Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Лестница почтовой науки
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
25-10-2013, 15:29 Грамадства  ] • Лестница почтовой науки   |  
 
Назва: Лесвіца паштовай навукі      

Лестница почтовой науки
Святлана Аляксандраўна Цімафеева
намеснік начальніка гарадскога аддзялення сувязі "Міёры 1". Знайсці яе можна ў будынку пошты на першым паверсе. У тым памяшканні, дзе прымаюцца розныя плацяжы, выдаюцца пасылкі, прадаюцца канверты і паштоўкі. Часам Святлана Аляксандраўна занятая на касе, калі трэба замяніць кагосьці з калег. Кожны працоўны дзень яна займаецца прыёмам і размеркаваннем паштовых адпраўленняў, дапамагае асвойваць маладому папаўненню асаблівасці работы сувязіста. Сама знаёма з імі ўжо даўно і справу ведае добра.

 

Пачынала яна паштальёнам. Маладая дзяўчына разносіла газеты, пісьмы і паштоўкі жыхарам вуліц Кірава, Дзяржынскага, Набярэжнай, Азёрнай, 350-годдзя Міёр, Маякоўскага, Свярдлова, бліжэйшых завулкаў. Абход быў вялікі, дадому вярталася позна. Бывала, што і па вечарах заходзіла да сваіх падапечных, каб аформіць падпіску. У той час у адну сумку ўсе часопісы, газеты і карэспандэнцыя не змяшчаліся. Асабліва ў перадсвяточныя дні.

 

— Навагодніх віншаванняў было столькі, што каля трох гадзін іх разбіралі і размяркоўвалі па адрасатах, — расказвае Святлана Аляксандраўна. — Раней людзі паштовак многа пасылалі. І пісем шмат было. Цяпер усё ў электронным варыянце.

Самыя светлыя ўспаміны засталіся ў жанчыны пра паштальёнскія будні, нягледзячы на цяжар сумак і доўгія веласіпедныя паездкі ў любое надвор'е. Часам разносіла пошту з памочнікамі. Сынам цікава было дапамагаць сваёй маці па рабоце.

 

Дзеці і цяпер — падтрымка і надзейная апора. Старэйшы сын Юра вучыцца на пятым курсе машынабудаўнічага факультэта ў ПДУ, малодшы Саша — адзінаццацікласнік. У планах выпускніка атрымаць прафесію юрыста.

 

Ужо няпоўных восем год як Святлана Аляксандраўна не паштальён. Дасканала вывучаныя дарогі і сцяжынкі ўчастка, вытрымка і вынослівасць, першае месца ў абласным конкурсе прафесійнага майстэрства сярод паштальёнаў — такі багаж сабраўся ў яе за час работы. Наступны раз у прафесійных спаборніцтвах удзельнічала як аператар паштовай сувязі і заняла другое месца ў вобласці. На пасадзе аператара адпрацавала тры гады і ўжо будзе пяць як з'яўляецца намеснікам начальніка аддзялення. Сярэбраны юбілей працоўнай дзейнасці адзначыла ў верасні.

 

Святлана Аляксандраўна — вопытны, адказны работнік і мудрая жанчына.

— Стараюся адганяць дрэнныя думкі, — гаворыць яна. — Розныя сітуацыі ў жыцці здараюцца. Бываюць і непрыемнасці, аднак думаць заўсёды трэба пра добрае. Мне лёгка знайсці агульную мову з людзьмі, у зносінах з іншымі ўсё проста.

 

Ці не таму да гэтага часу былы паштальён прымае віншавальныя званкі ў дзень нараджэння і дзень пошты ад сваіх падпісчыкаў, сярод якіх шмат добрых знаёмых.

 

На здымку: Святлана Аляксандраўна Цімафеева (у цэнтры) з маладымі аператарамі паштовай сувязі Ірынай Быкавай і Наталляй Чэханадскіх.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar