Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Напевая любимые мотивы
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
9-10-2015, 08:27 Грамадства  ] • Напевая любимые мотивы   |  
 
Назва: Напяваючы любімыя матывы      

Песня спадарожнічае Але 
Цурыкавай са светлай пары дзяцінства. 
Прыгожы моцны голас і артыстычныя здольнасці 
яна разам з двума сваімі братамі і сястрой атрымала ў 
спадчыну ад бацькоў, якія музычнай адукацыі не мелі, але валодалі сапраўдным прыроджаным талентам. Яшчэ маленькай, трапіўшы ў бальніцу, станавілася на табурэтку і спявала, за што атрымлівала ад удзячных слухачоў 
аскарбінку. Цанілі таленавітую спявачку ў школе. Шчодрыя воплескі апладысментаў суправаджаюць самадзейную 
артыстку і цяпер, калі выходзіць на сцэну ў складзе 
народнага 
ансамбля "Азярніцы"
УП ЖКГ ці з сольным 
нумарам. 

Напевая любимые мотивы Песня спадарожнічае Але Цурыкавай са светлай пары дзяцінства. Прыгожы моцны голас і артыстычныя здольнасці яна разам з двума сваімі братамі і сястрой атрымала ў спадчыну ад бацькоў, якія музычнай адукацыі не мелі, але валодалі сапраўдным прыроджаным талентам. Яшчэ маленькай, трапіўшы ў бальніцу, станавілася на табурэтку і спявала, за што атрымлівала ад удзячных слухачоў аскарбінку. Цанілі таленавітую спявачку ў школе. Шчодрыя воплескі апладысментаў суправаджаюць самадзейную артыстку і цяпер, калі выходзіць на сцэну ў складзе народнага ансамбля "Азярніцы"УП ЖКГ ці з сольным нумарам. 

 

Спяваць вельмі люблю—гаворыць Ала Пятроўна.—Падабаецца выконваць эстрадныя кампазіцыі і народныя песні. Рада, што ёсць "Азярніцы". Гэта магчымасць унесці ў звыклыя буднія дні яркія фарбы і непаўторныя ўражанні. Сустрэчы, рэпетыцыі, канцэрты, кожны з якіх запамінаецца чымсьці сваім. Калі доўга не бачымся, пачынаем сумаваць. Вядома, выступленне і падрыхтоўка да яго—сур'ёзная фізічная і псіхалагічная нагрузка. Але як цудоўна аддаваць сябе сцэне і атрымліваць узамен любоў гледача і зарад пазітыву.


Артыстка прызнаецца, што нягледзячы на багаты вопыт, хвалюецца перад кожным выхадам на сцэну. І гэта не залежыць ад пляцоўкі, дзе спявае: ці то РДК, ці Нацыянальная бібліятэка Беларусі. У сталіцу на свята, прысвечанае Дню работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі "Азярніц" запрашалі ў 2014 годзе. У праграму ўключаўся і сольны нумар Алы Цурыкавай. Міёрская спявачка скарыла сталічную публіку і вядучы Яўген Крыжаноўскі выклікаў яе на "біс".

Цёпла прымаюць калектыў у вобласці, дзе пастаянна выступаюць у ліку лепшых творчых каманд ЖКГ. Многія прымаюць іх за прафесіяналаў. Такой высокай ацэнцы папярэднічае вялікая работа па ўдасканаленні вакальнага і харэаграфічнага майстэрства. А пасля чарговага выступлення праглядаецца відэазапіс на дыску і аналізуюцца памылкі, заўважныя толькі самім артыстам.


Можа быць, Ала Пятроўна зрабіла б паспяховую сцэнічную кар'еру. Толькі пра яе не марыла. Проста спявала, і гэтага было дастаткова. А потым на першы план выйшлі сямейныя клопаты. З мужам Уладзімірам Паўлавічам пазнаёмілася, калі ён  прыехаў у камандзіроўку ў іх невялікую вёску Дубраўку, што ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці. Хлопец працаваў на ЛВДС "Дзісна", а за агародам ля дома бацькоў Алы праходзіў нафтаправод. Сустрэліся, калі дзяўчына ішла здаваць экзамен за курс дзесяцігадовай школы. Гэта было каханне з першага позірку, якое праз год злучыла дзве жыццёвыя сцяжынкі ў адну.


У кастрычніку 1988 года Ала прыехала ў Дзісну. Незнаёмы гарадок уразіў шчодрай пазалотай дрэў, россыпам разнастайных магазінаў і вялікай колькасцю насель-ніцтва. Жыць сталі з бацькамі мужа, потым ад "Віцябчанкі", куды абодва ўладкаваліся на працу, атрымалі жыллё, якое з часам удалося выкупіць. 

Няпростымі для маладой сям'і былі "ліхія" 90-я. Прастоі на прадпрыемстве, пустыя паліцы магазінаў, матэрыяльныя  складанасці… Трымалі вялікую гаспадарку, якая патрабавала пастаянных працы і сіл. Стараліся не страчваць аптымізм.


—Што зменіцца, калі будзеш толькі перажываць? Трэба дзейнічаць,—разважае Ала Пятроўна і такая ўстаноўка дапамагае пераадольваць цяжкасці. 

Няпростыя часы мінулі, пакінуўшы толькі ўспаміны. У дружнай сям'і выраслі двое дзяцей. Арцёму—25, Паліне—14. Нягледзячы на розніцу ва ўзросце, брат і сястра ладзяць. Спевамі не захапляюцца, але творчы запал маці падтрымліваюць усе. Калі трэба, муж сам адвозіць у райцэнтр на рэпетыцыі.

—У сям'і важна ўмець саступаць адно аднаму,—упэўнена Ала Пятроўна.—Характары і звычкі ў кожнага розныя і іх трэба паважаць. Не магу назваць сябе строгай маці. Лічу, што ў адносіных з дзецьмі галоўнае—давер. 


 

Хобі Цурыкавых—паходы ў лес па ягады і грыбы. Сабраны ўраджай гаспадыня нарыхтоўвае на зіму рознымі спосабамі. Да кулінарнай справы таксама падыходзіць творча, уносячы ў звыклыя рэцэпты свае "ноткі". І чым бы ні займалася: гатаваннем, кветкамі ці добраўпарадкаваннем дома—заўсёды напявае любімыя мелодыі, у тым ліку і з рэпертуару "Азярніц".

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar