Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » На встречу с прошлым
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
18-09-2013, 13:46 Грамадства  ] • На встречу с прошлым   |  
 
Назва: На сустрэчу з мінулым      

На встречу с прошлым
Сустрэчы са школьнымі сябрамі-аднакласнікамі заўсёды пакідаюць шмат уражанняў і прыемных успамінаў. Асабліва захлынаюць пачуцці, калі сустракаеш тых, з кім не бачыўся некалькі дзясяткаў гадоў. Успамінаеш розныя дробязі, нават самыя нязначныя, якія цяпер маюць асаблівае значэнне, бо адкрываюць сцяжынку ў мінулае. Большасці з нас, несумненна, хацелася б  адкруціць стужку жыцця назад: адным — для таго, каб зноў перажыць прыемныя падзеі і пачуцці, другім — каб штосьці падкарэкціраваць, выправіць… — у кожнага для гэтага свая прычына.
Аднак у рэальнасці зрабіць такое немагчыма, і мы крочым толькі сцежкамі памяці. Дапамагаюць уваскрэсіць былое сустрэчы выпускнікоў, якія ладзяцца не толькі традыцыйна ў першую суботу лютага, але і іншай парой. Пра адну з такіх падзей напісала ў  рэдакцыю раённай газеты Ніна Антонаўна Альхімовіч (дзявочае прозвішча Мішута) з Міёр.

 

У яе радках — кароценькі расказ пра сустрэчу з аднакласнікамі, якая адбылася праз 40 гадоў пасля заканчэння школы. Жанчына паведаміла, што да гэтага часу паміж аднакласнікамі захаваліся сяброўскія адносіны. На канверце — нумар мабільнага тэлефона аўтара ліста. І мне адразу ж захацелася звязацца з Нінай Антонаўнай, каб больш падрабязна даведацца пра выпускнікоў Акунёўскай СШ, якая ўжо знікла з рэальнасці.

— Але яшчэ, напэўна, шмат гадоў многія яе навучэнцы будуць крочыць ва ўспамінах яе калідорамі, чуць ажыўлены гоман дзяцей і гучны званок, які кліча на ўрок,—зазначыла Ніна Антонаўна.

 

З настальгіяй

 

Цяпер цяжка паверыць, што ў вёсцы Акунёва некалі была сярэдняя школа. Пра месца яе размяшчэння сёння нагадвае толькі зарослая быллём узвышанасць.

— Вельмі шкада, што моцны драўляны будынак, пабудаваны за польскім часам, які мог прастаяць яшчэ не адзін дзясятак гадоў, разбурылі, — уздыхае субяседніца — свой 25-гадовы юбілей пасля заканчэння школы мы яшчэ адзначалі ў сценах навучальнай установы — на той час у будынку дзейнічалі клуб і бібліятэка. Аднак праляцела 15 гадоў і многае ў Акунёве змянілася, прычым, не ў лепшы бок. На вялікі жаль, вёска паступова вымірае, менее жыхароў. Тут ця пер няма ніякіх аб'ектаў сацыяльнага прызначэння, нават магазіна, які замяніла аўталаўка. Усе тутэйшыя старажылы жывуць з настальгіяй пра мінулае.

 

Сябры

 

З'ехаліся аднакласнікі на сустрэчу ў Акунёва з розных гарадоў. Школы няма, а таму яе выпускнікі сабраліся ў доме, дзе раней жыла іх аднакласніца Еўдакія Стальмачонак (у тэксце называюцца дзявочыя прозвішчы). Будынак цяпер пустуе, але дагледжаны. Дуся (так называлі яе аднакласнікі) з сям'ёй жыве ў гэтай вёсцы  — адзіная з усяго класа, хто застаўся ў родных мясцінах. Так было наканавана лёсам. Пасля школы яна паехала вучыцца ў Маладзечна ў тэхнікум. У гэтым горадзе пэўны час працавала майстрам вытворчага навучання ў швейным вучылішчы. Аднак пазней вярнулася ў вёску. Праз пэўны час выйшла тут замуж і нарадзіла траіх дзяцей, з іх двое цяпер вучацца ў каледжах, а малодшы сын — яшчэ школьнік, вучань Сіцькоўскай СШ. Трэба адзначыць, што дастаўляюць дзяцей з Акунёва ў гэтую навучальную ўстанову школьным аўтобусам. А ў 80-ыя гады сюды прыходзілі пешшу вучні за 5-6 кіламетраў, і нікога не палохалі такія нязручнасці. У вёсках было шмат моладзі.

 

— У першым класе нас было сямёра — я (Ніна Мішута), Людміла Талапіла, Леаніда Струй, Ванда Матулеўская, Еўдакія Стальмачонак, Аляксандр Чарняўскі і Іван Яленскі. А пакуль дайшлі да 10-га, вучняў прыбавілася да 25 — далучыліся выпускнікі суседніх пачатковых і васьмігадовых школ. У гэтым ліку былі і вучні з Шаркаўшчынскага раёна. Напрыклад, Валянціна Івашкевіч штодзённа спяшалася на заняткі ажно з Людвінова. Цяпер яна жыве ў Полацку. Нялёгкі лёс выпаў на яе долю. У маладым узросце памёр муж — атрымаў значнае апраменьванне падчас ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. А ў сям'і было двое дзяцей. Жанчына адна паставіла іх на ногі, выхавала, вывучыла.

 

На встречу с прошлым
З шаркаўшчынскіх краёў завітаў у наш клас і Мацвей Сядлоўскі, які пазней з аднакласніц і жонку сабе ўзяў — яго спадарожніцай жыцця стала Лілія Скрэбутан з Фядосава. Мацвей атрымаў ваенную спецыяльнасць. А Лілія марыла стаць педагогам, але так і не здзейснілася яе жаданне. Напачатку працавала піянерважатай, а калі выйшла замуж, то качавала па многіх гарадах услед за мужам, якога накіроўвалі служыць у розныя ваенныя часці. Калі іх вялікая сям'я, нарэшце,  "асела" ў Віцебску, жанчына працавала ў гарадской службе сацыяльнага абслугоўвання. Цяпер яна, як і большасць нашых аднакласніц, на заслужаным адпачынку. Мае траіх дарослых дзяцей. Сыны жывуць  асобна, а дачка Аня — з бацькамі. Галоўны клопат жанчыны — выхаванне ўнукаў. Бываючы ў Віцебску, абавязкова заязджаю да Мацвея і Ліліі ў госці, яны заўсёды сустракаюць з радасцю. Калі даводзілася лячыцца ў абласной бальніцы, сяброўка прыязджала да мяне з гасцінцамі,
— прыгадала Ніна Антонаўна і зазначыла, што ўсе трое з вышэйназваных аднакласнікаў прыехалі ў Акунёва на чарговую сустрэчу выпускнікоў.

 

 

 На встречу с прошлым
Субяседніца назвала і ўсіх іншых, хто ў гэты дзень быў побач. Гэта Ірына Баслак. Яна раней жыла ў вёсачцы Румполле за ракой Дзісна і разам з іншымі вучнямі вясной і восенню перапраўлялася на лодцы на заняткі ў школу. Такім жа чынам дабіраліся ў Акунёва Мікалай Лушчык (на жаль, яго ўжо няма сярод жывых), Вольга і Фёдар Зелянкевічы. Ірына яшчэ за савецкім часам пераехала ў Латвію. Мае сям'ю. Жыве ў матэрыяльным дастатку. І галоўнае, застаецца вернай сяброўству — не раздзяліла яе мяжа з аднакласнікамі. Вясёлая, прыгожая — ніколі не скажаш, што за плячыма гэтай элегантнай жанчыны некалькі дзясяткаў гадоў. Вольга жыве ў Дзісне. Шмат гадоў адпрацавала тэхнолагам швейнай вытворчасці. Фёдар служыў на падводнай лодцы. Цяпер, дарэчы, ён на Міёршчыне, прыехаў да сястры.

 

 

Вера Мацкевіч жыве ў Наваполацку. Працавала ў гандлёвай сферы. У яе жыцці лад і згода: уважлівы муж, добрыя дзве дачкі, пяшчотныя ўнукі. На 35-годдзе пасля заканчэння школы менавіта да яе на дачу з'ехаліся аднакласнікі і прыемна парадаваліся прыгажосці і парадку, якія створаны гаспадарамі.

Лілія Сіцько закончыла медвучылішча і ўсё жыццё адпрацавала на варце здароўя. Працяглы час аказвала дапамогу хворым у аддзяленні кругласутачнага знаходжання ў Дзісне. Цяпер жыве у сельскай мясцовасці.

Леаніда Струй родам з Акунёва. Дом яе бацькоў быў зусім побач са школай. І цяпер стаіць на ранейшым месцы. Хтосьці адкупіў яго пад дачу. Жанчына — настаўніца. Усё жыццё аддала педагагічнай працы і зараз выкладае ў адной з сельскіх школ Полацкага раёна.

Людміла Талапіла таксама з Акунёва. Менавіта ў яе доме, са згоды старэйшых, прайшоў школьны баль. Адтуль выпускнікі хадзілі сустракаць світанак і на ўсходзе сонца паабяцалі адзін другому не губляць сувязі, заставацца сябрамі, нягледзячы ні на якія жыццёвыя акалічнасці. Так і сталася! Люда цяпер жыве ў Міёрах. Да таго, як пайсці на заслужаны адпачынак, шмат гадоў  адпрацавала ў Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва. Мае добрую сям'ю. Замужам за Уладзімірам Юр'евічам Скавародкам (былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь). Разам з ім выхавалі траіх дзяцей.

 

— Самыя добрыя словы я хачу сказаць пра Ванду Матулеўскую. Яна, як і я, з Ліпаціна. У школу мы хадзілі разам, сядзелі за адной партай. Былі як сёстры. Нашы дамы стаялі па суседстве, а таты і мамы — Анастасія і Антон Мішуты і Зінаіда і Альфрэд Матулеўскія  — сябравалі. Ванда закончыла Полацкі сельгастэхнікум, дзе атрымала спецыяльнасць бухгалтара і па накіраванні трапіла ў в. Куркава Смалявіцкага раёна, дзе і засталася на пастаянна. Дарэчы, яна была ў мяне сведкай падчас шлюбу. У яе сям'і тры дачушкі, усе ўжо замужам, — вядзе аповед Н. А. Альхімовіч. — Прыехалі на сустрэчу і Валянцін Мацкевіч з Леанідам Мішутам (абодва родам з в.Турчына), Франц Касевіч (з Фядосава) — яны жывуць у Наваполацку.

 

Як склаўся лёс Ніны Мішута? Вучылася ў школе яна добра і пасля дзесяцігодкі спрабавала паступіць у медвучылішча, але не прайшла па конкурсе. Атрымала будаўнічую спецыяльнасць. Прычым, закончыла вучылішча на выдатна. Па размеркаванні прыехала ў Міёрскую ПМК-34. Два гады юная тынкоўшчыца была ў ліку будаўнікоў. А затым перакваліфікавалася — закончыла школу прадаўцоў і працавала ў магазіне. Выйшла замуж. Нарадзіла хлопчыка. Ніну Антонаўну добра ведаюць многія жыхары райцэнтра — 35 гадоў адпрацавала за прылаўкам. На працягу 12 гадоў загадвала магазінам "Мяса. Малако". Муж яе — Франц Іванавіч Альхімовіч — працуе ў брыгадзе па абслугоўванні даільнага і халадзільнага абсталявання пры Міёрскім вытворчым участку Полацкага малочнага камбіната. Маюць дваіх дарослых сыноў, якімі ганарацца: Мікалай працуе ў Мінску ў Дэпартаменце аховы. Закончыў міліцэйскую школу. Цяпер вучыцца ў ВНУ. Малодшы Алег працуе выхавацелем у дзіцячым санаторыі "Расінка". Ён закончыў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе вучыўся на факультэце філасофіі. Цяпер атрымлівае другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці маркетолаг.

 

Энергетычны зарад

 

У коле сяброў-аднакласнікаў паважанае месца займала першая настаўніца — Вольга Піліпаўна Яленская. Яна ўжо ў шаноўным узросце, але яшчэ актыўная і вясёлая. Былыя вучні ўспрымалі яе не толькі як былога педагога, прадстаўніка сельскай інтэлігенцыі, але і як старэйшага чалавека, а хтосьці і як матулю, бо асабістых бацькоў многія ўжо пахавалі. Асаблівую ўдзячнасць выказвае настаўніцы і мая субяседніца:

— Калі перайшла ў другі клас, мне зрабілі складаную аперацыю і я не магла хадзіць. Вольга Піліпаўна, ведаючы гэта, рэгулярна наведвалася да мяне: тлумачыла новы матэрыял, давала хатнія заданні, правярала іх выкананне, што дапамагло мне не адстаць ад школьнай праграмы. Настаўніца прыходзіла на пазаўрочныя заняткі да маленькай дзяўчынкі ў Ліпаціна і ў разводдзе, і зімой падчас завеяў. Дзякуй ёй за гэта!

 

У памяці В. П. Яленскай захаваліся многія цікавыя эпізоды з жыцця былых выпускнікоў. Яна нагадала пра школьныя здарэнні і падзеі. Некаторым прысутным адрасавала словы пахвалы за акуратнасць пры пісьме ў першым классе — вельмі ж стараліся, выводзілі кожную літарку. Іншых адзначала за ранейшыя поспехі ў асваенні матэматыкі. А хтосьці падчас вучобы вызначаўся выразным і хуткім чытаннем, добрай памяццю. Вольга Піліпаўна ўзгадала педагогаў, з якімі працавала. Уважліва слухала яна жыццёвыя ўспаміны былых вучняў, цікавілася іх сённяшнім жыццём. А яны са шчымлівым пачуццём шкадавання аб немагчымасці вярнуць мінулае ўзгадвалі свой 10-ы, які з'яўляўся у школе адным з самых актыўных класаў, некаторыя нават называлі яго элітным — усе вучні былі вельмі ініцыятыўнымі і дружнымі, выступалі ў агітбрыгадах, удзельнічалі ў канцэртах, спартыўных спаборніцтвах і розных іншых мерапрыемствах.

 

За ўрачыстым сталом кожны з прамоўцаў падкрэсліў, што школьныя гады ў яго жыцці былі самымі шчаслівымі, насычанымі шматлікімі падзеямі — кожны дзень адбывалася штосьці новае, незвычайнае, запамінальнае.

Не змагла па ўважлівай прычыне прыехаць да сваіх вучняў класны кіраўнік Галіна Пракопаўна Панкрат. Затое яны яе наведалі, падарылі кветкі, пагутарылі.

Пабывалі і на пустэчы, дзе раней стаяла школа.

Не прамінулі мясцовыя могілкі, ушанавалі памяць пахаваных тут настаўнікаў. Прыгадалі і памерлых аднакласнікаў.

 

— Цяпер нам без малога 60, мы ўжо сталі бабулямі і дзядулямі. Але ўзрост чалавека вызначаецца не па пашпарце, не па знешнім выглядзе, а па стане душы, які залежыць ад самога чалавека, яго акружаючых. Дык вось, у дзень сустрэчы мы адмінусавалі па 40 гадоў, зноў вярнуліся ў маладосць — смяяліся, жартавалі, весяліліся, спявалі, быццам і не было тых дзесяцігоддзяў, якія так непрыкметна праляцелі пасля заканчэння школы, — сцвярджае Ніна Антонаўна.

 

Раз'язджаліся былыя выпускнікі Акунёўскай СШ і цвёрда абяцалі праз пяць гадоў сустрэцца зноў і яшчэ большым калектывам.

 

    На здымках выпускнікі 1973 года Акунёўскай СШ: 1. Ніна Мішута, 2. Лілія Скрэбутан,  3. Ірына Баслак

 

Запісала ўспаміны

Н. А. Альхімовіч (Мішута)

Эліза БЛАЖЭВІЧ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar