годзе васьмігадовую школу ліквідавалі, засталася толькі пачатковая. Быў зачынены дзіцячы дом, у яго і перамясцілася навучальная ўстанова, гаспадыняй якой стала Ніна Сямёнаўна Лебедзева. Да настаўніцкіх клопатаў прыбавіліся гаспадарчыя, арганізацыйныя. Малады, таленавіты педагог удала спраўлялася са сваімі абавязкамі. За выдатную працу ёй было прысвоена званне “Заслужаны настаўнік БССР”.

У тутэйшай мясцовасці настаўніца абзавялася сям’ёй, выхавала траіх уласных дзяцей, дачакалася старасці — узросту, з вышыні якога многае па-іншаму бачыцца і асэнсоўваецца, калі ёсць час пагартаць у думках старонкі мінулага, прыгадаць тых, з кім прайшло жыццё і каго ўжо няма побач.

Па ўсім свеце раз’ехаліся былыя выпускнікі Ніны Сямёнаўны. Многія з іх ужо ў пенсійным узросце. З некаторымі падтрымлівае трывалую сувязь, пра іншых — цікавіцца.
— Многія хлопчыкі і дзяўчынкі жывуць у маёй памяці: маленькія, бездапаможныя, — прыгадвае Н. С. Лебедзева. — Былі адораныя дзеці і з сярэднімі здольнасцямі, а то і ўвогуле слабыя — для таго ж і ў школу прыйшлі, каб навучыцца. Ва ўсіх розныя характары: адных у класе за цэлы дзень не пачуеш, а другіх ледзь угамоніш. Да кожнай маленькай асобы даводзілася шукаць свае падыходы. Добра ведала іх бацькоў, з якімі сустракалася не толькі на школьных сходах. А ўсіх вучняў сваіх я памятаю. У іх ліку Таісія Шкварцава, Тамара Барташэвіч, Эльвіра Гербка, Ірына Малецкая, Зоя Крупенька, Рэгіна і Браніслава Бабковічы, Нэля Жабёнак, Іван, Іосіф і Галіна Шабуцкія, Вячаслаў Кажан, Галіна Саўленка, Уладзімір Савуць і многія-многія іншыя.

Да настаўніцы на юбілей
У дзень значымага жыццёвага юбілею акрамя родных прыехалі павіншаваць Ніну Сямёнаўну педагогі Павяцкай СШ — Марына Генрыхаўна Астукевіч, Ірына Іванаўна Анашка, Ганна Францаўна Рачыцкая, Ганна Зыгфрыдаўна Урублеўская. Пасля іх ад’езду новыя госці завіталі: дырэктар Павяцкага Дома культуры са святочнай віншавальна-забаўляльнай праграмай, ветэраны педагагічнай працы — заслужаная настаўніца БССР Любоў Васільеўна Сасноўская, Нэля Іосіфаўна Хадасевіч, Лідзія Андрэеўна Бабарнёва, а таксама былы дырэктар Павяцкага СДК, кіраўнік народнага ансамбля “Павятчанка” Зінаіда Чаславаўна Белавус, якая напоўніла дом “жывой” баяннай музыкай. А дзе вясёлыя мелодыі, там добры настрой, песні — адну з іх падаравалі любай матулі дочкі Лена (з Віцебска) і Галя (з Міёр). Трэцяя дачка — Валянціна — жыве ў Санкт-Пецярбургу і на юбілей не змагла прыехаць, але цёплыя словы адрасавала па тэлефоне. Увогуле, многія скарысталіся магчымасцю праз сувязь павіншаваць Н. С. Лебедзеву. У тым ліку і былая настаўніца Павяцкай СШ Лідзія Паўлаўна Сівая, якая пажадала здароўя, аптымізму, дабрабыту, падзякавала за важкі ўклад у педагагічную справу.

Жанчына радуецца, што мае добрых дзяцей і ўнукаў. Засмучана, што давялося заўчасна, шмат гадоў назад назаўжды развітацца з мужам.
Ніна Сямёнаўна кажа, што 80 гадоў не пражыты дарэмна, зроблена шмат спраў, нямала задум збылося. Дарэчы, будынак школы, дзе шмат дзесяцігоддзяў працавала (у Александрове) і цяпер стаіць, хаця з кожным годам стан яго пагаршаецца і ўжо не цешыць вока, але яшчэ так радуе сэрца.
На здымку: Вучні Орцаўскай пачатковай школы з настаўніцамі Н. С. Лебедзевай і В. А. Малецкай, загадчыцай Александроўскага дзіцячага дома А. М. Манцэвіч; Н. С. Лебедзева з сям`ёй.
А. НЯМІРА,
загадчыца Павяцкага СДК.

 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar