Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Юбілей » В позолоте пятивекового юбилея
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
16-07-2013, 16:45 Юбілей  ] • В позолоте пятивекового юбилея   |  
 
Назва: У пазалоце пяцівекавога юбілею      

В позолоте пятивекового юбилея Песні, музыка, вясёлы гоман і смех гучалі ў Орцах 7 ліпеня. У тутэйшых жыхароў у гэты дзень было значнае свята — яны адзначалі 500-годдзе вёскі. Адпаведна архіўных гістарычных дакументаў гэты населены пункт бярэ пачатак з 1513 года. У 1588-ым ён меў назву "Орэч". Гэты фальварак з'яўляўся цэнтрам воласці Браслаўскага павета і быў уласнасцю Сапегі.

 

За  пяць стагоддзяў у вёсцы нарадзілася шмат людзей, нашчадкі якіх,напэўна, раз'ехаліся па ўсім свеце. Цяжка адшукаць тых, чые прапрадзеды жылі ў гэтай мясцовасці. І нават звесткі пра многіх, хто  нарадзіўся і вырас у вёсцы ў мінулым стагоддзі, ўжо не захаваліся.

—   Каб землякі не "губляліся", а ў далейшым падтрымлівалі між сабой сувязь іх дзеці, унукі і праўнукі, мы і ладзім свята вёскі, запрасіўшы на яго прадстаўнікоў розных пакаленняў, — зазначыла загадчыца Павяцкага СДК Алена Няміра.

 

В позолоте пятивекового юбилея Урачыстае мерапрыемства з нагоды "круглай" даты праводзілася на пляцоўцы ля мясцовага магазіна. Пачалося яно з паднашэння старэйшыне вёскі Міхаілу Аляксеевічу Семяненку хлеба-солі. А затым разгарнулася віншавальна-музычная праграма. Узгадалі пра многіх выхадцаў вёскі і мясцовых жыхароў, падзякавалі тым, хто праслаўляе свой край сумленнай працай, а такіх нямала, і заняты яны ў розных сферах дзейнасці.

 

— А добра было б нам пра землякоў кнігу выдаць, — прапанаваў Станіслаў Пятровіч Кажан, які прыехаў на малую радзіму з далёкай Камчаткі. Паабяцаў дапамагчы ў яе друкаванні. Ён з'яўляецца прэзідэнтам холдзінгавай выдавецкай кампаніі "Новая кніга". Дарэчы, Станіслаў Пятровіч, калі даведаўся пра свята, нават запланаваную паездку дадому (былі загадзя куплены білеты) адклаў на пазнейшы час. Ён падарыў Павяцкай бібліятэцы прыгожыя ілюстраваныя кнігі "Даліна гейзераў" і  "Цуды зямлі Камчацкай".

 

В позолоте пятивекового юбилея Вядучыя мерапрыемства  Алена Уладзіміраўна Няміра і Аліна Мікалаеўна Капуста напомнілі пра тутэйшых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны Станіслава Баніфатавіча Баравіка, Вікенція Іларыёнавіча Сіўко, Браніслава Іосіфавіча Малецкага, Аляксея Сцяпанавіча Семяненку, прапанавалі ўшанаваць іх памяць хвілінай маўчання.

 

Шмат добрых слоў гучала ў адрас ветэранаў працы. У іх ліку Ганна Аляксандраўна Арцімовіч, Галіна Міхайлаўна Малецкая, Ніна Сямёнаўна Лебедзева, Ганна Паўлаўна Кажан, Міхаіл Аляксеевіч і Вікторыя Мечыславаўна Семяненкі, Генавефа Вікенцьеўна Сапун, Эдуард Вітольдавіч і Ірына Іванаўна Каснарэвічы і многія іншыя.

 

В позолоте пятивекового юбилея Орцы багатыя на шмадзетных бацькоў, якія выхавалі па трое і больш дзяцей. Гэта Леангіна Юзэфаўна і Ян Бернардавіч Арцімовічы, Эдуард Вітольдавіч і Ірына Іванаўна Каснарэвічы, Павел Іосіфавіч і Алена Эдуардаўна Лакоткі, Іван Іванавіч і Валянціна Андрэеўна Арцімовічы. Цяпер самая вялікая сям'я ў Андрыяна Паўлавіча і Алены Зянонаўны Сташулёнкаў — яны маюць 6 дзяцей. Сёлета гэта пара адзначае сярэбранае вяселле. На жаль, некаторыя шматдзетныя таты і мамы ўжо памерлі, а вось іх "палавінкі" па-ранейшаму нястомна адмяраюць жыццёвыя вёрсты. Гэта Вікторыя Ігнатаўна Баршчэўская, Уладзімір Юзэфавіч Масла, Валянціна Юльянаўна Малецкая, Зыгфард Вацлававіч Кавалеўскі,Тарэза Аляксандраўна Савуць, Ванда Міхайлаўна Быдзан, Валянціна Іванаўна Пашкевіч.

 

В позолоте пятивекового юбилея У святочны дзень пад "прыцэлам" вядучых былі шматлікія юбіляры. Напрыклад, сёлета 90-годдзе адзначае самая старэйшая жыхарка вёскі Генавефа Вікенцьеўна Сапун. А Зыгфарду Вікенцьевічу Кавалеўскаму спаўняецца 75, Міхаілу Аляксеевічу Семяненку, Валянціне Юльянаўне Малецкай і Станіславу Вітольдавічу Быдзану — па 60, Андрыяну Паўлавічу Сташулёнку — 50, Валянціне Андрэеўне Арцімовіч і Паўлу Іосіфавічу Лакотку — па 45, Леаніду Анатольевічу Пруднікаву — 40. Ёсць у Орцах і "маладзейшыя" юбіляры. Івану Арцімовічу — 15, а Сяргею Сташулёнку — 20. Самай малодшанькай тутэйшай сельскай жыхарцы Эльвіры Шокель усяго два гадочкі.

Не забыліся вядучыя павіншаваць ліпеньскіх імяніннікаў. Найлепшыя пажаданні выказалі і работнікам гандлю, якія напярэдадні, 6 ліпеня, адзначалі Дзень кааперацыі.

 

В позолоте пятивекового юбилея Загадчыца Павяцкай бібліятэкі Таццяна Чаславаўна  Мутар падзякавала тым вяскоўцам, якія сябруюць з кнігай і цікавяцца часопісамі, газетамі. Сярод дарослых у ліку найбольш актыўных чытачоў Галіна Іосіфаўна Саўленка, а сярод дзяцей — Ларыса Лакотка і Лена Сташулёнак.

 

Ветэран педагагічнай працы, заслужаная настаўніца Беларусі Ніна Сямёнаўна Лебедзева шчыра падзякавала арганізатарам свята — работнікам Павяцкага СДК і бібліятэкі, якія правялі вялікую работу па зборы звестак пра тутэйшых жыхароў, паклапаціліся пра канцэртную праграму, а ў выніку свята прынесла нямала радасці вяскоўцам. А колькі асалоды атрымалі ад песняў і музыкі! Жанчына выказала пажаданне штогод арганізоўваць такія памятныя сустрэчы.

 

В позолоте пятивекового юбилея Пра важнасць такіх мерапрыемстваў гаварыла і намеснік дырэктара сельгасфіліяла Галіна Альдэфонсаўна Мілашэвіч. Загадчыца Павяцкага СДК Алена Уладзіміраўна Няміра зазначыла, што ў падрыхтоўку свята ўкладзена старанне многіх. Словы падзякі адрасавала дырэктару філіяла "Павяцце" ААТ "Міёрскі камбікормавы завод" Льву Іосіфавічу Круку, які выдзеліў транспарт для самадзейных артыстаў, дапамог у вырашэнні некаторых іншых арганізацыйных момантаў. Прафсаюзная арганізацыя сельгаспрадпрыемства на чале са старшынёй Анатоліяй Алегаўнай Хадасевіч дапамагла з набыццём сувеніраў і падарункаў для ўдзельнікаў свята. Канцэртную праграму падрыхтавалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці салісткі Лера Данілава, Маргарыта Немянёнак, Каця Аксёнава, Насця Няміра, драматычны калектыў, вакальная група жанчын, танцавальны гурт, жанчыны з аматарскага клуба "Надзея", ансамбль "Павятчанка", музычны кіраўнік, выкладчык Міёрскай ДШМ Ігар Віктаравіч Бунта, які адказваў і за гукавое аснашчэнне.З роллю вядучай паспяхова справілася Аліна Мікалаеўна Капуста.

 

Удалы сцэнарый інтрыгаваў вяскоўцаў на працягу ўсяго мерапрыемства. Амаль кожны сяльчанін у гэты дзень пачуў у свой адрас прыемныя словы. Радавалі "намінантаў" песні і танцы. Прычым, нярэдка артыстаў выклікалі "на біс". А калі на развітанне зайграў ансамбаль "Павятчанка", то некаторыя вяскоўцы нават у "скокі" пусціліся.

 

В позолоте пятивекового юбилея Для гасцей і жыхароў вёскі быў накрыты святочны стол са стравамі, сярод якіх шэдэўрам кулінарнай творчасці стаў пірог, спечаны Вікторыяй Ігнатаўнай Баршчэўскай.

 

Пасля завяршэння святочнай праграмы самадзейныя артысты, выслухаўшы падзякі ад мясцовага насельніцтва, накіраваліся дадому. Пачалі збірацца ў дарогу тыя, хто прыехаў на ўрачыстасць з іншых мясцін. Няспешна разыходзіліся па хатах і вяскоўцы, бо адны спяшаліся на ферму, а другім трэба было спраўляць  хатнюю гаспадарку, якая, на жаль, не дае сяльчанам выхадных. І ўсе ўдзельнікі свята "прыхапілі" з сабой светлыя ўспаміны пра ўрачыстае мерапрыемства.

На здымках: падчас свята вёскі ў Орцах.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

 

 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar