Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Когда "оживает" металл
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
29-06-2013, 05:50 Грамадства  ] • Когда "оживает" металл   |  
 
Назва: Калі “ажывае” метал      

29 чэрвеня — Дзень вынаходніка і рацыяналізатара


Когда "оживает" металл
Невырашальныя задачы перад інжынернымі службамі гаспадарак паўстаюць нярэдка.
Вось ледзь не тыповая сітуацыя: запчастак на складзе няма, а нейкую машыну, якая нечакана выйшла са строю, трэба неадкладна ўключыць у работу. У такіх выпадках у майстэрні ААТ "Туркова", напрыклад, збіраецца "кансіліўм" у складзе галоўнага інжынера Іосіфа Архіпавіча Шульгі, інжынера па сельгасмашынах  Мікалая Уладзіміравіча Гарбатава, зваршчыка Юрыя Паўлавіча Панізніка і яго стрыечнага брата токара Аляксандра Міхайлавіча Панізніка. Кожны варты асобнай публікацыі.

 

Сёння размова пойдзе пра М. У. Гарбатава. Ён успамінае, што сям'я засталася без бацькі, калі яму было 12 гадоў. У такім юным узросце давялося працаваць побач з дарослымі, выконваць розную сялянскую работу. А часцей за ўсё гэта ворыва, нарыхтоўка сена, тыя справы, у якіх без каня не абысціся. Цяжка было вытрымаць непаўналетняму такую нагрузку, вось і марыў ён пра трактар, пра іншыя машыны, якія аблягчаюць працу чалавека. І ў школе з задавальненнем вывучаў іх будову. Некалькі месяцаў перад арміяй папрацаваў механізатарам у калгасе "1-е Мая". А як зняў салдацкія пагоны, падаў дакументы ў Гарадоцкі саўгас-тэхнікум, які закончыў з дыпломам тэхніка-механіка.

 

Самастойны працоўны шлях пачаў інжынерам па сельскагаспадарчых машынах у родным калгасе ў далёкім 1981-ым. Пасля рэарганізацыі і ўзбуйнення гаспадарак застаўся з гэтым жа "партфелем", толькі ўжо ў ААТ "Туркова". Не пакідала і ранейшае імкненне рабіць вясковае жыццё больш зручным і механізаваным. Тым больш, што клопатаў хапае: сам з жонкай трымае сядзібу ў Хоцькаве, а маці — у Пякоціне. Дапамагаючы ёй, там і зрабіў перасоўны гараж на колах, разлічаны на ўласны трактар Т-25 і аўтамашыну.

Той Т-25 быў спісаным, выпрацаваў свой рэсурс. Так што давялося над ім папрацаваць, многае перарабіць. Плуг для яго пераабсталяваў са старога коннага. Затым спатрэбіліся культыватар, акучнік. Штодзённа працуючы ля тэхнікі, нешта падбіраў з паламанага ці спісанага, але многае даводзілася вырабляць уласнай канструкцыі.

Неяк трапіла на вочы старая закінутая польская бульбакапалка, якая некалькі дзесяцігоддзяў ужо не выпускаецца. Перарабіў, аднавіў — дзейнічае.

 

Даўно не выпускаюцца "шасікі" Т-16. Рэшткі ад яго трапілі да Мікалая Уладзіміравіча. Зрабіў раму, цяпер і гэтая машына на хаду. У сваёй гаспадарцы не выкарыстоўвалася гідраўліка ад кормазмешвальніка, яе прыстасаваў, каб абсталяваць пагрузчык: цяпер не трэба віламі грузіць гной. А калі прымацаваць коўш, і зямлю капаць можна.

Пагрузчык спатрэбіўся невыпадкова, бо як жыць у вёсцы і не мець жывёлу?! Калі абсталёўваў хлеў, размясціў кароў і зыгарадку для свіней так, каб арганіку можна было без вялікіх намаганняў падсоўваць да нахільнага транспарцёра. Атрымалася амаль што як на сапраўднай ферме. Вось толькі сілавой лініі да сядзібы не было, таму паставіў бензінавы рухавічок ЗІД-4,5 са стартэрам, злучыў "нахільнік" праз муфту. І ўся гэтая сістэма дзейнічае. Зручна!

 

У сельгаспрадпрыемствы паступае вялікая тэхніка для значных абшараў, у асабістай гаспадарцы яе не выкарыстаеш. Вось і ўзяў Мікалай Уладзіміравіч за аснову для сваёй касілкі агрэгат КПС-5Г, ён выпускаўся недзе ў 80-я гады мінулага стагоддзя. Пакінуў ад яго пэўную частку, злучыў з рухавіком ад Т-40, паставіў арачныя шыны. І бегае нядрэнна, і косіць добра.

Трактар зусім уласнай канструкцыі атрымаўся, калі на ўкарочаную раму ад аўтамабіля ГАЗ-51 паставіў рухавік ЗІД-4,5, а колы—пярэднія ад МТЗ-82 і "Запарожца". Каб спраўляцца з такой тэхнікай, прыстасаваў перасоўны зварачны апарат, раскручвае які праз рэдуктар ад карданнага вала. Прыкладна такім жа чынам дзейнічае перасоўная мыйка. Грузы, асабліва бульбу, зручна перавозіць на аднавосным прыцэпчыку, колы для якога прыстасаваў ад таго ж "Запарожца". Ці вось адзін задні барабан ад граблей ГВР-6 паставіў на колы—атрымаліся граблі і варушылка.

 

Кажуць, што таленавіты чалавек здольны ва ўсім. Як спатрэбілася Мікалаю Уладзіміравічу ўзводзіць цагляны гараж для сваёй тэхнікі, то аказалася, што цэглу класці ён не ўмее. Пракансультаваўся ў спецыялістаў, паспрабаваў мураваць — аказалася не так складана. А вось як вугал весці прама, калі вецер адвес хістае з боку ў бок? Зноў умельцы падказалі, што можна абысціся ватэрпасам, па ім устанавіць дзве планкі, замацаваць іх, а тады цэглу па-іншаму проста не пакладзеш. А выраўняць яе не так складана па шнурочку.

Усіх жадаючых навучыцца ўладкоўваць сваё жыццё пры дапамозе малой механізацыі адсылаю ў Хоцькава да Мікалая Уладзіміравіча Гарбатава.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar