Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » "На газетных страницах история пишется" или что говорят читатели
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
9-10-2015, 08:33 Грамадства  ] • "На газетных страницах история пишется" или что говорят читатели   |  
 
Назва: "На газетных старонках гісторыя пішацца" або што кажуць чытачы      

"На газетных страницах история пишется" или что говорят читатели Сярод падпісчыкаў "Міёрскіх навін" людзі розных узростаў і прафесій, гараджане і вяскоўцы, фізічныя асобы і юрыдычныя. Хтосьці цікавіцца рэкламай, іншых  прыцягваюць паведамленні пра прынятыя ўладамі рашэнні. Многія з задавальненнем чытаюць замалёўкі пра людзей, рэпартажы з падзей, што адбываюцца ў розных куточках раёна, пра сем'і, дзе галоўныя каштоўнасці—павага і любоў да бацькоў і дзяцей. Нямала друкуецца прававых матэрыялаў, якія таксама выклікаюць цікавіць. А пенсіянерка Марыя Віктараўна Лысюк са  Слабады Узмёнскага сельсавета не прапускае ў "раёнцы" ніводнага радка. 

 

 

—"Міёрскія навіны" даюць тэматычна разнастайную інфармацыю,—разважае Марыя Віктараўна.—Мне цікава чытаць нават "сухую" статыстыку. Ніколі не мінаю вокам сельскагаспадарчыя зводкі, бо хочацца ведаць, на якіх пазіцыях наша таварыства па надоях, намалотах, нарыхтоўцы кармоў, тэмпах сяўбы ці ворыва. Прыемна, што пішуць карэспандэнты пра маіх аднавяскоўцаў. Падабаюцца здымкі, на іх, дарэчы, часта бачу старшыню раённага Савета Марыю Мікалаеўну Баніфатаву—добра вядомую на Міёршчыне па рабоце ў райсабесе і райвыканкаме. У ліку знаёмых кіраўнікоў Валерый Анатольевіч Драба, які шмат гадоў узначальваў аддзел адукацыі, а раней настаўнічаў у Слабадской школе, дзе вучыліся і мае дзеці. Наогул, здымкі ажыўляюць "Міёрскія навіны".
З цікавасцю прачытала надрукаваны некалькі месяцаў таму матэрыял пра былога старшыню нашай гаспадаркі, Героя Сацыялістычнай Працы Пятра Пятровіча Кандрашова, пры якім і мне давялося шмат гадоў працаваць,—дзеліцца субяседніца.—Я тады шчыравала на ферме даяркай. Ад камсамольскай арганізацыі разам з сяброўкай Нінай Цярэшка нават на злёт перадавікоў ездзіла—пра гэта, дарэчы, пісалі нават і ў "Віцебскім рабочым". Гадавая прадукцыйнасць кароў у маёй групе складала на тую пару 3700 кілаграмаў—гэта быў высокі паказчык. Побач са мной акрамя Ніны Цярэшка працавалі Ніна Сівіцкая, Часлава Мікель.
Прыгадала Марыя Віктараўна, што ў жывёлагадоўлю прыйшла, калі на ферме тройчы на дні ўручную даілі кароў, а за кожнай даяркай замацоўвалі па 18-20 рагуль. Пазней жа на ферме з'явіліся даільныя вёдры, механізавалі і іншыя працэсы, што значна аблегчыла працу. Адметнай тагачаснай падзеяй было развядзенне племянных кароў, якіх завезлі з Прыбалтыкі,—малака яны давалі куды больш, чым мясцовыя рагулі.
—Пра ўсе важныя падзеі, якія адбываліся ў нашай гаспадарцы, пісалі і пішуць у раённай газеце—яна, як люстэрка гісторыі, адлюстроўвае ўсе вехі, што адбываюцца на Міёршчыне,—падкрэслівае Марыя Віктараўна.
—І я даўняя прыхільніца раённай газеты,—далучаецца да размовы нявестка жанчыны—Вольга Анатольеўна.—Жывём асобна, таму выпісваем "Міёрскія навіны" самі, і заўсёды з нецярпеннем чакаем кожны нумар. Асабліва люблю замалёўкі пра вяскоўцаў і матэрыялы жывёлагадоўчай тэматыкі. Сама ў першы раз трапіла ў аб'ектыў фотакарэспандэнта праз пяць гадоў пасля працаўладкавання, калі атрымала шмат малака на раздоі пяршачак.
Былы аператар машыннага даення прызналася, што шлях да поспеху быў нялёгкім, бо прыйшла на ферму няўмелай—не ведала ні як апараты падключаць, ні як кароў ў ахвоце выяўляць, ні як ацёлы прымаць. Да прыезду ў  Беларусь з далёкага Амурскага краю працавала поварам у сталовай. Магчыма, знайшла б у новых мясцінах іншую работу, але старшыня гаспадаркі, а кіраваў тады Іоній Апанасавіч Іваноў, прапанаваў маладой сям'і жыллё пры ўмове работы на ферме, што і стала важкай перавагай. Напачатку вучылася ля вопытнай даяркі Лёлі Мацур, а затым даверылі групу кароў. Побач працавалі Вольга Дашкевіч, Ала Лапеза, Дуся Глебка і іншыя аператары, якія давалі карысныя падказкі, дзякуючы гэтаму ўдалося паспяхова асвоіць новую прафесію. Старалася атрымліваць добрыя надоі, бо ад гэтага залежыў заробак, а грошы сям'і патрабаваліся, бо выхоўвалася пяцёра дзетак.
—На жаль, двое маіх хлопцаў трагічна загінулі ў маладым ўзросце. Сын Ігар—жыве побач. Непадалёк—у Верхнядзвінску і дачка Аксана, а вось Любачка ажно пад Віцебскам. Дарэчы, мая свякроў Марыя Віктараўна такама шматдзетная матуля, разам з мужам Уладзімірам Антонавічам яны паставілі на ногі ажно 9 хлопчыкаў і дзяўчынак. Аднак і да яе лёс не быў літасцівым—ужо няма гаспадара сям'і, трох сыноў і дачкі,—расказае Вольга Анатольеўна і звяртае ўвагу на тое, што пяцёра дзяцей свекрыві жывуць у Слабадзе, паважаюць сваю маці, часта наведваюць і ва ўсім дапамагаюць. Віктар і Анатоль—механізатары, Вольга—галоўны заатэхнік, Валянціна—школьная работніца, Марына—загадчыца фермы. Добра складваюцца ўзаемаадносіны з нявесткамі, якіх дзве, і з унукамі, а іх ажно 12. Радуецца, што дачакалася праўнукаў. Слухаючы нявестку, свякроў пагаджалася, сцвярджальна ківаючы галавой.
Вольга пайшла на льготную пенсію і цяпер займаецца хатняй гаспадаркай: на падворку ёсць дойныя козачкі, свінні, больш за 100 птушак—курэй-нясушак, бройлераў, гусей, качак, індзюкоў. Клопатаў ля жыўнасці, канечне ж, хапае. А  Віктар шчыруе ў мясцовай гаспадарцы. Летам на працы ад ранку аж да змяркання.
У Беларусь прыехала з Расіі ўслед за мужам, які маладым інжынерам будаваў БАМ. На новым месцы асвоілася хутка, навучылася чытаць і беларускамоўную газету, хаця зрэдку трапляюцца незразумелыя словы, не заўсёды ўдаецца і правільна ставіць націск.
—Калі чытаю па-беларуску, аўтаматычна перакладаю словы на рускую мову і добра асэнсоўваю прачытанае,—прызнаецца Вольга Анатольеўна.—А што да  сельскага жыцця ў Беларусі, то яно, несумненна, не такое, як у Амурскай вобласці, дзе, напрыклад, не растуць у садах яблыні, і не выкарыстоўваюць коней пры апрацоўцы агародаў, не ставяць парнікі для памідораў… 
Сёлетняй вясной упершыню наведалася да мяне сястра з маёй малой радзімы і вельмі парадавалася за наш дабрабыт. Калі б мне цяпер прапанавалі пераехаць у родныя мясціны, не згадзілася б, бо душой прырасла да Прыдзвіння, да людзей, да мясцовага ўкладу і мовы—слоўцы мясцовага дыялекту ўжо замацаваліся ў свядомасці і нярэдка "выскокваюць" пры размове.  

—"Міёрскія навіны" даюць тэматычна разнастайную інфармацыю,—разважае Марыя Віктараўна.—Мне цікава чытаць нават "сухую" статыстыку. Ніколі не мінаю вокам сельскагаспадарчыя зводкі, бо хочацца ведаць, на якіх пазіцыях наша таварыства па надоях, намалотах, нарыхтоўцы кармоў, тэмпах сяўбы ці ворыва. Прыемна, што пішуць карэспандэнты пра маіх аднавяскоўцаў. Падабаюцца здымкі, на іх, дарэчы, часта бачу старшыню раённага Савета Марыю Мікалаеўну Баніфатаву—добра вядомую на Міёршчыне па рабоце ў райсабесе і райвыканкаме. У ліку знаёмых кіраўнікоў Валерый Анатольевіч Драба, які шмат гадоў узначальваў аддзел адукацыі, а раней настаўнічаў у Слабадской школе, дзе вучыліся і мае дзеці. Наогул, здымкі ажыўляюць "Міёрскія навіны".

 

З цікавасцю прачытала надрукаваны некалькі месяцаў таму матэрыял пра былога старшыню нашай гаспадаркі, Героя Сацыялістычнай Працы Пятра Пятровіча Кандрашова, пры якім і мне давялося шмат гадоў працаваць,—дзеліцца субяседніца.—Я тады шчыравала на ферме даяркай. Ад камсамольскай арганізацыі разам з сяброўкай Нінай Цярэшка нават на злёт перадавікоў ездзіла—пра гэта, дарэчы, пісалі нават і ў "Віцебскім рабочым". Гадавая прадукцыйнасць кароў у маёй групе складала на тую пару 3700 кілаграмаў—гэта быў высокі паказчык. Побач са мной акрамя Ніны Цярэшка працавалі Ніна Сівіцкая, Часлава Мікель.Прыгадала Марыя Віктараўна, што ў жывёлагадоўлю прыйшла, калі на ферме тройчы на дні ўручную даілі кароў, а за кожнай даяркай замацоўвалі па 18-20 рагуль. Пазней жа на ферме з'явіліся даільныя вёдры, механізавалі і іншыя працэсы, што значна аблегчыла працу.

 

Адметнай тагачаснай падзеяй было развядзенне племянных кароў, якіх завезлі з Прыбалтыкі,—малака яны давалі куды больш, чым мясцовыя рагулі.—Пра ўсе важныя падзеі, якія адбываліся ў нашай гаспадарцы, пісалі і пішуць у раённай газеце—яна, як люстэрка гісторыі, адлюстроўвае ўсе вехі, што адбываюцца на Міёршчыне,—падкрэслівае Марыя Віктараўна.—І я даўняя прыхільніца раённай газеты,—далучаецца да размовы нявестка жанчыны—Вольга Анатольеўна.—Жывём асобна, таму выпісваем "Міёрскія навіны" самі, і заўсёды з нецярпеннем чакаем кожны нумар. Асабліва люблю замалёўкі пра вяскоўцаў і матэрыялы жывёлагадоўчай тэматыкі. Сама ў першы раз трапіла ў аб'ектыў фотакарэспандэнта праз пяць гадоў пасля працаўладкавання, калі атрымала шмат малака на раздоі пяршачак.Былы аператар машыннага даення прызналася, што шлях да поспеху быў нялёгкім, бо прыйшла на ферму няўмелай—не ведала ні як апараты падключаць, ні як кароў ў ахвоце выяўляць, ні як ацёлы прымаць. Да прыезду ў  Беларусь з далёкага Амурскага краю працавала поварам у сталовай. Магчыма, знайшла б у новых мясцінах іншую работу, але старшыня гаспадаркі, а кіраваў тады Іоній Апанасавіч Іваноў, прапанаваў маладой сям'і жыллё пры ўмове работы на ферме, што і стала важкай перавагай. Напачатку вучылася ля вопытнай даяркі Лёлі Мацур, а затым даверылі групу кароў.

 

Побач працавалі Вольга Дашкевіч, Ала Лапеза, Дуся Глебка і іншыя аператары, якія давалі карысныя падказкі, дзякуючы гэтаму ўдалося паспяхова асвоіць новую прафесію. Старалася атрымліваць добрыя надоі, бо ад гэтага залежыў заробак, а грошы сям'і патрабаваліся, бо выхоўвалася пяцёра дзетак.—На жаль, двое маіх хлопцаў трагічна загінулі ў маладым ўзросце. Сын Ігар—жыве побач. Непадалёк—у Верхнядзвінску і дачка Аксана, а вось Любачка ажно пад Віцебскам. Дарэчы, мая свякроў Марыя Віктараўна такама шматдзетная матуля, разам з мужам Уладзімірам Антонавічам яны паставілі на ногі ажно 9 хлопчыкаў і дзяўчынак. Аднак і да яе лёс не быў літасцівым—ужо няма гаспадара сям'і, трох сыноў і дачкі,—расказае Вольга Анатольеўна і звяртае ўвагу на тое, што пяцёра дзяцей свекрыві жывуць у Слабадзе, паважаюць сваю маці, часта наведваюць і ва ўсім дапамагаюць. Віктар і Анатоль—механізатары, Вольга—галоўны заатэхнік, Валянціна—школьная работніца, Марына—загадчыца фермы. Добра складваюцца ўзаемаадносіны з нявесткамі, якіх дзве, і з унукамі, а іх ажно 12.

 

Радуецца, што дачакалася праўнукаў. Слухаючы нявестку, свякроў пагаджалася, сцвярджальна ківаючы галавой.Вольга пайшла на льготную пенсію і цяпер займаецца хатняй гаспадаркай: на падворку ёсць дойныя козачкі, свінні, больш за 100 птушак—курэй-нясушак, бройлераў, гусей, качак, індзюкоў. Клопатаў ля жыўнасці, канечне ж, хапае. А  Віктар шчыруе ў мясцовай гаспадарцы. Летам на працы ад ранку аж да змяркання.У Беларусь прыехала з Расіі ўслед за мужам, які маладым інжынерам будаваў БАМ. На новым месцы асвоілася хутка, навучылася чытаць і беларускамоўную газету, хаця зрэдку трапляюцца незразумелыя словы, не заўсёды ўдаецца і правільна ставіць націск.—Калі чытаю па-беларуску, аўтаматычна перакладаю словы на рускую мову і добра асэнсоўваю прачытанае,—прызнаецца Вольга Анатольеўна.—А што да  сельскага жыцця ў Беларусі, то яно, несумненна, не такое, як у Амурскай вобласці, дзе, напрыклад, не растуць у садах яблыні, і не выкарыстоўваюць коней пры апрацоўцы агародаў, не ставяць парнікі для памідораў… 

 

Сёлетняй вясной упершыню наведалася да мяне сястра з маёй малой радзімы і вельмі парадавалася за наш дабрабыт. Калі б мне цяпер прапанавалі пераехаць у родныя мясціны, не згадзілася б, бо душой прырасла да Прыдзвіння, да людзей, да мясцовага ўкладу і мовы—слоўцы мясцовага дыялекту ўжо замацаваліся ў свядомасці і нярэдка "выскокваюць" пры размове.  

 

Дарэчы, у Слабадзе "Міёрскія навіны"паштальён Ларыса Віктараўна Зуева дастаўляе ў многія дамы. На жаль, назваць прозвішча кожнага мы не можам. Але Сухоўскай, Марыі 

Чыверавай, Галіне Кандрашовай, Пятру Карніцкаму, Леаніду Ламаносу, Людміле Лакотка, Раісе Барэйка, Людміле Грыгор'евай, Ганне Панізнік, Ксеніі Рыбічонак… і ўсім, хто ўжо шмат гадоў выпісвае "раёнку" і хто ўпершыню разгарнуў яе старонкі—вялікі дзякуй за падпіску.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.


 

На здымку: падпісчыцы "Міёрскіх навін" Вольга Анатольеўна і Марыя Віктараўна Лысюк.

 


 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar