газета Миорские новости > Грамадства > В прошлом заказные переговоры — сегодня же смс

В прошлом заказные переговоры — сегодня же смс


9-10-2015, 08:44. Разместил: gazeta

В прошлом заказные переговоры — сегодня же смс Калі ў календары набліжаецца чырвоная дата, усе спяшаюцца павіншаваць сваіх родных і блізкіх. Адсылаюць смс-кі з мабільнага, выбіраюць паштоўкі ў сацыяльных сетках, звязваюцца праз "скайп". А старэйшае пакаленне са светлай настальгіяй прыгадвае той час, калі дома не тое што мабільных, нават стацыянарных сродкаў сувязі не было, а тэлефанаваць хадзілі на пошту.  

 

 

ерагаворы заказвалі пастаянна, нават у выхадныя дні людзей прымала,—успамінае былы начальнік аддзялення паштовай сувязі "Волкаўшчына" Ірына Мар'янаўна Малахоўская.—Пісем пісалі шмат. Штодня з аддзялення адпраўляла 15-20 пасылак. У многіх вяскоўцаў дзеці вучыліся ці жылі ў Рызе, і з надыходам восені бацькі адсылалі ім яблыкі, грушы і іншы ўраджай з уласных сада і агарода. Перасылалі прадукцыю камбіната бытавога абслугоўвання: прыгожыя хусткі, яркія дываны з узорамі і іншыя рэчы "вандравалі" па краінах СССР. На кожную пасылку ставілася сургучная пячатка. А напярэдадні святочных дзён у аддзяленне дастаўлялася каля 1000 паштовак. 
Сферы паштовай сувязі Ірына Мар'янаўна прысвяціла 36 год. У аддзяленне прыйшла ў 1977-м і замяніла на пасту сваю маці Валянціну Сяргееўну Марцінкевіч, пад кіраўніцтвам якой і асвойвала паштовую навуку. На год пазней аператарам у раённы вузел сувязі ў Міёрах уладкавалася сястра Лілія і таксама адпрацавала там да пары заслужанага адпачынку. 
З поштай блізняты Ірына і Лілія былі знаёмы з дзяцінства. Часта дапамагалі маці спраўляцца з працоўнымі абавязкамі. Аднак калі надышоў час вызначацца з будучай прафесіяй, падаліся ў прадаўцы. Толькі ні ў адной, ні ў другой душа да гандлёвай справы не прывязалася. І тады вырашылі пайсці па слядах маці, якая ўзначальвала аддзяленне паштовай сувязі на працягу трох дзясяткаў год. 
—Калі пачынала працаваць, у аддзяленні было 4 паштальёны,—расказвае Ірына Мар'янаўна.—Аб'ём работы выконвалі вялікі. Разам з пісьмамі разносілі шмат газет, якіх на той час выпісвалі куды больш, чым цяпер. Уся дакументацыя вялася ўручную. Камп'ютар значна палегчыў задачу, праўда, з яго асваеннем узнікалі складанасці. І яшчэ нязвыкла было без мноства пасылак і паштовак.
Тэхнічны прагрэс хоць і моцна "ўдарыў" па аб'ёме некаторых паслуг, але ні на ёту не зменшыў важнасці і патрэбнасці паштовай сферы. Як у 70-80-я, так і ў 90-я і "нулявыя" ў адзяленне прыходзілі людзі. Вось толькі чэргі радзелі, бо жыхароў у Волкаўшчыне, якая ў дзяцінстве здавалася Ірыне Мар'янаўне сапраўдным горадам, заставалася ўсё менш: моладзь пакідала вёску. Паступова не стала гаспадаркі, зачынілі дзіцячы садок і школу. Закранула рэарганізацыя і аддзяленне сувязі, якое цяпер уваходзіць у склад ПАПС-2. З аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры засталіся магазін, ФАП і бібліятэка-клуб.
На заслужаным адпачынку Ірына Мар'янаўна з мая 2013-га. Калі б адматаць стужку часу назад і яшчэ раз выбраць прафесію, яна ўсё роўна пайшла б па паштовай сцяжынцы, бо ні на якай іншай больш сябе не ўяўляе. Прызнаецца, што развітаўшыся з работай, першым часам сумавала. Аднак за шматлікімі хатнімі і гаспадарчымі справамі сум развеяўся.
У гаспадароў Малахоўскіх вялікі ўтульны дом, дзе заўсёды рады дарагім гасцям, а ў кожным пакоі чысціня і парадак. Ва ўласнай гаспадарцы аж тры каровы. Муж Эдмунд Тадзівонавіч працуе ў ААТ "Любінова" і штодня заняты на вытворчасці. На дапамогу прыязджае з Міёр Лілія Мар'янаўна. Любяць гасцяваць у Волкаўшчыне і тры яе ўнучачкі.
—Хоць я за Лілю старэй на 20 хвілін, але па ўнуках яна мяне апярэдзіла,—жартуе сястра.—Мы нават на адлегласці адчуваем адна адну. Калі Лілю штосьці засмучае, то і ў мяне на душы неспакойна становіцца. Увогуле ў нас вельмі дружная сям'я. Ёсць старэйшыя браты. Адзін па-суседству жыве, другі ў Літве. У кожнага па тры сыны. Падтрымліваем адносіны і заўсёды рады сустрэчам. Сёлета 1 жніўня аддавалі замуж маю дачку Марыну. У сына Віктара ўжо ёсць сям'я. Цяпер чакаем унукаў.
Дзеці жывуць у Наваполацку і кожныя выхадныя прыязджаюць да бацькоў. У роднай вёсцы праводзяць і свае працоўныя водпускі. Спраў тут хапае, і ад работы не хаваюцца, бо выхоўваліся на добрым прыкладзе таты і мамы.
І цяпер штодня Ірына Мар'янаўна з шасці раніцы, а то і раней, завіхаецца па гаспадарцы. Сядзець склаўшы рукі для яе непасільная задача. А ў нядзелю спяшаецца ў касцёл, каб праз малітву падзякаваць за сваё шчасце і папрасіць здароўя і дабрабыту для самых родных і дарагіх людзей.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.

Перагаворы заказвалі пастаянна, нават у выхадныя дні людзей прымала,—успамінае былы начальнік аддзялення паштовай сувязі "Волкаўшчына" Ірына Мар'янаўна Малахоўская.—Пісем пісалі шмат. Штодня з аддзялення адпраўляла 15-20 пасылак. У многіх вяскоўцаў дзеці вучыліся ці жылі ў Рызе, і з надыходам восені бацькі адсылалі ім яблыкі, грушы і іншы ўраджай з уласных сада і агарода. Перасылалі прадукцыю камбіната бытавога абслугоўвання: прыгожыя хусткі, яркія дываны з узорамі і іншыя рэчы "вандравалі" па краінах СССР. На кожную пасылку ставілася сургучная пячатка. А напярэдадні святочных дзён у аддзяленне дастаўлялася каля 1000 паштовак. Сферы паштовай сувязі Ірына Мар'янаўна прысвяціла 36 год. У аддзяленне прыйшла ў 1977-м і замяніла на пасту сваю маці Валянціну Сяргееўну Марцінкевіч, пад кіраўніцтвам якой і асвойвала паштовую навуку. На год пазней аператарам у раённы вузел сувязі ў Міёрах уладкавалася сястра Лілія і таксама адпрацавала там да пары заслужанага адпачынку. З поштай блізняты Ірына і Лілія былі знаёмы з дзяцінства. Часта дапамагалі маці спраўляцца з працоўнымі абавязкамі. Аднак калі надышоў час вызначацца з будучай прафесіяй, падаліся ў прадаўцы.

 

Толькі ні ў адной, ні ў другой душа да гандлёвай справы не прывязалася. І тады вырашылі пайсці па слядах маці, якая ўзначальвала аддзяленне паштовай сувязі на працягу трох дзясяткаў год. —Калі пачынала працаваць, у аддзяленні было 4 паштальёны,—расказвае Ірына Мар'янаўна.—Аб'ём работы выконвалі вялікі. Разам з пісьмамі разносілі шмат газет, якіх на той час выпісвалі куды больш, чым цяпер. Уся дакументацыя вялася ўручную. Камп'ютар значна палегчыў задачу, праўда, з яго асваеннем узнікалі складанасці. І яшчэ нязвыкла было без мноства пасылак і паштовак.Тэхнічны прагрэс хоць і моцна "ўдарыў" па аб'ёме некаторых паслуг, але ні на ёту не зменшыў важнасці і патрэбнасці паштовай сферы. Як у 70-80-я, так і ў 90-я і "нулявыя" ў адзяленне прыходзілі людзі. Вось толькі чэргі радзелі, бо жыхароў у Волкаўшчыне, якая ў дзяцінстве здавалася Ірыне Мар'янаўне сапраўдным горадам, заставалася ўсё менш: моладзь пакідала вёску. Паступова не стала гаспадаркі, зачынілі дзіцячы садок і школу. Закранула рэарганізацыя і аддзяленне сувязі, якое цяпер уваходзіць у склад ПАПС-2.

 

З аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры засталіся магазін, ФАП і бібліятэка-клуб.На заслужаным адпачынку Ірына Мар'янаўна з мая 2013-га. Калі б адматаць стужку часу назад і яшчэ раз выбраць прафесію, яна ўсё роўна пайшла б па паштовай сцяжынцы, бо ні на якай іншай больш сябе не ўяўляе. Прызнаецца, што развітаўшыся з работай, першым часам сумавала. Аднак за шматлікімі хатнімі і гаспадарчымі справамі сум развеяўся.У гаспадароў Малахоўскіх вялікі ўтульны дом, дзе заўсёды рады дарагім гасцям, а ў кожным пакоі чысціня і парадак. Ва ўласнай гаспадарцы аж тры каровы. Муж Эдмунд Тадзівонавіч працуе ў ААТ "Любінова" і штодня заняты на вытворчасці. На дапамогу прыязджае з Міёр Лілія Мар'янаўна. Любяць гасцяваць у Волкаўшчыне і тры яе ўнучачкі.—Хоць я за Лілю старэй на 20 хвілін, але па ўнуках яна мяне апярэдзіла,—жартуе сястра.—Мы нават на адлегласці адчуваем адна адну. Калі Лілю штосьці засмучае, то і ў мяне на душы неспакойна становіцца. Увогуле ў нас вельмі дружная сям'я. Ёсць старэйшыя браты. Адзін па-суседству жыве, другі ў Літве. У кожнага па тры сыны. Падтрымліваем адносіны і заўсёды рады сустрэчам.

 

Сёлета 1 жніўня аддавалі замуж маю дачку Марыну. У сына Віктара ўжо ёсць сям'я. Цяпер чакаем унукаў.Дзеці жывуць у Наваполацку і кожныя выхадныя прыязджаюць да бацькоў. У роднай вёсцы праводзяць і свае працоўныя водпускі. Спраў тут хапае, і ад работы не хаваюцца, бо выхоўваліся на добрым прыкладзе таты і мамы.І цяпер штодня Ірына Мар'янаўна з шасці раніцы, а то і раней, завіхаецца па гаспадарцы. Сядзець склаўшы рукі для яе непасільная задача. А ў нядзелю спяшаецца ў касцёл, каб праз малітву падзякаваць за сваё шчасце і папрасіць здароўя і дабрабыту для самых родных і дарагіх людзей.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 


Вернуться назад