Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Безопасная среда в духовном пространстве
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
7-05-2015, 16:33 Грамадства  ] • Безопасная среда в духовном пространстве   |  
 
Назва: Бяспечнае асяроддзе ў духоўнай прасторы      

Безопасная среда в духовном пространстве Нярэдка ў жыцці чалавека сустракаюцца цяжкасці і непрыемнасці, на якія ўвесь час скардзімся, крыўдуем на сябе і іншых. Але не зважаем на самае галоўнае, што мы ў сваёй большасці здаровыя. А ёсць людзі, каму нашмат горш, бо яны маюць абмежаваныя магчымасці, але не спыняюцца перад цяжкасцямі, ідуць з горда ўзнятай галавой і, верагодна, яшчэ больш дастойна перажываюць жыццёвыя нягоды, чым здаровыя. Асновай гэтаму — духоўная загартоўка, з пастулатамі якой 28 красавіка ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання знаёміліся інваліды, большасць з якіх — маладыя. У госці да іх завіталі святар з Цвеціна протаіерэй Васіль Мешчаракоў і старшая сястра міласэрнасці Міёрскай праваслаўнай царквы Святлана Асушчанка.

 

Вядучая — загадчыца аддзела дзённага знаходжання для інвалідаў і суправаджальнага пражывання Таццяна Шульга — задавала цікавыя і хвалюючыя пытанні, адказы на якія адгукаліся ў душах прысутных. 
Ці ёсць душа ў чалавека, бо, як казаў адзін прафесар, колькі не ўскрываў цела — яе не знайшоў? Іншы запярэчыў, што ў чарапной каробцы таксама не было розуму, але гэта не значыць, што яго няма. Трэці паведаміў тое ж пра любоў пры аперыраванні сэрца. Што думае на гэты конт царква?


Айцец Васіль адказаў, што чалавек складаецца з плоці, дыхання жыцця і душы, якая размаўляе з двума анёламі — добрым і злым. Нельга праяўляць адмоўныя якасці, якія азначаюць блізкую прысутнасць д'ябла. Трэба валодаць вытрымкай, маліцца, спавядацца, прычашчацца — клапаціцца пра душу. У пекла білет таннейшы, чым у рай. Гаварыў святар пра малітвы, час на якія знойдзецца заўсёды. Усялякія адгаворкі — неабгрунтаванае апраўданне сваёй ляноты, падман. Калі чалавек шмат гадоў ходзіць у царкву — не значыць, што ён трапіць у рай. Д'ябл пачынае верніка больш выпрабоўваць і дасылае яму розныя непрыемнасці, з якімі не заўсёды лёгка справіцца. Не раіць протаіерэй кідацца ў крайнасці і ўступаць у секты, у многіх з якіх усяму асновай — бізнес. Шмат таму прыкладаў на расійскім тэлебачанні. 
— У гэтых аб'яднаннях шмат разумных людзей з вышэйшай адукацыяй. Як так? — пытаецца ўдзельнік сустрэчы. 
— Кажуць, за аднаго выхаванага даём сем адукаваных, — іншасказальна адказаў протаіерэй.


Пра іконы. Іх колькасць у доме неабмежаваная. У трапезнай пажаданая "Тайная вячэра", у спальні — анёл-захавальнік, у зале — Ісус Хрыстос, Божая Маці. На ўсходнім баку пакоя — чырвоны куток, злева і справа якога на сценах змяшчаецца іканастас. Выявы святых трэба мець і ў рабочым кабінеце, вадзіцелю—захоўваць у правах. А крыжык насіць на грудзях варта заўсёды. 
Святлана Асушчанка расказала, як правільна рыхтавацца да споведзі — чытаць пэўныя малітвы, не есці скаромнага тры дні перад таінствам, адносіцца да пакаяння не фармальна, а сур'ёзна. Расказала старшая сястра і пра пашану памяці памерлых. Для гэтага прызначаны спецыяльныя дні — Дзімітрыеўская субота, Радаўніца, Тройца. У любую нядзельную службу можна падаць запіску, заказаць паніхіду. Магчыма і самім прачытаць ліцію на могілках дарагіх людзей. 
Госці раздалі прысутным святы хлеб, а таксама ласункі і календары з Божай Маці і Ісусам Хрыстом ад Міёрскай праваслаўнай царквы. Сустрэча працягнулася прыемным чаяпіццем з самапечаным пірагом. Зацікавіла выстава тэматычнай літаратуры з уласнай бібліятэкі Таццяны Шульга. 


Даведваюся, што гэтае мерапрыемства ўваходзіць у сацыяльны праект "Бяспечнае асяроддзе". У яго рамках інваліды зімой наведалі АСВОД, супрацоўнікі якога прыемна здзівілі. Апрануўшыся ў спецыяльную форму, акуналіся ў палонку і паказвалі на практыцы, як на вадзе ратаваць сябе або іншых. Фельчар хуткай дапамогі Дзмітрый Пруткоў навучыў аказваць першую медыцынскую дапамогу, мерыць артэрыяльны ціск, правільна групіравацца пры падзенні. Прадстаўнік РАУС Васіль Быкаў расказаў, як абараніць сябе і сваё жыллё ад злодзеяў. Госць з РАНС Уладзімір Рачыцкі прадэманстраваў, як правільна эксплуатаваць бытавыя прыборы. Дзякуючы гэтым мерапрыемствам людзі з абмежаванымі магчымасцямі набылі неацэнны вопыт, які, безумоўна, ім спатрэбіцца па жыцці.


Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота аўтара.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar