Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Спешит на помощь с детства знакомыми тропами
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
2-05-2015, 15:27 Грамадства  ] • Спешит на помощь с детства знакомыми тропами   |  
 
Назва: Спяшаецца на дапамогу з дзяцінства знаёмымі сцежкамі      

Спешит на помощь с детства знакомыми тропами Родная вёска, дзе так спакойна і ўтульна душы, любімая справа, у якой удалося знайсці сябе, дружная сям'я, дзе пануюць узаемаразуменне і згода. Што яшчэ трэба, каб быць удзячным лёсу? Вось ужо 18 год як збылася мара Вольгі Міхнёнак жыць і працаваць на сваёй малой радзіме. У родных Басянках і прылеглых вёсачках жанчыну ведае кожны жыхар. І калі раптам у кагосьці падскочыць тэмпература ці занепакоіць сэрца, адразу раздасца тэлефонны званок на ФАПе ці загучыць мелодыя на мабільным фельчара. Здараецца гэта не толькі на працягу працоўнага дня. Нярэдка Вольга Мікалаеўна спяшаецца да сваіх падапечных у выхадныя і нават сярод ночы.

 

— Вядома, на выклікі павінна прыязджаць "хуткая дапамога", аднак калі з такой просьбай звяртаюцца да мяне, канечне, адмовіць не магу, — гаворыць жанчына. — У сваёй вёсцы і яе ваколіцах з дзяцінства ведаю людзей, усіх люблю і за кожнага перажываю. Спадзяюся, што і да мяне адносіны добрыя.
Пра ўдзячнасць і давер да фельчара сведчаць візіты на ФАП, без чаго не абыходзіцца ні адзін дзень, шчырыя расповяды хворых пра сваё жыццё-быццё, якія медыцынскі работнік таксама выслухае, падтрымае добрым словам ці слушнай парадай.


— Добра працаваць там, дзе ўсе людзі даўно знаёмыя, — адзначае Вольга Мікалаеўна. — За падтрымку вельмі ўдзячна галоўнаму ўрачу Язненскай участковай бальніцы Уладзіміру Пятровічу Пашковічу, да якога заўсёды можна звярнуцца за кансультацыяй і дапамогай. На ФАПе мая добрая памочніца — санітарка Іна Міхайлаўна Морхат.
З радаснымі ноткамі і ўпэўненасцю ў голасе сцвярджае жанчына, што знайшла сябе ў медыцынскай справе. А калісьці сваю прафесійную будучыню ўяўляла зусім не ў белым халаце, без фанендаскопа і мноства медыкаментаў. Са школьных гадоў прываблівала прафесія настаўніка-філолага, таму, атрымаўшы атэстат аб сярэдняй адукацыі і залаты медаль, абітурыентка падала дакументы ў Віцебскі педінстытут. Толькі там чакала няўдача: субяседаванне адразу не прайшла, ад расстройства і хвалявання экзамены здаваць не вырашылася. Але нездарма кажуць: усё, што здараецца — да лепшага. Разам з аднакласніцамі дзяўчына накіравалася ў Полацкае медвучылішча на спецыяльнасць "Лячэбная справа", куды яе прынялі без іспытаў. І пасля ні разу не пашкадавала пра гэта.


Пасля вучобы па размеркаванні Вольга Мікалаеўна трапіла на ФАП у Стары Пагост, але як толькі з'явілася магчымасць, вярнулася ў Басянкі. Тады гэта была шумная вёска з неабходнымі аб'ектамі сацыяльнай сферы: пачатковай школай, бібліятэкай, аддзяленнем паштовай сувязі, а фельчар ФАПа несла адказнасць за здароўе амаль 400 чалавек. Цяпер колькасць падапечных на палову знізілася, не гучаць дзіцячыя галасы ў школе, зачынена бібліятэка, а замест аддзялення сувязі жыхары збіраюцца ля паштовай машыны, што прыязджае з райцэнтра. Сумна назіраць, як паціху пусцее роднае мястэчка, адыходзяць у іншы свет яго старажылы, а частка моладзі трапляе пад чары "зялёнага змея"…


Аднак жыццё, напоўненае працоўнымі і хатнімі клопатамі, працягваецца. Разам з мужам Віктарам Фёдаравічам, які працуе ў мясцовай гаспадарцы, сочаць за парадкам у доме і вакол яго, а на выхадныя і канікулы чакаюць сына Арцёма — навучэнца Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа. У вольныя хвілінкі Вольга Мікалаеўна — аматар спакойнага адпачынку. Любіць пачытаць літаратуру, як прафесійную, так і мастацкую, а калі наступае грыбная пара, з задавальненнем адпраўляецца на ціхае паляванне па дасканала вывучаных лясных сцяжынках. І дома, і на працы шмат кветак, здаровы выгляд якіх сведчыць пра любоў і ўвагу гаспадыні. Аднолькава па душы жанчыне і расліны, што не цвітуць, і тыя, што радуюць яркім красаваннем. Самыя любімыя — архідэі.


Як прызнаецца Вольга Мікалаеўна,ёй складана ўсвядоміць, што з таго часу, калі прыйшла ў прафесію, мінула амаль 20 год. Быццам адно імгненне праляцела. Адказная і сумленная работа фельчара не раз адзначалася кіраўніцтвам раёна і Міёрскай ЦРБ, стымулявалася прыемнымі ўзнагародамі і мноствам слоў удзячнасці ад людзей, якія своечасова атрымлівалі медыцынскую дапамогу. І, безумоўна, багаж заслужаных грамат і шчырых "Дзякуй!", будзе папаўняцца.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar