Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Старание
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
21-08-2012, 15:51 Грамадства  ] • Старание   |  
 
Назва: Старанне      

Старание Машына “захварэла”, зразумеў гэта, калі заўважыў, што яна пачала “есці” гуму. Выйсце адно — трэба самому брацца за рамонт ці звяртацца да вопытных спецыялістаў. Але спачатку неабходна паставіць дыягназ. Калегі далі параду звярнуцца на станцыю тэхнічнага абслугоўвання аўтапарка №15, дзе гаспадарыць Айнар Гунаравіч Шмітс. Гэта невыпадкова, бо СТА мае ліцэнзію на абслугоўванне і рамонт хадавой часткі легкавога аўтамабіля і адпаведныя рэгуліроўкі.

 

“Прысуд” быў вынесены хутка: неабходна мяняць апоры і наканечнікі, выконваць некаторыя іншыя работы. Пры тым майстар звярнуў увагу на якасць запчастак, і прывёў канкрэтны прыклад, калі гайка па “белай” разьбе завінчваецца лёгка і акуратна, а па “чорнай” — не хоча.

Дзе лепш купляць запчасткі, бо ў Міёрах ужо некалькі магазінаў? Ад аўтапарка бліжэй за ўсё да гандлёвай установы А. Дабравольскага. Па ўсім бачна, там пакупнікоў заўсёды хапае. Па камп’ютары праверылі, што ёсць у пастаўшчыкоў, прапанавалі магчымыя варыянты па цане і запэўнілі: заўтра запчасткі будуць прывезены пасля абеду.

 

— Ваша машына штодзень ходзіць на Мінск?

— Не, мы заказваем запчасткі ў пастаўшчыкоў, якія ўтварылі спецыяльную службу дастаўкі.

Сапраўды, заказаныя дэталі своечасова аказаліся ў Міёрах. А на станцыі тэхабслугоўвання вызначылі дзень, калі яны будуць устаноўлены. І з раніцы Айнар Гунаравіч узяўся за справу. Як тут не адзначыць, што ён не мае спецыяльнай падрыхтоўкі, а проста мясцовы “кулібін”. У свой час вучыўся на ваеннага сувязіста, працаваў на Рыжскім радыёзаводзе інжынерам-тэхнолагам. Быў лесніком у Новым Пагосце і лабарантам у школе, вырабляў мэблю ў прыватніка ў Польшчы... Пры гэтым заўсёды меў цягу да тэхнікі, уносіў рацпрапановы, нават трактарок для ўласнай гаспадаркі зрабіў. Ездзіў на “Фордзе”, які яго аднойчы падвёў, вымушаны быў звярнуцца на станцыю тэхабслугоўвання. Ды потым выявіў, што там машыну падрамантавалі, але новыя запчасткі не паставілі. Тады і вырашыў, што тэхнікай трэба займацца самому. І ў яго гэта атрымалася.

 

Вось ужо чацвёрты год Айнар Гунаравіч Шмітс працуе на станцыі тэхнічнага абслугоўвання ў Міёрах. Падкрэслівае, што ў яго еўрапейскі менталітэт: унутраная патрэба рабіць усё акуратна, не падводзіць заказчыка. Цяпер працуе адзін, хаця раней былі памочнікі. Штодзень да яго звяртаюцца па 3-4 уладальнікі аўтамашын, а то і больш. Дыягностыка патрабуе няшмат часу, а вось рамонт іншы раз зацягваецца. Таму некаторым заказчыкам даводзіцца пастаяць у чарзе. Да таго ж, майстар працуе без спешкі, затое грунтоўна. І цвёрда прытрымліваецца прынцыпу: замяніў нейкую дэталь у хадавой частцы аўтамабіля, абавязкова правер развал і сыходжанне. Напомню, што рабочы дзень у яго з 8 да 17 гадзін, акрамя суботы і нядзелі.

 

Раней заказчыкаў было больш, бо іх прываблівалі нізкія цэны. Цяпер сітуацыя крыху памянялася, аднак спецыяліст без справы не застаецца. Яго непакоіць, што ў продажы з’яўляецца ўсё больш неарыгінальных, вырабленых не надта вялікімі ўмельцамі запчастак. А многія з іх даволі дарагія, у першую чаргу для японскіх машын.

 

Спытаў, як трэба ездзіць на ўтамабілі, каб ён радзей патрабаваў рамонту? Адказ быў не надта арыгінальны, але правераны практыкай: цвёрда захоўвайце правілы дарожнага руху і не перавышайце дазволеную хуткасць.

 

Вядома, потым размова пайшла пра якасць дарожнага пакрыцця, асабліва вясной і восенню. У аўтарамонтнікаў заўсёды хопіць спраў, пакуль свежы снег своечасова не будуць убіраць бульдозерам, да таго часу, пакуль яго пасыпаюць нават не гравіем, а солевай сумессю. Што да так называемага ямкавага рамонту, то пажаданне аўтару гэтай укаранёнай у практыку прапановы насіць усё жыццё цыраваныя шкарпэткі.

Для сябе зрабіў выснову, што аматары хуткай язды павінны мець і вялікі кашалёк, каб пакінуць яго ў рамонтнікаў.

 

Нашу размову перапыніў прыезд шыкоўнага недарожніка. Пасля кароткай нарады з яго ўладальнікам майстар адмовіўся займацца абслугоўваннем машыны. Ён што, не ведае сучаснай тэхнікі? Ды не, каб займацца з найноўшымі іншамаркамі, неабходны спецыяльныя прыстасаванні, а яны з’явяцца ў правінцыяльных Міёрах не надта хутка.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar