Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Самакіраванне: рэгіянальная аналітыка
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
19-12-2010, 15:06 Грамадства  ] • Самакіраванне: рэгіянальная аналітыка   |  
 
Назва:      

Самакіраванне: рэгіянальная аналітыка
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Мікалаевіч Рубінаў правёў сустрэчу з рэдактарамі рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Удзел у ёй прымаў і аўтар гэтых радкоў. Размова вялася па шырокаму кругу не толькі газетных тэм і праблем, у тым ліку пра мясцовае самакіраванне. На шэраг пытанняў даў адказы міністр інфармацыі Алег Вітольдавіч Праляскоўскі.

А. М. Рубінаў адзначыў важнасць работы газетчыкаў, бо яны не толькі даносяць да людзей тое, што робіць улада, але і забяспечваюць зваротную сувязь. Любая сур’ёзная тэма павінна падавацца так, каб яна прыцягвала ўвагу чытачоў, была зразумелай. Людзям трэба гаварыць праўду, нічога не прыхарошваць. Газета будзе добра ўспрымацца чытачамі, калі захавае баланс прыцягальнасці і ідэалагічнай вытрыманасці. Калі дапаможа чытачу разабрацца ў праблемах сённяшняга жыцця, паказаць не толькі што, але і чаму адбываецца. Гэта менавіта тое, што цяпер модна называць рэгіянальнай аналітыкай.

У час перадвыбарнай кампаніі газеты адлюстроўваюць, аналізуюць зробленае, шмат пішуць пра планы развіцця грамадства, у першую чаргу эканомікі. Вельмі важна расказваць пра пераход ад палітыкі дырэктыў на эканамічныя рычагі кіравання, асваенне новых тэхналогій, пра мадэрнізацыю, пашырэнне прыватнага сектара. Распрацоўваемая цяпер дырэктыва №4 стане на бліжэйшы час важнейшым стымулам развіцця прыватнай ініцыятывы.
Раённым газетам трэба больш расказваць пра тое, як жывуць і працуюць людзі ў глыбінцы, пра іх справы ў сельскай гаспадарцы.

На думку А. М. Рубінава, неабходна ўдасканальваць палітычную сістэму рэспублікі, яе грамадскае жыццё, дзе палітычныя партыі яшчэ не праявілі сябе. І апазіцыя ў нашай дзяржаве павінна быць, толькі канструктыўная, заклапочаная інтарэсамі народа. Трэба павышаць палітычную культуру грамадства.
Збліжэнне з Расійскай Федэрацыяй будзе працягвацца. Толькі ж мы самастойная дзяржава, якая мае ўласныя інтарэсы.

На сустрэчы ішла размова пра праблемы адукацыі і развіцця навукі, мясцовага самакіравання. Што да заканадаўчага забеспячэння эфектыўнай дзейнасці мясцовых Саветаў, то Анатоль Мікалаевіч падкрэсліў: паўнамоцтваў у іх дастаткова, а вось сродкаў для павышэння жыццядзейнасці насельніцтва не хапае. На ўладкаванне рэгіёнаў накіравана шмат дзяржаўных праграм, і яны павінны ажыццяўляцца ў поўным аб’ёме.

Стварэнне нацыянальнай асацыяцыі Саветаў дэпутатаў—гэта не падмена існуючых органаў, а новая форма работы, якая павінна садзейнічаць узаемадзеянню мясцовых органаў прадстаўнічай улады. Яе клопат—абмен вопытам, падрыхтоўка кадраў. А матэрыяльныя магчымасці мясцовых Саветаў будуць павялічвацца па меры развіцця эканомікі і прадпрымальніцтва.
Задача БРСМ захапіць моладзь цікавымі справамі.
Што да цяперашніх сайтаў раённых газет, то яны будуць развівацца як самастойныя сродкі масавай інфармацыі, у першую чаргу разлічаныя на моладзь. Захаваецца і мясцовае радыёвяшчанне.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar