Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Шануй свой род
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
20-07-2010, 11:19 Грамадства  ] • Шануй свой род   |  
 
Назва:      

150 гадоў таму генетыкі адкрылі неверагодную для навуковага свету з’яву—тэлеганію. Вучоныя выявілі, што на генафонд патомства кожнай жанчыны ўплывае першы ў яе жыцці мужчына. Менавіта той, хто парушыў нявіннасць, становіцца генным бацькам усіх будучых дзяцей жанчыны.

Гісторыя пачалася з таго, што ў 19 стагоддзі конезаводчыкі, якія займаліся паляпшэннем пароды коней, паімкнуліся вывесці зебра-коней. Доследы са скрыжаваннем вынікаў не далі і былі спынены. Ніхто б пра іх і не ўспомніў, калі б... Праз некалькі гадоў у кабыл, што некалі пабывалі пад самцамі-зебрамі, раптам сталі нараджацца паласатыя жарабяты. З чаго б гэта? Бацька—пародзісты жарабок, маці—таксама чыстакроўка.

Навуковы свет быў у шоку і назваў з’яву тэлеганіяй (ад слоў “тэле”—перадача і “гоні”—нараджэнне). А фізіёлагам сталі надакучваць пытаннем, ці распаўсюджваецца гэты эфект на людзей.

Неўзабаве навука пацвердзіла, што эфект тэлеганіі распаўсюджваецца і на чалавека, прычым нават у больш выражанай форме, чым сярод жывёл, бо перадаюцца не толькі знешнія прыкметы, але і схаваныя, унутраныя.

У 20 стагоддзі, калі колькасць кантактаў паміж людзьмі розных рас павялічылася, праяўленне тэлеганіі стала відавочным. Напрыклад, пасля вялікіх міжнародных фестываляў на тэрыторыі Савецкага Саюза праз некалькі гадоў у рускіх дзяўчат сталі нараджацца дзеці-мулаты ці метысы ад беласкурых мужоў.

Вялікі святы Георгій Багаслоў казаў: “Блуднік псуе свой род”. Прыхільнікі тэлеганіі сцвярджаюць, што звычай продкаў захоўваць нявіннасць нявесты да вяселля зусім не сярэдневяковы забабон, а закон генетыкі. Нашым продкам было вядома, што ад дзяўчыны лёгкіх паводзін ці ад легкадумнага хлопца добрых дзяцей чакаць не даводзіцца. Пазней і вучоныя прыйшлі да вываду, што станоўчыя характарыстыкі бацькоў (асабліва інтэлектуальныя) перадаюцца ў спадчыну ў меншай ступені, чым адмоўныя. Больш таго, перадаюцца і хваробы, прычым ва ўзмоцненых формах.

У канцы мінулага стагоддзя вядомы амерыканскі вучоны Стэнлі Прузнер быў адзанчаны Нобелеўскай прэміяй за адкрыццё новага тыпу спадчыннасці. Яе сутнасць: інфармацыя перадаецца з пакалення ў пакаленне не толькі праз хімічную структуру генаў, але і ад бялку да бялку, мінуючы прывычныя для нас генетычныя механізмы.

Дырэктар Шведскага інстытута малекулярнай біялогіі Артур Мінгрэнь сцвярджае, што на працягу жыцця “генны партрэт” можа мяняцца. Ён лічыць, што жанчыне ў час любой блізказці з мужчынам перадаюцца гены яе палавога партнёра. Адбываецца генетычная мутацыя храмасомнага ланцужка. Яна, калі нават не зацяжарыць, будзе мець ланцужкі ДНК усіх папярэдніх партнёраў, і перадасць свайму будучаму патомству іх гены разам з генамі бацькі дзіцяці. Значыць, далёка не ўсё роўна, якімі былі ў жанчыны яе палавыя партнёры да таго, як яна выйшла замуж і нарадзіла дзіця.

Прыхільнікі феномена кажуць, што для мужчын першы палавы акт мае не меншае значэнне, чым для жанчыны. Мужчыны з’яўляюцца перадатчыкамі жаночых якасцяў. Нашы продкі лічылі, что давясельныя адносіны з жанчынай прыводзяць да таго, што юнаку перадаюцца ўласцівасці яе першага мужчыны. Таму асновай для захавання роду была бязгрэшнасць юнака.

Тэлеганія тлумачыць, чаму гвалтоўнікі не могуць стварыць нармальную сям’ю. Усім наступным жанчынам, якія ўступілі з ім у палавыя адносіны, перадаецца нянавісць згвалтаванай жанчыны. Калі ў мужчыны першая жонка аказалася гуляшчай, і наступнай яго жонцы перададуцца тыя ж уласцівасці.

З духоўнага пункту гледжання тэлеганія тлумачыцца вельмі проста: душа ўплывае на цела. Калі маці пра некага вельмі шмат думае, то яе дзеці абавязкова народзяцца падобнымі на таго мужчыну, нават калі фізічнай блізкасці не было.
Вывад адзін: амаральныя паводзіны будучых бацькоў пакідаюць негатыўны след на іх дзіцяці. Але гэта не азначае, што яно не можа вырасці добрым. Яго шлях да дабра будзе больш складаным.

Па матэрыялах друку.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar