Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Цифры, расчёты и к людям с открытой душой
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
29-06-2013, 15:00 Грамадства  ] • Цифры, расчёты и к людям с открытой душой   |  
 
Назва: Лічбы, разлікі і да людзей з адкрытай душой      

30 чэрвеня — Дзень эканаміста

 

Цифры, расчёты и к людям с открытой душой
Здаецца, што ў галаве ў эканамістаў толькі бізнэс-планы і халодны разлік.
Аднак на прыкладзе гэтай жанчыны магу сцвярджаць адваротнае.

 

Людміла Мікалаеўна Жылінская нарадзілася ў вёсцы Шэкі Дубровенскага раёна. Бацька яе працаваў у калгасе на гусянічным трактары, а маці кіравала Т-40! Калі дзяўчынцы споўнілася шэсць год,  з'явілася сястрычка, потым адна за другой яшчэ дзве. У дэкрэтныя водпускі ў той час матуль надоўга не адпускалі, таму ўсе клопаты пра малых пераклаліся на старэйшую дачку. Люда як магла, старалася даглядаць сястрычак: гатавала ежу, мыла бялізну, каб толькі маме было лягчэй, у той жа час паспявала добра вучыцца. Сярэднюю школу закончыла ў Хойніках, куды сям'я пераехала пазней. З маленства марыла стаць настаўніцай рускай мовы і літаратуры. Спрабавала паступіць у БДУ. Але не атрымалася. Каб не губляць часу, Людміла працавала цэлы год у садку, тым больш, што пэўны вопыт догляду за дзецьмі ў яе ўжо быў. Калі прыйшла пара зноў паступаць, вырашыла не выпрабоўваць лёс, і падала дакументы ў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (цяпер БАТУ) на зусім не жаночую спецыялізацыю "Аўтаматызацыя сельскагаспадарчай вытворчасці". Так яна стала інжынерам-электрамеханікам. У інстытуце пазнаёмілася з будучым мужам Уладзімірам Уладзіміравічам (які, дарэчы, таксама "згубіў" год вучобы!), займаліся ў адной групе. Пажаніліся на трэцім курсе. Яшчэ вучыліся ў інстытуце, калі нарадзіўся іх першынец Юра. Даглядаць малога дапамагалі бацькі.

 

Пасля заканчэння інстытута па накіраванні маладая сям'я паехала ў саўгас "Дзісенскі". У. У. Жылінскі ўладкаваўся галоўным інжынерам, а яго маладая жонка — інжынерам па тэхніцы бяспекі. Хутка нарадзіўся другі сын, Віталь. Сям'я абжывалася на новым месцы, аднак праз некаторы час Уладзіміра Уладзіміравіча перавялі ў калгас імя Кутузава на пасаду сакратара партарганізацыі. У Дрыгучах нарадзілася іх доўгачаканая дачушка. Як жартуе шматдзетны тата: "Калі б і трэці быў сын, давялося б у чацвёрты раз за дачкой ісці".

 

Пасля дэкрэтнага водпуску Людміла Мікалаеўна перайшла на новую для яе работу. Ужо 27-ы год яна займае пасаду галоўнага эканаміста ААТ "Дрыгучы". Асвойвала прафесію самастойна. Як сцвярджае жанчына, работы ў яе заўсёды хапае. Эканамічны аналіз, аплата і матэрыяльнае стымуляванне работнікаў, нормы выпрацоўкі, службовыя аклады, правядзенне выхаваўчай работы ў калектыве, і планы, планы, планы…

 

Аднак на першым месцы ў Людмілы Мікалаеўны — сям'я, і колькі б ні было спраў на рабоце, клопатаў па хатняй гаспадарцы (а яна, дарэчы, немалая!), для родных заўсёды знойдзецца час. Звычка клапаціцца пра ўсіх, хто знаходзіцца побач, дадзена ёй ад прыроды. Дзякуючы бацькам усе дзеці забяспечаны жыллём. Атулены ўвагай і клопатам пляменнікі. Ды і сёстры, якія зараз прыязджаюць не так часта, заўсёды вязуць ад Людмілы Мікалаеўны смачныя хатнія гасцінцы. Два гады назад не стала мамы, і тата, Мікалай Лаўрэнцьевіч, застаўся адзін. Ужо не раз дачка прапаноўвала пераехаць жыць да яе, але ён пакуль не згаджаецца.

 

Нядаўна Людміла Мікалаеўна адзначыла свой 55-гадовы юбілей. На ўрачыстасць сабраліся ўсе сёстры. З Докшыцаў прыехалі Жанна з мужам, завіталі Іна з дачкой, зяцем і сынам з Хойнікаў. Прыйшлі і Наталля з дачкой і сынам, у якога ўжо свая сям'я. Прысутнічалі ўсе дзеці і ўнукі, ну і, канешне, самым пачэсным госцем быў тата, які ва ўсім падтрымлівае старэйшую дачку. У гонар імянінніцы прагучала шмат прыгожых віншаванняў, прыпаднеслі прыемныя і нечаканыя, але такія патрэбныя ў гаспадарцы рэчы. Усе ведаюць, што Людміла Мікалаеўна не любіць зрэзаныя кветкі, а дакладней, шкадуе іх, таму дарылі на юбілей ружы ў вазонах. Цяпер на вокнах красуе некалькі іх гатункаў.

 

Сёлета адбудзецца яшчэ адна важная для Людмілы Мікалаеўны падзея. Яны з мужам адзначаюць каралавае вяселле — 35 год сумеснага жыцця. Гэта цудоўная нагода, каб зноў сабрацца разам вялікай дружнай сям'і.

Цудоўна ведаючы гэту жанчыну, хачу адзначыць, што характар у яе баявы.

— А як жа інакш, — здзіўляецца яна, — калі да мяне пастаянна прыходзяць людзі з прэтэнзіямі, якіх не задавальняе заробак, але пры гэтым забываюцца пра свае п'янкі і прагулы. Даводзіцца тлумачыць, што высокую зарплату трэба заслужыць. Вось так і "ваюем".

 

А яшчэ Людміла Мікалаеўна — завадатар ва ўсіх хатніх мерапрыемствах. Па гараскопу яна двайняты, магчыма таму часта бярэцца за некалькі спраў адразу, хутка мяняе рашэнні, не "плыве па цячэнні", з ёй заўсёды цікава. Пад яе ўмелым кіраўніцтвам ажыццяўляюцца "напалеонаўскія" планы, галоўнае — не апускаць рукі. Ніколі не стамляюцца здзіўляцца такому энтузіязму родныя і знаёмыя, нават "па-беламу" зайздросцяць яе жыццёвай энергіі. Толькі нядаўна сядзела ў крэсле зусім без сіл, змучаная клопатамі па хатняй гаспадарцы, а вось ужо жвава куляецца праз галаву разам са старэйшай унучкай Арынкай, у якой пакуль не вельмі атрымліваецца гэты складаны трук. Малодшая Палінка, якой два з паловай гадкі, ласкава называе бабулю Людачкай. І для старэйшага ўнука Вячаслава, 16-гадовага сур'ёзнага маладога чалавека, яна несумненны аўтарытэт!

 

Вось так і жыве Людміла Мікалаеўна ў пастаянных клопатах пра работу, і з праблемамі блізкіх, часта забываючыся пра ўласныя інтарэсы. Можа таму ёй проста некалі сумаваць і старэць?! Каму ж, як ні роднай дачцэ, пра гэта ведаць.

 

На здымку: Людміла Мікалаеўна з мужам і ўнучкай Арынай

 

 

Алена ВАРОНІНА.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar