Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » У школе былі адной сям’ёй
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
5-10-2010, 14:36 Грамадства  ] • У школе былі адной сям’ёй   |  
 
Назва:      

У школе былі адной сям’ёй27 чэрвеня адбылася сустрэча настаўнікаў і выпускнікоў 1965 года Наўгародскай школы ў мясцовым Доме культуры. Першыя вучні сямігодкі прыйшлі на першыя заняткі ў новы будынак 1 верасня 1951-га. Дырэктарам з’яўляўся Пётр Іосіфавіч Стабронік, які ўсё сваё жыццё прысвяціў гэтай школе. Ён шмат сіл і энергіі ўклаў у будаўнічыя работы, добраўпарадкаванне класаў і прышкольнай тэрыторыі. Па-бацькоўску адносіўся да вучняў, быў справядлівым і мудрым настаўнікам.

Нарадзіўся Пётр Іосіфавіч у Аршанскім раёне, перад вайной закончыў сярэднюю школу і адразу трапіў у армію. Пасля Ленінаградскага мараходнага вучылішча быў накіраваны на Поўнач. У гады вайны служыў на мінаносцы “Грозны”. Пры выкананні баявога задання карабель узарваўся, у жывых засталося 36 чалавек, сярод іх пашчасціла аказацца і Пятру Іосіфавічу. Перамогу сустрэў у марской берагавой ахове. Пасля дэмабілізацыі паступіў у Аршанскі настаўніцкі інстытут, па размеркаванню быў накіраваны ў Міёрскі раён. Педагагічную дзейнасць пачаў у Красноўскай школе. Калі раённыя ўлады прынялі рашэнне ўзвесці няпоўную сярэднюю школу ў вёсцы Каланіца, гэтую справу даверылі П. І. Стаброніку. Новая навучальная ўстанова павінна была стаць базавай для шэрагу пачатковых школак—Белеўскай, Красноўскай у Востраве, Старапагосцкай. Іх выпускнікі потым працягвалі вучобу ў Наўгародскай сямігодцы.

Вось так выпускнікі розных школ некалі ўпершыню пераступілі парог Наўгародскай сямігодкі закончылі ўжо 8 класаў у 1965-ым. Яўгенія Іванаўна Рынкевіч была першай настаўніцай у мясцовых дзяцей, яна навучыла чытаць і пісаць, спяваць і маляваць, паважаць старэйшых, абараняць слабых і меншых, любіць свой беларускі край. Потым класным кіраўніком стаў Мікалай Нікіфаравіч Мурашка. Усе гады вучобы з намі побач былі добрыя і мудрыя настаўнікі Ніна Усцінаўна Мурашка, Алена Адольфаўна Закрэўская, Вольга Пятроўна Стабронік, Наталля Кірылаўна Ляшчына, Аляксандра Сяргееўна Муха, Вера Рыгораўна Летахіцкая, Вячаслаў Іосіфавіч Асетнік. Яны, як і бацькі, клапаціліся, каб мы раслі фізічна здаровымі, духоўна багатымі, працалюбівымі, умелі цаніць дружбу, былі стойкімі і мужнымі ў бядзе, прыходзілі на дапамогу іншым, цанілі прыгожае, радаваліся кожнаму дню і бераглі навакольны свет.

На сустрэчу сабраліся настаўнік хіміі, заалогіі і анатоміі М. Н. Мурашка і Н. У. Мурашка, якая выкладала матэматыку, выкладчыца малявання, батанікі і спеваў Н. К. Ляшчына, піянерважатая В. П. Стабронік, якая вяла ўрокі фізкультуры і малявання, А. І. Хмельнік—настаўніца рускай мовы і літаратуры, Я. І. Рынкевіч, што выкладала ў пачатковых класах.

Мы ўшанавалі памяць П. І. Стаброніка, А. С. Муха, В. Р. Летахіцкай, А. А. Закрэўскай, В. І. Асетніка, І. А. Рынкевіча, К. Ф. Агейчык, Я. П. Бялевіч, Н. Ц. Сырэвіч, Л. П. Грачушкінай, С. Ф. Гродзь.

Свой “урок жыцця” з выпускнікамі правёў Мікалай Нікіфаравіч Мурашка. Кожны расказаў пра сябе і сям’ю, вучобу і працу. Словы ўдзячнасці выказалі тэхнічнаму работніку Фаіне Захараўне Паўлавай, якая ўсё жыццё адпрацавала ў школе.
Былыя выпускнікі ўручылі настаўнікам сувеніры і кветкі. А перад удзельнікамі сустрэчы самадзейныя артысты нашага Дома культуры выступілі з канцэртнымі нумарамі. Падрыхтаваць іх дапамаглі Ганна Станіславаўна Беразоўская, Ала Станіславаўна Мароз і Алена Георгіеўна Купча.

С. ПАПЕРАДЗЕНЬ, мастацкі кіраўнік;
Н. СІВАЯ, дырэктар.

На здымку: удзельнікі сустрэчы.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar