Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Почтальону дарят радость черепашки
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
17-03-2015, 15:29 Грамадства  ] • Почтальону дарят радость черепашки   |  
 
Назва: Паштальёну дораць радасць чарапашкі      

Почтальону дарят радость черепашки — Добра памятаю свой першы працоўны дзень, — расказвае паштальён першага даставачнага ўчастка г. Міёры Таццяна Андрэева. — Усё прайшло нармальна, але дома было мора слёз. Здавалася, што не спраўлюся з новымі абавязкамі, што нічога не атрымаецца. Складана было зарыентавацца ў шматкватэрных дамах. Здаралася, што па некалькі разоў заходзіла ў адну і тую ж кватэру афармляць падпіску.  

 

 

З таго часу мінула амаль 12 год. Участкі ў паштальёна змяняліся, а вопыту і навыкаў з кожным годам прыбаўлялася. Паштовая навука асвойвалася адразу на практыцы без папярэдняй тэарэтычнай падрыхтоўкі, а дапамагалі ў гэтым працавітасць, адказнасць, уменне не пасаваць перад складанасцямі. Цяпер Таццяна Андрэева ў ліку лепшых паштальёнаў раённага вузла сувязі. Свой участак, куды ўваходзяць вуліцы Камсамольская, Кастрычніцкая, Піянерская, 17-га Верасня, імя Зоі Касмадзям'янскай, ведае да дробязей, як і чытацкія густы падпісчыкаў.
—Работа паштальёна навучыла камунікабельнасці,—заўважае Таццяна.—Многія падпісчыкі сталі маімі добрымі знаёмымі. Сярод іх людзі розных узростаў. Як правіла, самыя актыўныя—пенсіянеры. Яны заўсёды цікавяцца навінкамі перыёдыкі, але застаюцца вернымі раённай газеце. Маладыя жанчыны аддаюць перавагу жаночым часопісам. Увогуле, план па падпісцы выконваецца.
Акрамя штодзённай перыёдыкі Таццяна дастаўляе прадукты харчавання. Продаж таксама ідзе шпарка, вось толькі вагі ў агульны багаж дадае. На службовы праменад паштальён адпраўляецца як мінімум з дзвюма шчодра напакаванымі сумкамі. Разносіць пошту звычайна пачынае ў 10 гадзін раніцы, і да 15.00 вяртаецца на сартыровачны пункт. Гэтыя часавыя рамкі ў залежнасці ад прывозу пошты і колькасці перыёдыкі і карэспандэнцыі могуць звужацца ці пашырацца. Справіўшыся з дастаўкай, бярэцца за афармленне дакументацыі, якой хапае і ў гэтай на першы погляд простай прафесіі. 
 За працоўнымі і хатнімі справамі не так шмат часу застаецца на любімыя заняткі. Аднак Таццяна стараецца сачыць за навінамі ў раёне і вобласці праз газеты "Міёрскія навіны" і "Витебские вести". Гартаюць старонкі гэтых выданняў муж Аляксандр і старэйшы сын Дзмітрый. У малодшага Васіля такой магчымасці цяпер няма, з лістапада мінулага года ён служыць у пагранічным войску. 
Цікавасць да перыядычных выданняў у Таццяны родам з дзяцінства. Прыгадвае, што бацькі выпісвалі шмат газет і часопісаў, якія потым чыталі ўсёй сям'ёй. Можа і невыпадкова, што яна стала паштальёнам, хоць вучылася па спецыяльнасці, звязанай з радыёэлектронікай. Цяпер і сама не можа адказаць, чаму спачатку выбрала не зусім жаночую прафесію. 
Скончыўшы вучылішча ў Віцебску, Таццяна вярнулася ў родныя Міёры. Вельмі хацелася дадому, таму пра іншыя варыянты і думак не было. Працавала на заводзе ў Клётавым Двары, пасля яго закрыцця шукала сябе ў сферы гандлю, а потым уладкавалася на вузел сувязі. Засваенне новай і невядомай да гэтага справы яшчэ больш загартавала моцны характар жанчыны.
—Прывыкла ў першую чаргу спадзявацца толькі на сябе,—гаворыць Таццяна.—Рэдка звяртаюся да кагосьці за дапамогай, хоць іншым у гэтым не адмаўляю.
Вельмі востра рэагую на несправядлівасць, у такіх выпадках не магу прамаўчаць. Гавару тое, што думаю.
Пасля насычанага фізічнымі нагрузкамі і шматлікімі зносінамі працоўнага дня, вядома, хочацца адпачыць і ўзнавіць запасы энергіі. Многім дораць пазітыўны настрой хатнія гадаванцы. Таццяна—не выключэнне. Толькі замест катоў і сабак, да якіх адносіны нейтральныя, у кватэры жывуць дзве чарапашкі—сухапутная і вадаплаўная. Адну падарылі паўтара года назад, другая з'явілася ўвосень мінулага года. Гаспадыня кажа, што клопатаў у доглядзе за імі няшмат, а вось задавальненне вялікае. Узяць такіх "кватарантаў" не пабаялася: ведала, што і з гэтымі жывёламі навучыцца спраўляцца. 
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

З таго часу мінула амаль 12 год. Участкі ў паштальёна змяняліся, а вопыту і навыкаў з кожным годам прыбаўлялася. Паштовая навука асвойвалася адразу на практыцы без папярэдняй тэарэтычнай падрыхтоўкі, а дапамагалі ў гэтым працавітасць, адказнасць, уменне не пасаваць перад складанасцямі. Цяпер Таццяна Андрэева ў ліку лепшых паштальёнаў раённага вузла сувязі. Свой участак, куды ўваходзяць вуліцы Камсамольская, Кастрычніцкая, Піянерская, 17-га Верасня, імя Зоі Касмадзям'янскай, ведае да дробязей, як і чытацкія густы падпісчыкаў.

 

— Работа паштальёна навучыла камунікабельнасці, — заўважае Таццяна. — Многія падпісчыкі сталі маімі добрымі знаёмымі. Сярод іх людзі розных узростаў. Як правіла, самыя актыўныя — пенсіянеры. Яны заўсёды цікавяцца навінкамі перыёдыкі, але застаюцца вернымі раённай газеце. Маладыя жанчыны аддаюць перавагу жаночым часопісам. Увогуле, план па падпісцы выконваецца.

 

Акрамя штодзённай перыёдыкі Таццяна дастаўляе прадукты харчавання. Продаж таксама ідзе шпарка, вось толькі вагі ў агульны багаж дадае. На службовы праменад паштальён адпраўляецца як мінімум з дзвюма шчодра напакаванымі сумкамі. Разносіць пошту звычайна пачынае ў 10 гадзін раніцы, і да 15.00 вяртаецца на сартыровачны пункт. Гэтыя часавыя рамкі ў залежнасці ад прывозу пошты і колькасці перыёдыкі і карэспандэнцыі могуць звужацца ці пашырацца. Справіўшыся з дастаўкай, бярэцца за афармленне дакументацыі, якой хапае і ў гэтай на першы погляд простай прафесіі.    

 

За працоўнымі і хатнімі справамі не так шмат часу застаецца на любімыя заняткі. Аднак Таццяна стараецца сачыць за навінамі ў раёне і вобласці праз газеты "Міёрскія навіны" і "Витебские вести". Гартаюць старонкі гэтых выданняў муж Аляксандр і старэйшы сын Дзмітрый. У малодшага Васіля такой магчымасці цяпер няма, з лістапада мінулага года ён служыць у пагранічным войску. Цікавасць да перыядычных выданняў у Таццяны родам з дзяцінства. Прыгадвае, што бацькі выпісвалі шмат газет і часопісаў, якія потым чыталі ўсёй сям'ёй. Можа і невыпадкова, што яна стала паштальёнам, хоць вучылася па спецыяльнасці, звязанай з радыёэлектронікай. Цяпер і сама не можа адказаць, чаму спачатку выбрала не зусім жаночую прафесію. Скончыўшы вучылішча ў Віцебску, Таццяна вярнулася ў родныя Міёры.  

 

Вельмі хацелася дадому, таму пра іншыя варыянты і думак не было. Працавала на заводзе ў Клётавым Двары, пасля яго закрыцця шукала сябе ў сферы гандлю, а потым уладкавалася на вузел сувязі. Засваенне новай і невядомай да гэтага справы яшчэ больш загартавала моцны характар жанчыны. — Прывыкла ў першую чаргу спадзявацца толькі на сябе, — гаворыць Таццяна. — Рэдка звяртаюся да кагосьці за дапамогай, хоць іншым у гэтым не адмаўляю.Вельмі востра рэагую на несправядлівасць, у такіх выпадках не магу прамаўчаць. Гавару тое, што думаю.Пасля насычанага фізічнымі нагрузкамі і шматлікімі зносінамі працоўнага дня, вядома, хочацца адпачыць і ўзнавіць запасы энергіі. Многім дораць пазітыўны настрой хатнія гадаванцы. Таццяна—не выключэнне. Толькі замест катоў і сабак, да якіх адносіны нейтральныя, у кватэры жывуць дзве чарапашкі — сухапутная і вадаплаўная. Адну падарылі паўтара года назад, другая з'явілася ўвосень мінулага года. Гаспадыня кажа, што клопатаў у доглядзе за імі няшмат, а вось задавальненне вялікае. Узяць такіх "кватарантаў" не пабаялася: ведала, што і з гэтымі жывёламі навучыцца спраўляцца.  

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar