Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » С праздника — с наградами
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
17-06-2013, 16:51 Грамадства  ] • С праздника — с наградами   |  
 
Назва: Са свята — з узнагародамі      

С праздника — с наградами
Абласное свята, прысвечанае Дню меліяратараў, сёлета праходзіла ў Глыбокім. На яго былі запрошаны прадстаўнікі вялікай арміі працаўнікоў, якія ажыццяўляюць акультурванне і адраджэнне земляў, вядуць будаўнічыя работы ў сельскай мясцовасці. Сярод іх былі і меліяратары з Міёр. Узначальваў дэлегацыю дырэктар ПМС Уладзімір Пятровіч Нікалаёнак, якому ў гэты дзень генеральны дырэктар КУП "Віцебскмеліяводгас" Эдуард Мікалаевіч Герасіменка ўручыў  Ганаровую грамату абласнога выканаўчага камітэта. Яшчэ кіраўніка  КУПМС "Міёрскае ПМС" за забеспячэнне высокіх вытворчых паказчыкаў у меліярацыйным будаўніцтве, развіццё сацыяльнага партнёрства, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці калектыву адзначылі Ганаровай граматай Віцебскай абласной арганізацыі беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК.

 

У. П. Нікалаёнак узначальвае Міёрскае ПМС з 2009 года. Папярэдне за шматгадовы перыяд працы на прадпрыемстве пераадолеў усе службовыя прыступкі: працаваў майстрам, прарабам, начальнікам участка, галоўным інжынерам, намеснікам дырэктара. На самую адказную пасаду прызначаны пасля таго, як яго папярэднік, Мікалай Аляксандравіч Бабіч, пайшоў на заслужаны адпачынак. Трэба адзначыць, што былы дырэктар падтрымлівае цесную сувязь з калектывам і са сваім пераемнікам. Вось і на свята ў Глыбокае паехалі разам. Заслужанаму ветэрану працы ўручылі нагрудны знак "Ганаровы меліяратар Рэспублікі Беларусь". Уладзімір Пятровіч Нікалаёнак такога звання ўдастоены раней. А ўвогуле сярод сённяшніх работнікаў Міёрскага ПМС гэты адметны знак меліяратараў маюць толькі тры спецыялісты, што сведчыць пра яго асаблівую каштоўнасць.

 

— Узнагарода, якую атрымлівае кіраўнік прадпрыемства, не можа з'яўляцца ацэнкай работы адной асобы, хаця і ўручаецца персанальна. Гэта заслуга ўсяго вялікага калектыву, дзе кожны выконвае пэўныя абавязкі: адны працуюць за рабочымі сталамі, другія — за рычагамі тэхнікі, трэція — на іншых важных участках. Дзякуй за працу ўсім, — кажа У. П. Нікалаёнак.

 

Вынікі працы міёрскіх меліяратараў бачны не толькі на вытворчых аб'ектах, дзе задзейнічана тэхніка і сканцэнтраваны асноўныя працоўныя рэсурсы, але і на тэрыторыі прадпрыемства. Радуюць вока чысціня і парадак на пляцоўках, роўненькія зялёныя газоны і акуратна падстрыжаныя дэкаратыўныя кусты, прыгожыя кветкі, лавачкі, фантан і іншы дэкор. Утульны інтэр'ер у пакоях адміністрацыйнага будынка. На сценах — шматлікія стэнды з карыснай і пазнавальнай інфармацыяй, Ганаровыя граматы за спартыўныя дасягненні, фотаздымкі, якія адлюстроўваюць жыццё калектыву. На Дошцы гонару — партрэты лепшых работнікаў, у ліку якіх трактарыст Фёдар Аляксандравіч Пятроў, машыніст аўтамабільнага крана Аляксандр Іванавіч Шук, машыніст экскаватара Анатоль Часлававіч Валеўка, начальнік рамонтна-механічнай майстэрні Браніслаў Мечыслававіч Рудзь. А ўсяго ў калектыве Міёрскага ПМС 121 работнік, і ўнёсак у агульную справу робіць кожны.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar