Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » В комиссии по делам несовершеннолетних
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
17-06-2013, 16:58 Грамадства  ] • В комиссии по делам несовершеннолетних   |  
 
Назва: У камісіі па справах непаўналетніх      

Пара дзяцінства… Такая шчаслівая і бесклапотная… Той час, калі былі маленькімі, заўсёды прыгадваецца з цёплымі ноткамі ў голасе і светлай усмешкай. І таму складана ўсвядоміць, што дзяцінства можа быць іншым — пазбаўленым мацярынскай пяшчоты, атручаным алкагольным дурманам і авеяным цыгарэтным дымам.

 

У чаканні

Трыццацігадовая А. кажа, што не курыць ужо амаль месяц. Лячэнне ад алкагольнай залежнасці прайшла яшчэ ў студзені і, па яе словах, з таго часу спіртное не ўжывае. Жанчына на чацвёртым месяцы цяжарнасці. Гэта не першае дзіця ў маці-адзіночкі. Афіцыйна яе шлюб не скасаваны, але з мужам не жыве. Праўда, асабістае жыццё на месцы не стаіць. Жанчыне зрабілі заўвагу наконт таго, што яе "кавалеру" няма чаго рабіць у яе доме. Тая адказала, што адносін з ім не падтрымлівае. Вельмі сур'ёзна трэба паразважаць А. пра свой лад жыцця, каб не страціць родных дзяцей.

 

"Гэта ўрок на ўсё жыццё"

Гаворыць маладая жанчына А., чые сын і дачушка зараз знаходзяцца ў дзяржустановах. "Я да апошняга буду ісці, каб дзяцей забраць", — упэўнена сцвярджае яна. І пакуль што гэта не пустыя словы. А. пастаянна падтрымлівае адносіны з дзецьмі — наведвае іх, часта тэлефануе. Сочыць за парадкам у доме, дзе цяпер не месца вясёлым кампаніям. Жаданне скіраваць сваё жыццё ў іншым накірунку ў А. відавочнае. Калі так пойдзе і далей, то праз месяц яе дзеці будуць дома.

 

"Больш ніякіх гасцей і знаёмых"

Так вырашыла саракагадовая В., якая з-за нераўнадушных адносін да спіртнога вельмі рызыкуе трапіць у рады абавязаных асоб. Дзеці ў яе ўжо немаленькія. Дачка ў каледжы вучыцца, хлопчык — старшакласнік. "За якія грошы п'яце?" — пытаюцца ў жанчыны. "Сябры ў мяне такія, цяпер я да іх падыходзіць не збіраюся", — адказвае яна. Застаецца свае словы пацвердзіць на справе. Трэба адзначыць, што ад алкагольнай залежнасці В. лячылася ўжо два разы. Пакуль вынікі несуцяшальныя.

 

Цёмная паласа?

Кажуць, што жыццё — гэта чаргаванне белых і цёмных палос. Сям'я І. раней разглядалася на пасяджэннях камісіі, потым справы пайшлі на папраўку. І вось зноў муж і жонка, у якіх двое сыноў ужо дарослыя, а трэці яшчэ не дасягнуў паўналецця, апынуліся на крывой сцяжынцы. "Хто вам сказаў, што я п'ю? — абураецца жанчына. — Я закадзіравалася". Толькі яе знешні выгляд гаворыць пра адваротнае. Жанчына працуе даяркай у мясцовай гаспадарцы, муж яе пакуль беспрацоўны. Яму паставілі ўмову ў кароткі тэрмін выправіць сітуацыю. Што чакае непаўналетняга сына, залежыць толькі ад саміх бацькоў.

 

Каму вяртаць дзяцей?

Сям'і М. ужо не існуе, хоць іх шлюб будзе скасаваны толькі ў жніўні. У кожнага сваё асабістае жыццё, толькі дзеці агульныя. І цяпер яны ў дзяржустанове. Абодва — і бацька, і маці — хочуць вярнуць іх дадому. Толькі мужчына больш настойліва да гэтага імкнецца. Разам з сужыцельніцай прайшлі лячэнне ад алкагольнай залежнасці, у іх доме створаны неабходныя для дзяцей умовы. Маці пакуль сваё жыллё ў парадак не прывяла, агарод у яе таксама не пасаджаны. Жанчына не супраць таго, каб дзеці былі з бацькам.

 

Спатоліў смагу півам

За ўжыванне спіртнога пятнаццацігадовы юнак трапляе на камісію ўжо трэці раз. Яшчэ адзін падобны выпадак — і пагроза трапіць у спецустанову для А. стане рэальнасцю. Свае паводзіны хлопец растлумачыў тым, што яму вельмі захацелася папіць і нічога, акрамя піва, не знайшлося. Цяпер бацькам давядзецца заплаціць штраф у 15 базавых велічынь, а паводзіны А. будуць узяты на асаблівы кантроль.

 

"Я не хачу, каб так было"

Сямнаццацігадовы А. на камісіі не першы раз. Чарговая прычына — кіраванне матацыклам у стане алкагольнага ап'янення. У гэтым годзе юнак закончыў школу, збіраецца ў каледж паступаць. Летам плануе папрацаваць на прыватным прадпрыемстве. Навошта яму лішнія праблемы, відаць, сам да канца не разумее. Пакаранне — штраф у 15 базавых велічынь. Хлопца папярэдзілі, што калі правапарушэнне паўторыцца, будзе заведзена крымінальная справа. Сказаў, што наступнага раза не будзе.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar