Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Культура » Запоет сибирачка
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Чэрвень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
11-09-2015, 16:57 Культура  ] • Запоет сибирачка   |  
 
Назва: Заспявае сібірачка      

Запоет сибирачка Хто не чуў з раённай сцэны зычнае сапрана Дзіны Юдзіцкай? Напэўна, няма такіх. На сёлетнім фестывалі яна прадставіць нашу мясцовасць рускай культурай: выканае песню з рэпертуару Людмілы Мікалаевай "За ваколіцай". Агульнаму ўражанню паспрыяе і падтанцоўка.  

 

 

 дзяцінства Дзіна Дзмітрыеўна не была раўнадушнай да рускіх народных песень. Яе тата—заслужаны работнік культуры Расіі Дзмітрый Дзянісаў. Радзіма спявачкі—Сібір, дзе ўзгадавалі сваю творчасць знакамітыя Шукшын, Еўдакімаў, браты Завалокіны… А дакладней—Барнаул—сталіца Алтайскага краю. Там скончыла музычнае вучылішча, спявала ў народным хоры, разам з аднакурснікамі збіралі песенны фальклор, рабілі да яго аранжыроўкі, а потым выконвалі носьбітам. Нейкі час на радзіме працавала мастацкім кіраўніком, затым пераехала ў Латвію, дзе прафесію памяняла і думала, што ніколі ўжо да яе не вернецца. Сямейныя абставіны паклікалі ў Міёры. Уладкавалася на працу ў райгаз, дзе мастацкая самадзейнасць падтрымліваецца на высокім узроўні. І зноў Дзіна далучылася да песні. Хоць не лічыць сябе спявачкай, аднак шчыра стараецца ўкласці душу ў кожнае слова. Менавіта таму і звярнуў колісь увагу на самабытны талент былы кіраўнік эстраднай студыі Міёрскага РДК Сяргей Аляксееў, запрасіў на сцэну. Адразу ж у творчым асяроддзі жанчыну здзівіла неверагоднае багацце талентаў у нашым невялікім гарадку. Дзіна Дзмітрыеўна вельмі любіць рускую культуру, але захоплена і беларускай. Наогул, у славянскіх традыцыях знаходзіць шмат агульнага. Сярод песень аддае душэўную перавагу народным. 

На фестывалі нацыянальных культур выступае другі раз. Чатыры гады таму выконвала "Кадрыль" зноў жа з рэпертуару Людмілы Мікалаевай. Але атрымаць задавальненне і напоў-ніцу пранікнуцца выступленнем не ўдалося. Спявала, як сама заўважае, на аўтапілоце, бо ў той дзень якраз памёр тата. Напярэдадні прыляцела ад яго на самалёце. 

—Сёлета хочацца кампенсаваць нескарыстаныя пачуцці, уражанні і выступіць на ўсе сто. Да таго ж адчуваю вялікую адказнасць за давер адстойваць гонар нашага раёна,—гаворыць спявачка,—Песенька "За ваколіцай" вясёлая, народная. Як і ва ўсіх рускіх творах, у ёй ёсць інтрыга. Да жанчыны зайшоў сусед, ды заўчасна вярнуўся муж… У выніку кабета засталася без аднаго і другога. Падбірала завадную кампазіцыю, бо лічу, што менавіта такія падыходзяць да конкурсу. Заўтра, як і на ўсіх выступленнях, пастараюся ўкласці душу ў кожнае слова. 
—Хваляванне не перашкодзіць?—пытаюся.
—Яно ўзнікае ў большасці з-за таго, каб не забыцца словы. Аднак буду старацца несці ўпэўненасць. Звычайна на вялікія перамогі і авацыі не прэтэндую, але хочацца прадставіць Міёршчыну дастойна. 
—Песню выбралі самі?
—Так, яна мне прыгледзелася яшчэ на мінулым фестывалі. Аднак ужо не паспявала падрыхтаваць. А сёлета ажыццявіла задуму. Канечне, з вялікай дапамогай свайго куратара Ігара Бунты—маладога, стараннага, ініцыятыўнага. Менавіта ён рыхтаваў мінусоўку, запісваў бэкі, ставіў мой голас. Заставалася толькі шчыра падпарадкоўвацца… і прыгожа спяваць. 
Артыстка сведчыць, што па натуры яна адказная, аптымістычная.  Любіць жыццё, людзей і сваю работу. У райгазе прымае заказы шосты год. Дзеці дарослыя: сын Аляксандр—прафесійны футбаліст у Наваполацкім "Нафтане", дачка Дар'я—псіхолаг у Расіі. Унучачка Ксюша хоць і малая, але ладна выводзіць гукі, такая ж аптымістычная і, наогул, ва ўсім падобная да бабулі. 
—Будзе спяваць,—не хавае перакананняў Дзіна Юдзіцкая. 
У Міёрах творчая сібірачка жыве 12 гадоў. Прызвычаілася да беларусчыны, але ў душы расіянка, і ў песнях аддае перавагу сваім народным, бо менавіта ў іх, як мяркуе сама, раскрываецца. 
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА. 
 З дзяцінства Дзіна Дзмітрыеўна не была раўнадушнай да рускіх народных песень. Яе тата—заслужаны работнік культуры Расіі Дзмітрый Дзянісаў. Радзіма спявачкі—Сібір, дзе ўзгадавалі сваю творчасць знакамітыя Шукшын, Еўдакімаў, браты Завалокіны… А дакладней—Барнаул—сталіца Алтайскага краю. Там скончыла музычнае вучылішча, спявала ў народным хоры, разам з аднакурснікамі збіралі песенны фальклор, рабілі да яго аранжыроўкі, а потым выконвалі носьбітам. Нейкі час на радзіме працавала мастацкім кіраўніком, затым пераехала ў Латвію, дзе прафесію памяняла і думала, што ніколі ўжо да яе не вернецца. Сямейныя абставіны паклікалі ў Міёры. Уладкавалася на працу ў райгаз, дзе мастацкая самадзейнасць падтрымліваецца на высокім узроўні. І зноў Дзіна далучылася да песні. Хоць не лічыць сябе спявачкай, аднак шчыра стараецца ўкласці душу ў кожнае слова. Менавіта таму і звярнуў колісь увагу на самабытны талент былы кіраўнік эстраднай студыі Міёрскага РДК Сяргей Аляксееў, запрасіў на сцэну. Адразу ж у творчым асяроддзі жанчыну здзівіла неверагоднае багацце талентаў у нашым невялікім гарадку. Дзіна Дзмітрыеўна вельмі любіць рускую культуру, але захоплена і беларускай. Наогул, у славянскіх традыцыях знаходзіць шмат агульнага. Сярод песень аддае душэўную перавагу народным. На фестывалі нацыянальных культур выступае другі раз. Чатыры гады таму выконвала "Кадрыль" зноў жа з рэпертуару Людмілы Мікалаевай. Але атрымаць задавальненне і напоўніцу пранікнуцца выступленнем не ўдалося. Спявала, як сама заўважае, на аўтапілоце, бо ў той дзень якраз памёр тата. Напярэдадні прыляцела ад яго на самалёце. 

 


 

—Сёлета хочацца кампенсаваць нескарыстаныя пачуцці, уражанні і выступіць на ўсе сто. Да таго ж адчуваю вялікую адказнасць за давер адстойваць гонар нашага раёна,—гаворыць спявачка,—Песенька "За ваколіцай" вясёлая, народная. Як і ва ўсіх рускіх творах, у ёй ёсць інтрыга. Да жанчыны зайшоў сусед, ды заўчасна вярнуўся муж… У выніку кабета засталася без аднаго і другога. Падбірала завадную кампазіцыю, бо лічу, што менавіта такія падыходзяць да конкурсу. Заўтра, як і на ўсіх выступленнях, пастараюся ўкласці душу ў кожнае слова. 

—Хваляванне не перашкодзіць?—пытаюся.

—Яно ўзнікае ў большасці з-за таго, каб не забыцца словы. Аднак буду старацца несці ўпэўненасць. Звычайна на вялікія перамогі і авацыі не прэтэндую, але хочацца прадставіць Міёршчыну дастойна. 

—Песню выбралі самі?

—Так, яна мне прыгледзелася яшчэ на мінулым фестывалі. Аднак ужо не паспявала падрыхтаваць. А сёлета ажыццявіла задуму. Канечне, з вялікай дапамогай свайго куратара Ігара Бунты—маладога, стараннага, ініцыятыўнага. Менавіта ён рыхтаваў мінусоўку, запісваў бэкі, ставіў мой голас. Заставалася толькі шчыра падпарадкоўвацца… і прыгожа спяваць. Артыстка сведчыць, што па натуры яна адказная, аптымістычная.  Любіць жыццё, людзей і сваю работу. У райгазе прымае заказы шосты год. Дзеці дарослыя: сын Аляксандр—прафесійны футбаліст у Наваполацкім "Нафтане", дачка Дар'я—псіхолаг у Расіі. Унучачка Ксюша хоць і малая, але ладна выводзіць гукі, такая ж аптымістычная і, наогул, ва ўсім падобная да бабулі. 

—Будзе спяваць,—не хавае перакананняў Дзіна Юдзіцкая. У Міёрах творчая сібірачка жыве 12 гадоў. Прызвычаілася да беларусчыны, але ў душы расіянка, і ў песнях аддае перавагу сваім народным, бо менавіта ў іх, як мяркуе сама, раскрываецца. 

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота К. БЛАЖЭВІЧА. 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar